Джыбуці: краіна ва Усходняй Афрыцы

Джыбу́ці (араб.

جيبوتي‎‎, фр.: Djibouti), Рэспу́бліка Джыбу́ці (араб. جمهورية جيبوتي‎‎, фр.: République de Djibouti) — краіна на паўночным усходзе Афрыкі, мае выхад да Індыйскага акіяна. Мяжуе з Самалі, Эфіопіяй і Эрытрэяй. Сталіца — горад Джыбуці.

Рэспубліка Джыбуці
араб. جمهورية جيبوتي‎‎
фр.: République de Djibouti
Джыбуці: Гісторыя, Палітыка, Адміністрацыйны падзел Герб Джыбуці
Сцяг Джыбуці Герб Джыбуці
Джыбуці: Гісторыя, Палітыка, Адміністрацыйны падзел
Дэвіз: «Unité, Égalité, Paix»
Гімн: «Flag song»
Дата незалежнасці 27 чэрвеня 1977 (ад Францыі)
Афіцыйныя мовы Арабская, французская
Сталіца Джыбуці
Найбуйнейшы горад Джыбуці
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм’ер-міністр
Ісмаіл Амар Геле
Дылейта Махамед Дылейта
Плошча
• Усяго
147-я ў свеце
23 200 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

818 169 чал. (171-я)
35,27 чал./км²
ВУП
  • Разам (2004)
  • На душу насельніцтва

$1 570 млн.  (168-ы)
$1 878
ІРЧП (2007) 0,520 (155-ы)
Валюта Франк Джыбуці
Інтэрнэт-дамен .dj
Код ISO (Alpha-2) DJ
Код ISO (Alpha-3) DJI
Код МАК DJI
Тэлефонны код +253
Часавыя паясы +3

Гісторыя

Дакаланіяльны перыяд

Тэрыторыю сучаснага Джыбуці шмат стагоддзяў засялялі плямёны афараў і ісаў, якія мелі моцныя гандлёвыя сувязі з арабамі. Ад арабаў у краіну пранік іслам, які стаў дзяржаўнай рэлігіяй. З 1285 да 1415 гг. тэрыторыя Джыбуці была часткай мусульманскага дзяржаўнага ўтварэння султанат Іфат.

Каланіяльны перыяд

У другой палове ХІХ ст. тэрыторыяй, якая прылягае да Адэнскага заліва, зацікавіліся французы. У 1880-я гг. яны стварылі тут свой пратэктарат — Французскі бераг Самалі, якое паступова стала адной з французскіх калоній у Афрыцы.

У 1947 г. калонія атрымала статус заморскай тэрыторыі Францыі, а ў 1956 г. — частковую аўтаномію. У ходзе рэферэндуму 1967 г. 60,6% насельніцтва выказалася за аўтаномію ў рамках Французскай Рэспублікі і краіна з чэрвеня 1967 г. стала афіцыйна называцца «Французскія тэрыторыі афараў і іса». У 1970-я ў краіне і за мяжой узнік моцны незалежніцкі рух сярод іса, дыскрымінаваных французамі на карысць афараў. У 1972 г. была створана Афрыканская народная ліга . У эміграцыі дзейнічалі незалежніцкія партыі, у т.л. тыя, што выступалі за аб'яднанне з Самалі ці Эфіопіяй.

Незалежнасць

8 мая 1977 г. тэрыторыя атрымала незалежнасць змяніўшы назву на Рэспубліка Джыбуці; ролю канстытуцыі ў краіне выконвалі «арганічныя законы». Краіну ўзначаліў Хасан Гулед Аптыдон. Прадпрымаліся спробы падтрымання этнічнага балансу паміж іса і афарамі (за першыя два гады незалежнасці тройчы мяняўся склад урада). У сакавіку 1979 г. на базе Афрыканскай народнай лігі за незалежнасць была створана партыя Народны рух за прагрэс на чале з Х. Г. Аптыдонам. Пасля яго пераабрання ў 1981 г. на безальтэрнатыўнай аснове ў краіне ўсталяваўся аўтарытарны аднапартыйны рэжым.

Унутрыпалітычная напружанасць у 1990 — 1992 гг. выклікала сутыкненні кланава-племянных інтарэсаў афараў і іса. Афарская апазіцыя стварыла Фронт за аднаўленне адзінства і дэмакратыі (ФААД) і разгарнула антыўрадавае ўзброеннае супраціўленне. У чэрвені 1992 г. Фронт разам з іншымі апазіцыйнымі партыямі і рухамі, у т.л. прадстаўнікамі інтарэсаў іса, утварылі Аб'яднаны фронт апазіцыі. У 1992 г. на рэферэндуме 98,1% прагаласавала за Канстытуцыю Джыбуці. На прэзідэнцкіх выбарах 1993 г. у чарговы раз перамогу атрымаў Х. Г. Аптыдон. У 1994 г. ўзброеныя сутыкненні скончыліся мірнай дамовай. Урад прызнаў ФААД легальнай палітычнай сілай. Умеранае крыло кіраўніцтва ФААД на парламенцкіх выбарах 1997 г. выступіла ў адзінай кааліцыі з кіруючай партыяй «Народны рух за прагрэс». Але радыкальная крыло ФААД працягвала ўзброеннае выступленне да мая 2001 г., калі з імі была таксама падпісана мірная дамова.

У 1999 г. пераемник Х. Г. Аптыдона Ісмаіл Амар Геле, атрымаўшы на прэзідэнцкіх выбарах 74% галасоў, быў абраны на шасцігадовы тэрмін прэзідэнцтва.

1 жніўня 2017 г. Кітайская народна-вызваленчая армія, для аховы судоў, выратавальных і антыпірацкіх аперацый у Адэнскім заліве і каля ўзбярэжжа Самалі, адкрыла ваенна-марскую базу ў горадзе Абок.

Палітыка

Джыбуці — парламенцкая рэспубліка, з моцнай прэзідэнцкай уладай. Кіруецца згодна з канстытуцыяй, прынятай у 1992 годзе. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на шасцігадовы тэрмін. Выканаўчая ўлада належыць прэм’ер-міністру і ўраду, якія назначаюцца прэзідэнтам. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту, які складаецца з 65 дэпутатаў, выбраных на пяцігадовы тэрмін.

Дазволена дзейнасць толькі адной партыі — Народны рух на карысць развіцця, якая кіруе краінай з моманту атрымання Джыбуці незалежнасці ў 1977 г.

Адміністрацыйны падзел

Джыбуці падзелена на 5 акругаў і адзін горад прыроўнены да акругі, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 раёнаў.

Эканоміка

Джыбуці — гэта бедная, слабаразвітая краіна. Атрымлівае замежную дапамогу з боку Францыі і Саудаўскай Аравіі. Асновай эканомікі застаюцца транзітныя паслугі, за якія краіна атрымлівае значныя грошы дзякуючы свайму зручнаму размяшчэнню. Значная частка эканомікі гэта сельская гаспадарка, у якой заняты 80 % працаздольнага насельніцтва.

Насельніцтва

Насельніцтва краіны складаецца ў асноўным з двух этнічных груп: ісы (самалійцы) — 60 % і афары — 35 %. Астатнія 5 % гэта нашчадкі еўрапейцаў, у асноўным французаў і італьянцаў. У пачатку 90-х гадоў паміж афрамі і ісамі ўзніклі ўзброеныя сутыкненні, якія паступова перараслі ў грамадзянскую вайну.

Асноўнай рэлігіяй з'яўляецца іслам (гл. іслам у Джыбуці), хрысціянства распаўсюджана сярод еўрапейцаў (гл. хрысціянства ў Джыбуці). Нягледзячы на тое, што афіцыйнымі мовамі з'яўляюцца французская і арабская, у штодзённым жыцці часта выкарыстоўваецца яшчэ і самалійская і афарская мовы. Акрамя сталіцы гарадское насельніцтва сканцэнтравана ў горадзе Арта.

Беларуска-джыбуційскія адносіны

26 жніўня 2013 года ў Пасольстве Беларусі ў Парыжы адбылося падпісанне Сумеснага камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Джыбуці. Рэспубліка Джыбуці стала 184-й дзяржавай у спісе краін, з якімі Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)

Зноскі

  • Китай открыл в Джибути свою первую зарубежную военную базу (руск.). Известия (1 жніўня 2017). Праверана 24 сакавіка 2019.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Джыбуці, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Джыбуці ГісторыяДжыбуці ПалітыкаДжыбуці Адміністрацыйны падзелДжыбуці ЭканомікаДжыбуці НасельніцтваДжыбуці Беларуска-джыбуційскія адносіныДжыбуці ЛітаратураДжыбуці СпасылкіДжыбуціІндыйскі акіянАрабская моваАфрыкаДжыбуці (горад)СамаліФранцузская моваЭрытрэяЭфіопія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    21 красавікаТалібанДняпроВольга Славаміраўна БондараваЖураўліны крыкБеларускі фальклорПасляваенны антысавецкі рух у БССРВялікдзеньНаша доляМарыя Магдалена РадзівілЛісты з-пад шыбеніцыБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаНёманВянок (зборнік)БуякіБеларускія татарыСымон БудныГродзенская вобласцьНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеАлесь АдамовічАрганізацыя дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных НацыйДрасёнІгар Міхайлавіч ПракаповічБеларуская граматыка Тарашкевіча (1918)Новая ШвецыяАдам Міцкевіч%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B5 %D0%9A%D0%BD%D1%8F%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0 %D0%9B%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5Сяргей Валер’евіч КавалёўМазырСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаКарла ТальявініАдважнаяБерасцянкаГаліна Сямёнаўна ТалкачоваВіктар КазькоЮрый Уладзіміравіч ЮрчанкаШвецыяБеларускі партрэт XII―XVIII стагоддзяўВінцэнт ГадлеўскіБрэстБелавежская пушчаШЛітаратура і мастацтва (газета)Рабінаўка (Пухавіцкі раён)Сімвалы БеларусіМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Нёман (часопіс)Тамерлан і АлёнаІерусалімСельскія населеныя пункты БеларусіСекс без пранікненняВасіль ЦяпінскіКазанская царква (Мінск)Францыск СкарынаВойневічы (Дзятлаўскі раён)Мікола ЛупсякоўКанстанцін Піевіч ТышкевічТураўскае ЕвангеллеСацыяльная сеткаАпавяданнеТуркмены БеларусіАнглійская моваБіяграфіяМіхась ДаніленкаДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыМедаль «За працоўныя заслугі»Магілёўскі завод штучнага валакнаВасілёкПаўстанне 1830—1831 гадоў🡆 More