Вікісховішча

Вікісховішча (анг.

Wiki Commons) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяваў, гуказапісаў, відэаролікаў і іншых файлаў, якія вольна распаўсюджваюцца.

Вікісховішча
Лягатып Вікісховішча
Вікісховішча
Тып мэдыясховішча
Даступныя мовы беларуская і 131 іншая
Уладальнік Фундацыя Вікімэдыя
Аўтар Джымі Ўэйлз
Пачатак працы 7 верасьня 2004 (19 гадоў таму)
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя неабавязковая для прагляду, патрэбная для загрузкі файлаў
Прадукцыя гуказапіс, дакумэнт, відэа, выява
Прыбытак няма
Рэйтынг Alexa 300
Мова праграмаваньня PHP
commons.wikimedia.org

Гэтыя файлы можна выкарыстаць на старонках абсалютна любых праектаў Фундацыі «Вікімэдыі». Рухавік МэдыяВікі таксама дазваляе выкарыстаньне матэрыялаў Вікісховішча на любым вікі-сайце. Загрузіць файлы да Вікісховішча можна праз адпаведную службу ці адмысловую праграму.

Ліцэнзаваньне

Усе файлы, загружаныя на Вікісховішча, павінны быць вольныя для распаўсюджваньня ў любой юрысдыкцыі. Файлы ня могуць абкладацца абмежаваньнямі волі іх выкарыстаньня. У прыватнасьці, у адрозьненьне ад большасьці моўных разьдзелаў, не дапушчаюцца файлы, распаўсюджваныя на ўмовах «Добрасумленнага выкарыстаньня» (па-ангельску: fair use).

Пасьля запампоўкі файла неабходна: дадаць шаблён статусу аўтарскіх праў, калі шаблён ліцэнзіі патрабуе дадатковай інфармацыі, то дадаць і яе, дадаць апісаньне, напрыклад, што на выяве, дзе сфатаграфавалі і т. д., дадаць спасылку на зыходную выяву, калі яна капіявалася зь якога-небудзь сайта.

Устаўка файлаў зь Вікісховішча ў артыкулы Вікіпэдыі

Для ўстаўкі файлаў зь Вікісховішча ў артыкулы беларускай Вікіпэдыі выкарыстоўваецца той самы сынтаксыс, як для ўстаўкі файлаў, загружаных у беларускую Вікіпэдыю. Напрыклад, каб уставіць загружаную выяву у артыкул, досыць паказаць спасылку на яго: [[Файл:<імя_файлу>]]. Альгарытм працы рухавіка пры гэтым такі: калі ёсьць мясцовы файл, то ўстаўляецца ў артыкул менавіта ён; калі жа ў лякальнай базе няма выявы з такім імем, то бярэцца адпаведны файл на Вікісховішчы.

Мінуўшчына

Фундацыя «Вікімэдыя» ладзіць міжнародныя конкурсы для папаўненьня Вікісховішча запатрабаванымі фотаздымкамі. Гэтак конкурс «Вікі любіць славутасьці», у якім беларускія вікімэдыйцы бралі ўдзел у 2012 годзе, трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса ў якасьці найбольш масавага ў сьвеце. Сярод іншага, ладзяць такія конкурсы, як «Вікі любіць Зямлю», «Вікі любіць навуку» і «Вікі любіць фальклёр». Зь 2016 году ў сярэднім на Вікісховішча запампоўвалі па 10 млн файлаў за год. 16 лістапада 2023 году на Вікісховішча запампавалі 100-мільённы файл. На той час запампавалі звыш 766 000 файлаў, зьвязаных зь Беларусьсю.

Выявы году

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вікісховішча ЛіцэнзаваньнеВікісховішча Устаўка файлаў зь ў артыкулы ВікіпэдыіВікісховішча МінуўшчынаВікісховішча КрыніцыВікісховішча Вонкавыя спасылкіВікісховішчаАнгельская моваВідэа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дзень праграмістаСавушкін прадуктКаскадныя табліцы стыляўЛагойскМобі ДыкВаяводзіна Нові Сад (гандбольны клюб)ВіківідыСакрат ЯновічАнатоль БутэвічЗянон ПазьнякЗаходняя БеларусьУладзімер Арлоў (гісторык)МанархГрупавы сэксЗямля пад белымі крыламіEBayДрама (аповесьць)Мішэль АбамаЛітваАгар (імя)GoogleІрына Ханунік-РамбальскаяГіяцынт АльхімовічАляксей БацюкоўСяброўстваНямеччынаШыізмМаладняк (часопіс)ПрыметнікРумыніяДыялекты беларускай мовыБеларусьСыднэйThe EerieЯскільГрэбляСуразмоўцыПэрсыдзкая моваМаксім ЛужанінРаіса БаравіковаГраматкаПалітычны вязеньАрхімэдГорадняДротКрысталь БойдЦыгарэтаСтаніслаў Булак-БалаховічПорнасайтАзартная гульняЛічбыКорань (мовазнаўства)Станіслаў ВалодзькаIRCАшмяныНаркотыкЯўгенія ЯнішчыцСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамІван ШамякінШвэрынскі замакЧалавекГісторыя БеларусіЯн Чачот15 красавікаВэб-сайтАнатоль СысЛацінкаДзень жартаўПарнаграфія ў БеларусіПшаніцаГарадзенская вобласьцьВікі🡆 More