Бандароўна

«Бандаро́ўна» — паэма Янкі Купалы, завершаная 24 чэрвеня 1913 году.

Першая з паэмаў, напісаных Янкам Купалам улетку 1913 году ў Акопах. Упершыню надрукаваная ў газэце «Наша Ніва» 19 ліпеня 1913 году. Чарнавы аўтограф паэмы з закрэсьленым аўтарскім прысьвячэньнем: «Паўліне Мядзёлцы» захоўваецца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы.

«Бандароўна»
па-беларуску: Бандароўна
Бандароўна
Малюнак М.Басалыгі да паэмы Янкі Купалы «Бандароўна» (1978)
Жанр: паэма
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1913
Публікацыя: 1913
Электронная вэрсія

Вытокі

У аснове сюжэту паэмы — тры варыянты народнае песьні пра Бандароўну, запісаныя на Гарадзеншчыне, Ашмяншчыне і Случчыне. Моцны матывамі гераізацыі, гарадзенскі варыянт твора ўяўляе сабой гістарычную песьню аб пагібелі сумленнай прыгажуні Бандароўны. У ашмянскім і слуцкім варыянтах расповяд пра Бандароўну — гэта сямейна-побытавая песьня маралізатарскага зьместу.

Асноўныя сюжэтныя зьвеньні паэмы ўзятыя з гарадзенскага варыянту, вядомага яшчэ па запісах Я.Чачота. Гарадзенскі варыянт абумовіў і рытміка-інтанацыйную аснову паэмы, якая стала адным з клясычных узораў засваеньня Купалам фальклёрнае спадчыны, ідэйна-мастацкага яе асэнсаваньня і пераўтварэньня ў новую ідэйна-эстэтычную каштоўнасьць. Акцэнты асуджэньня Бандароўны як нявернай палюбоўніцы пана ўзятыя з ашмянскага і слуцкага варыянтаў, як і шэраг сюжэтных элемэнтаў і матываў, асабліва выкарыстаных для характарыстыкі вобразу пана Патоцкага.

Апісаньне

«Дужы ты з сваім багацьцем,
А я сілы большай. —
За мной праўда і народ мой,
За табой жа — грошы!»

Я. Купала

З паэмы «Бандароўна»

Па сваёй форме паэма — гераічнае паданьне, песьня-сага. На аснове сюжэтных вузлоў, вобразаў і матываў усіх трох варыянтаў народнае песьні Я.Купала заглыбіў пачатковы сюжэт фальклёрнае першакрыніцы сацыяльна, псыхаэмацыянальна, нязьмерна ўзмацніў яго экспрэсію. Паэма ўяўляе сабой нацыянальны эпас героікі з апафеозам гераічнай сьмерці і справядлівай помсьце, з узьвялічэньнем і паэтызацыяй цнатлівасьці і гордае непакорнасьці, з услаўленьнем народу-бунтара. У аснову паэмы аўтар паклаў не канфлікт паміж героямі, як у народных песьнях пра Бандароўну, а канфлікт паміж народам і прыгнятальнікам, паміж тыранам і свабодай.

Аўтар захаваў народна-песенны прыём зацікаўленага, але староньняга апяваньня падзей і лёсу. Пры гэтым Я.Купала не ўхіляўся ад увядзеньня ў плынь аб’ектывізаванага апяваньня элемэнтаў суб’ектыўнага суперажываньня з гераіняй. Эмацыянальная сіла паэмы ў багацьці паэтычных фарбаў. Яна ўвабрала ў сябе як традыцыйна-народную фальклёрную вобразнасьць, так і арыгінальную, характэрную Купалу рамантыку. Аўтар выкарыстаў у паэме традыцыйна-народныя выслоўі, устойлівыя словазлучэньні, паэтычныя формулы, характэрныя народнай казцы або гутаркавай мове. Шырока ўведзены ў паэму прыём паралелізму.

Водгукі

Бандароўна  Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу кампазыцыйнага пабудаваньня і стылю… паэмаў («За што», «На куцьцю», «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»), зводзіцца да таго, што гэтымі творамі Я. Купала ўвёў беларускую літаратуру ў галіне гэтага жанру ў агульнае рэчышча літаратуры эўрапейскай. Бандароўна 

—Андрэй Вазьнясенскі

Пераклады і мастацкія ўвасабленьні

На расейскую мову паэму пераклалі А. Пракоф’еў і С. Родаў, на ўкраінскую — А. Малышка, Т. Масэнка. Ілюстравалі паэму Ф. Бараноўскі, М. Басалыга, М. Бельскі, Ю. Герасіменка, А. Кашкурэвіч, Я. Раманоўскі, В. Шаранговіч. Паводле матываў твору Г. Гарэлава напісала сымфанічную паэму. Вобразы паэмы ляглі ў аснову спэктаклю «Янка Купала. Кругі раю» Рэспубліканскага тэатру беларускае драматургіі.

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Бандароўна (паэма)» / Аўтар — А.Лойка — С. 62—63.
  • Арочка, М. Беларуская савецкая паэма. — Мн., 1979. — С.29—30.
  • Бярозкін, Р. Свет Купалы; Звенні. — Мн., 1981. — С.104—106.
  • Лазарук, М. Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ—пачатку ХХ стагоддзя. — Мн., 1970.
  • Лойка, А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. — Мн., 1980. — С.168—173.
  • Навуменка, І. Янка Купала. — Мн., 1980. — С.86—88.
  • Ярош, М. Янка Купала і беларуская паэзія. — Мн., 1971. — С.117—120.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бандароўна ВытокіБандароўна АпісаньнеБандароўна ВодгукіБандароўна Пераклады і мастацкія ўвасабленьніБандароўна КрыніцыБандароўна ЛітаратураБандароўна Вонкавыя спасылкіБандароўнаАкопыДзяржаўны літаратурны музэй Янкі КупалыНаша НіваПаўліна МядзёлкаЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НаркамаўкаВітаўтСэксКаплічка на гары Біруты (карціна Казімера Альхімовіча)ISSNСуданСяргей КалендаЭўраФэмінізацыя беларускай мовыЧашніцкі раёнВіктар МарціновічКу-клюкс-кланВейшнорыяКліматГрупавы сэксЮрка ЛявонныАлдыкаЭўрапейскі ЗьвязАховаГэнры Кэмпбэл-БэнэрманGoogle7 (лік)ТумарЯўген ЛецкаКатуньСьвятая (рака)Эндр і ЛюараСакрат ЯновічІгнат ГрынявіцкіУдачныСьпіс самых высокіх будынкаў Г’юстануЛясныя братыКаса (інструмэнт)Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Коўна)Зянон ПазьнякБрагінБусел белыКрэдытАвечкаУ краіне райскай птушкіЛекі-адпаведнікіВяснаДварэцкі сельсавет (Чашніцкі раён)Грунвальдзкая бітва60 да н. э.УладаРусіфікацыя БеларусіСьпіс гарадоў Беларусі19 красавікаКазімер АльхімовічNokia N72Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі КупалыВясельная сукенкаКанстанцыя СкірмунтЖаўтаногі кулікМоршынСусьветнае павуціньнеУправа КДБ па Гомельскае вобласьціПарнаграфія ў ЧэхііБеларуская моваЭнейкаБраўзэрЛеў XNokia 6131Дэбі робіць ДалясПохваВойнаУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьці🡆 More