Клод Манэ

Клод Манэ (фр.: Claude Monet; 14 лістапада 1840, Парыж — 5 снежня 1926) — французскі мастак, «бацька імпрэсіянізму».

Клод Манэ
Oscar Claude Monet
Фатаграфія
Клод Манэ, фатаграфія Надара, 1899.
Імя пры нараджэнні фр.: Oscar-Claude Monet
Дата нараджэння 14 лістапада 1840(1840-11-14)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1926(1926-12-05)[…] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Camille Doncieux[d] і Alice Hoschedé[d]
Дзеці Jean Monet[d] і Michel Monet[d]
Род дзейнасці мастак, графік
Жанр пейзаж, нацюрморт і партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак імпрэсіянізм
Вядомыя працы Уражанне. Узыходзячае сонца
Жанчыны ў садзе
Пляж у Пурвіле
Уплыў Шарль Глейр
Уплыў на Espérance Léon Broquet[d], Paul-Émile Pissarro[d], Robert Antoine Pinchon[d] і Louis Cario[d]
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Клод Манэ 
Адна з карыкатур працы маладога Манэ

Нарадзіўся ў Парыжы, але яго сям’я з’язджае ў Гаўр (Нармандыя), калі яму было 5 гадоў. З малых гадоў цікавіўся мастацтвам і больш за ўсё карыкатурамі. Пад час вучобы ў ліцэі ён выстаўляў свае карыкатуры ў мастацкай лаўцы, дзе ён пазнаёміўся з Эжэнам Будэнам (фр.: Eugène Boudin), які паказаў К. Манэ некалькі прыёмаў жывапісу прыроды. Дарэчы, карыкатуры Манэ карысталіся вялікім попытам, і ён пачаў браць за кожную па 40 франкаў, чым выклікаў жах свайго бацькі.

Бацькі не былі супраць, каб ён стаў мастаком, але яго незалежныя ідэі, крытыка акадэмічнага мастацтва і адмова навучацца ў добрай Школе Мастацтва прыводзілі да частых лаянак у сям’і. Ён пачаў працаваць у Швейцарскай Акадэміі, дзе ён сустрэў Пабла Пікаса, перад сваім армейскім прызывам. Сваю службу ў Алжыры (1860—1861) Клод Манэ быў вымушаны спыніць з-за гаручкі і вярнуцца ў Францыю.

Працы Манэ не карысталіся прызнаннем з-за нестандартнай жывапіснай манеры. Калі ў 1863 г. кансерватыўнае журы Парыжскага салона (схільнае да таго ж рабіць патуранні вучням і сябрам сваіх членаў) не прыняла да ўдзелу ў выставе надта шмат прац, сам імператар Напалеон III падаў ініцыятыву стварыць альтэрнатыўны салон для карцін, якія атрымалі гэтую адмову. Менавіта там былі выстаўлены працы Клода Манэ, а таксама Сіслея, Рэнуара, Базыля і Пісаро. Гэтая выстава атрымала здзеклівую назву «Салон адрынутых». Вынікам было тое, што афіцыйны салон зрабіўся пустым — амаль усе наведвальнікі накіраваліся ў «Салон адрынутых», але з мэтаю паздзеквацца над выстаўленымі там карцінамі. Але гэтая падзея, тым не менш, аб’яднала шматлікіх авангардных мастакоў, абудзіла ў іх плыні самасвядомасць і жаданне барацьбы з коснасцю афіцыйнага салона (які яны з непавагай называлі «Салон Бугро»).

Клод Манэ прымае ўдзел у першай выставе імпрэсіяністаў у 1874 г. Менавіта тады гэты кірунак у мастацтве і атрымлівае сваё імя, прычым даюць яго насмешнікі паводле ўбачанай імі карціны Манэ «Уражанне. Усход сонца» (фр. impression — «уражанне»). Пазней Манэ і яго сябры прымаюць удзел таксама ў змешаных выставах, на якіх фігуруе шмат прац прыхільнікаў акадэмічнага жывапісу. Але большасць гледачоў абыходзіць «акадэмічныя» працы бокам і засяроджвае погляд на авангардных карцінах імпрэсіяністаў — праўда, часцей за ўсё толькі для таго, каб парагатаць.

У 1879 г. Манэ дасылае ў салон 2 працы, але на выставу прымаецца толькі адна. Гэта апошняя афіцыйная выстава, у якой Манэ прымае ўдзел.

У 1886 г. Клод Манэ ўдзельнічае ў выставе ў Нью-Ёрку, ЗША. Амерыканская публіка сустракае карціны імпрэсіяністаў значна лепш. Замест таго, каб паўтараць чуткі і абразы абывацеляў, журналісты робяць добрасумленную спробу разабрацца ва ўсім самастойна. Манэ хутка багацее. Прызнанне паступова прыходзіць да яго і ў роднай Францыі. Імпрэсіянізм робіцца папулярным.

Пазней Клод Манэ казаў пра сваю кар’еру: «…У наш час нас судзілі без усялякай паблажкі. Тады не казалі „Я не разумею“, але „Гэта ідыятызм, гэта подласць“. Гэта стымулявала нас, надавала нам мужнасць, прымушала працаваць»[1].

Імпрэсіянізм, адным з лідараў якога быў Клод Манэ, фактычна стаў адным з найвялікшых прарываў у гісторыі жывапісу.

Творы

Клод Манэ 
Карціна з цыклу Манэ «Стагі сена»
  • 1860 : Маці (La mère au chapeau)
  • 1861 : Вугал у студыі (Un coin du studio)
  • 1866 : КамійCamille
  • 1865 : Каламажка (La Charrette)
  • 1865 : Дуб (Le Chêne)
  • 1865 : Снеданне на траве (Le Déjeuner sur l’herbe)
  • 1865 : Пляж, Онфлёр(Анфлёр) (Plage à Honfleur)
  • 1867 : Жанчыны ў садзе (Femmes au jardin)
  • 1867 : Пляж, Сант-Адрэс (La Plage de Sainte-Adresse)
  • 1867 : Сад прынцэс (Le Jardin des princesses)
  • 1867 : Царква (L'Église Saint-Germain L’auxerrois)
  • 1868 : Сарока (La Pie)
  • 1868 : Снеданне (Le Déjeuner)
  • 1868 : Au bord de l’eau
  • 1868 : Portrait de Bazille
  • 1869 : Bain à la Grenouillère
  • 1869 : La Seine à Bougival le soir
  • 1870 : Пляж, Трувіль (Plage à Trouville)
  • 1870 : Hôtel des Roches Noires
  • 1871 : La Liseuse
  • 1871 : La Tamise à Westminster
  • 1873 : Impression soleil levant
  • 1873 : Снеданне (Le Déjeuner)
  • 1873 : Les Coquelicots
  • 1873 : Бульвар Капуцынаў (Boulevard des Capucines)
  • 1874 : Bateaux quittant le port
  • 1874 : Le Pont à Argenteuil
  • 1875 : Régates à Argenteuil
  • 1875 : Femme à l’ombrelle
  • 1875 : Шпацыр (La Promenade)
  • 1875 : Цягнік у снезе (Train dans la neige)
  • 1875 : Femme au métier
  • 1876 : Le Bateau atelier
  • 1876 : Японка (La Japonaise)
  • 1877 : La Gare Saint-Lazare
  • 1877 : Coeur au soleil
  • 1878 : La Seine à Vétheuil
  • 1878 : La Rue Montorgueil
  • 1880 : Les Falaises des Petites Dalles
  • 1881 : Jardin de l’artiste à Vétheuil
  • 1883 : La Collégiale Notre-Dame Vernon
  • 1883 : L’Arche d’Etretat
  • 1884 : Les Falaises des Petites Dalles
  • 1884 : La Corniche de Monaco
  • 1884 : La Route rouge près de Menton
  • 1884 : Les Villas à Bordighera
  • 1885 : The Cliffs at Etretat
  • 1886 : Аўтапартрэт (Autoportrait)
  • 1886 : Бель-Іль (Belle-Île)
  • 1886 : Les Pyramides de Port Coton
  • 1886 : Les Rochers de Belle-Ile
  • 1886 : Rochers à Port-Goulphar
  • 1886 : Tempête, côte de Belle-Ile
  • 1886 : Essai de figure en plein-air : Femme à l’ombrelle tournée vers la droite
  • 1886 : Essai de figure en plein-air : Femme à l’ombrelle tournée vers la gauche
  • 1887 : La Barque
  • 1890 : Meules, fin de l'été
  • 1890 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen)
  • 1891 : Peupliers longeant l’Epte, Automne
  • 1891 : Meules à Chailly
  • 1891 : Meules, fin de l'été
  • 1892 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail, temps gris
  • 1892 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail vu de face
  • 1893 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail, soleil matinal
  • 1893 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail et la tour Saint-Romain, plein soleil
  • 1893 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail et la tour Saint-Romain, effet du matin
  • 1894 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen)
  • 1897 : Les Falaises à Varengeville
  • 1897 : Branch of the Seine Near Giverny
  • 1898 : Гарлачыкі, вечар (Nymphéas, effet du soir)
  • 1899 : Гарлачыкі, зялёная гармонія (Nymphéas, harmonie verte)
  • 1903 : Гарлачыкі (Nymphéas)
  • 1903 : Maison du parlement au coucher du soleil
  • 1903 : Waterloo Bridge, le soleil dans le brouillard
  • 1904 : Londres, Le Parlement, trouée de soleil dans le brouillard
  • 1905 : Будынак Парламента, Лондан (Maisons du parlement, Londres)
  • 1905 : Les Nénuphars
  • 1907 : Нацюрморт з яйкамі (англ.: Still Life with Eggs)
  • 1908 : Palace de Mula à Venise
  • 1910 : Palais des Doges
  • 1913 : les arceaux de roses, Giverny
  • 1917 : Аўтапартрэт (Autoportrait)
  • 1918 : Японскі мост (Le Pont japonais)
  • 1920 : Les Agapanthes
  • Waterloo bridge, temps couvert

Ацэнкі

34,3 мільёна еўра ў снежні 1999 года аддалі за «Гарлачыкі».

Праца Клода Манэ з серыі «Стагі сена» 14 мая 2019 была прададзеная на аўкцыёне Sotheby’s ў Нью-Ёрку за рэкордныя 110,7 мільёна долараў. Палатно Манэ, створанае ў 1890 годзе, стала першай у гісторыі карцінай імпрэсіяністаў, якую прадалі на адкрытых таргах больш чым за 100 мільёнаў долараў. «Стагі сена» — адна з самых вядомых серый Клода Манэ, у яе ўваходзяць 25 карцін, напісаных у 1890—1891 гадах недалёка ад дома мастака ў Жыверні. Пабачыўшы працы гэтага цыклу ў 1895 г., Васіль Кандзінскі цвёрда ўпэўніўся ў сваім намеры зрабіцца мастаком.

Зноскі

  • а б Claude Monet // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Tucker P. H. Claude Monet: Life and ArtYale University Press. — P. 5. — ISBN 978-0-300-06298-4
  • http://vocab.getty.edu/page/ulan/500019484
  • Claude Monet // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  • http://www.bbc.co.uk/history/historic_figures/monet_claude.shtml
  • а б в г Encyclopædia Britannica
  • artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  • Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  • Claude Monet (1840-1926) // BBC Online — 1997.
  • apnews.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2019. Праверана 16 мая 2019.
  • nashaniva.by
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Клод Манэ, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Клод Манэ БіяграфіяКлод Манэ ТворыКлод Манэ АцэнкіКлод Манэ СпасылкіКлод Манэ14 лістапада184019265 снежняІмпрэсіянізмПарыжФранцузская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Святлана Піліпаўна МусіенкаМінетБеларускі рубельВалянцін АкудовічДажынкіМіхась БашлакоўВавёрка звычайнаяЦыбуля мядзведжаяБаранаТрагедыя ў НалібокахЛеанід Уладзіміравіч МаракоўАПомстаМашэкаТаіса Мікалаеўна БондарАнтон Францавіч БубалаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)ВушыГраматычны родЖураўліны крыкБуры мядзведзьКлімент СмаляцічЛідаТлумачальны слоўнік беларускай мовыСяргей Яўгенавіч ПукстПрамысловасцьГрупа армій «Верхні Рэйн»ЛітваЗмітрок АстапенкаІван ШамякінДругая сусветная вайнаВыцінанкаБеларускі арабскі алфавітБеларускі фонд культурыПеніс чалавекаГенеральны план ОстБеларусьПіхтаАстраблемаГроднаКалабарацыянізмЗаходняя БеларусьГомельПесня пра зубраГавайская моваБеларуская моваФК БАТЭКраіны ВосіАнатоль ВольныРадаўніцаШыітыКаленчаты валNode.jsУладзімір Аляксеевіч АрлоўВінцэсь МудроўГерб ПінскаАнальгетыкіСекс без пранікненняЛотаць балотнаяШкарпэткаВайна на ўсходзе УкраіныМармарайІнданезіяРасіяДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыМэрылін МэнсанЭдзі АгняцветКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяАпострафЯндэкс.КартыСлонім1521NürnbergGemeinsame NormdateiПятро ГлебкаУладзіслаў ГалубокІндыйская рупія🡆 More