Аляксандар Івулін

Аляксандар Івулін (нар.

10 жніўня 1992, г. Ворша, Беларусь) — беларускі спартовы журналіст, блоґер, футбаліст й палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.

Аляксандар Івулін
Аляксандар Івулін
Імя пры нараджэньні Аляксандар Мікалаевіч Івулін
Дата нараджэньня 10 жніўня 1992(1992-08-10) (31 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак футбаліст, журналіст, блогер
Месца працы

У студзені 2022 году Аляксандра Івуліна асудзілі на два гады калёніі. У лютым 2023 году ён выйшаў на волю і зьехаў зь Беларусі.

Біяграфія

Мама працавала выхавацелькаю ў дзіцячым садку, тата ў маладосьці быў мараком, ёсьць старэйшы брат.

Аляксандар Івулін 
Акцыя падтрымкі журналіста Аляксандара Івуліна (Быдгашч, 6 чэрвеня 2021)

Выпускнік аршанскай ДЮСШАР-2. Выступаў за каманду «Ворша-2» у чэмпіянаце Віцебскае вобласьці. Скончыў Аршанскі каледж на тэхніка-праграміста. Пасьля каледжу паступіў у Інстытут журналістыкі БДУ, дзе выступаў за каманду ВНУ з 2012 па 2017 год, быў капітанам. У Менску займаўся ў школе МТЗ-РІПА, але траўма перашкодзіла стаць прафэсійным футбалістам. Гуляў за аматарскую каманду «Лібертас» у чэмпіянаце АЛФ.

Рабіў рэпартажы на Goals.by і інтэрнэт-партале «Трыбуна(be)» (блоґ «Аршанскі вакзал»). Таксама аўтар відэаблоґу «ЧаснОк».

У 2021 годзе падпісаў прафэсійны кантракт з менскімі «Крумкачамі». Заробак Івуліна ў «Крумкачах» складаў 230 BYN. Упершыню дэбютаваў 3 красавіка ў таварыскім матчы супраць магілёўскага «Дняпра»: на 88 хвіліне замяніў Вадзіма Фастаўца(be).

Палітычны перасьлед

Быў арыштаваны 15 лістапада 2020 году ў Менску, калі праходзіў марш памяці Рамана Бандарэнкі. Пасьля сутачнага ўтрыманьня ў ізалятары, дзе ён захварэў на COVID-19, быў выпушчаны. Суд быў прызначаны на 20 лістапада, але праз хваробу працэс перанесьлі на 18 сьнежня. 18 сьнежня быў абвешчаны перапынак да 30 сьнежня для выкліку сьведкі з боку абароны. 30 сьнежня суд Маскоўскага раёну Менску прысудзіў Івуліну штраф у памеры 30 базавых велічынь паводле арт. 23.34 КаАП.

3 чэрвеня 2021 году быў затрыманы разам з апэратарам «ЧаснАка» Яраславам Пісарэнкам у кватэры. 4 чэрвеня быў асуджаны да 30 сутак арышту нібыта за бела-чырвона-белы сьцяг на акне кватэры (Пісарэнка атрымаў 15 сутак) паводле ч. 3 арт. 24.23 КаАП судом Фрунзенскага раёну Менска (судзьдзя — Юлія Блізьнюк), нягледзячы на тое, што, паводле Івуліна, ніякага сьцяга вывешана не было.

Пасьля 30 сутак арышту ён на волю не выйшаў, і стала вядома, што Івуліна перавялі ў СІЗА №1, а сам журналіст абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства паводле арт. 342 КК (Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). 5 ліпеня 2021 году сумеснаю заяваю васьмі арганізацыяў, сярод якіх «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Івулін быў прызнаны палітычным вязьнем

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аляксандар Івулін БіяграфіяАляксандар Івулін Палітычны перасьледАляксандар Івулін КрыніцыАляксандар Івулін Вонкавыя спасылкіАляксандар ІвулінБеларусьВоршаЖурналістПалітычны вязеньРэжым ЛукашэнкіФутбаліст

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АкіхітаДзед ТалашRSSПастава на каленяхМіраслаў ЛазоўскіВэб-дызайнТрыялетHTMLГрупавы сэксВікінавіныПаўднёва-Афрыканская РэспублікаМалыя ЛядыВіталь РымашэўскіРадзівілы25 сакавікаАбу Бэкір ШабановічЧэрвеньАтамЛех ВалэнсаАтэізмАркадзь КуляшоўСудаСьцяг БеларусіЭманюэль 5ДабравешчаньнеЛязо ОкамаТэлефонЭманюэль 6БухарэстГеаграфічныя каардынатыПарнаграфія ў ЧэхііЯрылаРак (знак задыяку)ТаўтэнІван ШамякінАлесь ПушкінОрдэн ПагоніАнтыхрыстНародны АльбомРэджайнаПрыродазнаўчыя навукіП̑Карэйская вайнаЕва ВежнавецХунтаДжордж Гэрбэрт Ўокер БушСьцяг АнгельшчыныВарацэвічыБеларускае нацыянальнае адраджэньнеАнатоль ГрачанікаўЯзэп ДраздовічСтыў ДжобсЗШАMozilla FirefoxЁсіф СталінГанна ВалентыновічПадвойнае пранікненьнеТбілісіФорум вольных дзяржаваў пост-РасеіПраваслаўная царкваВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Уладзімер ШыманецПерабудоваВугорская рэвалюцыя 1956 году🡆 More