Вапень: хімічны элемэнт

Вапень, альбо кальц (лац.

Calcium, Ca) — хімічны элемэнт II групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 20. Серабрыста-белы лёгкі мэтал.

K ← Вапень → Sc
Mg

Ca

Sr
Выгляд

Вапень: Прыродныя крыніцы, Выкарыстаньне, У харчаваньні
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Вапень, Ca, 20
Катэгорыя элемэнту Лужназямельныя мэталы
Група, пэрыяд, блёк 2, 4, s
Адносная атамная маса 40,08 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Ar] 4s 2
Электронаў у абалонцы 2 8 8 2
Вапень: Прыродныя крыніцы, Выкарыстаньне, У харчаваньні
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза Цьвёрдае цела
Уласьцівасьці атама

Прыродныя крыніцы

Утрыманьне ў зямной кары — 2,96% па масе: 5-е месца сярод элемэнтаў пасьля тлену, крэмну, алюміну і жалеза. З-за высокай хімічнай актыўнасьці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэньняў. Найбольш распаўсюджаныя мінэралы вапня — кальцыт CaCO3, ангідрыт CaSO4, гіпс CaSO4·2H2O, флюарыт CaF2. Радовішчы вапняку ў суседніх зь Беларусьсю краінах — ва Ўкраіне, у Расеі (Карэлія, Урал). Мелавыя адклады — у Расеі (Паволжа) і Ўкраіне. У Беларусі крэйдавыя адклады знаходзяцца ў Магілёўскай (Крычаўскі раён, Касьцюковіцкі раён і Чэрыкаўскі раён) і Гомельская абласьцях (Ваўкавыскі раён).

Выкарыстаньне

Антыфрыкцыйныя сплавы (кальцавыя бабіты) для падшыпнікаў. Актыўны адноўнік для атрыманьня рэдкіх і тугаплаўкіх мэталаў — урану, тору, ванаду, хрому, цыркону, берылю. Вапняк (CaCO3) ідзе на выраб вапны, цэмэнту, бэтону. У сельскай гаспадарцы прымяняюць нітрат і ортафасфат вапня як мінэральныя ўгнаеньні і падкормку для жывёлы.

У харчаваньні

Вапень ёсьць макраэлемэнтам, іёны якога дзейнічаюць як электраліт і зьяўляюцца незаменнымі для тварэньня костак. Іёны вапня ўтвараюць устойлівыя злучэньні зь бялкамі, чым уплываюць на скарачэньне цягліцаў, праводнасьць нэрваў і згортваньне крыві. Сярэдняя патрэба ў вапні складае каля 1 грама на дзень. Найбольш багатымі на вапень зьяўляюцца малочныя вырабы: цьвёрды сыр (чэдар, эдам) — 750 міліграмаў у 100 грамах, мяккі сыр (бры) — 260 мг, ёгурт — 200 мг, фруктовы ёгурт — 136 мг, малако і кефір — 120 мг, марозіва і кальцынаваны тварог (з хлёрыстым кальцам) — 100 мг, тварог — 80 мг. Пагатоў чым больш тлусты малочны выраб, тым менш засваяльны ў ім вапень, бо той утварае з тлушчамі цяжкарашчынальныя злучэньні. Засваяльнасьць вапня праз стрававальныя фэрмэнты павышаюць аскарбінавая кісьля (гародніна і садавіна), магн (арэхі, вотруб’е і хлеб), фосфар (рыба) і вітамін Д (малако, масла і рыба).

Крыніцы

Tags:

Вапень Прыродныя крыніцыВапень ВыкарыстаньнеВапень У харчаваньніВапень КрыніцыВапеньЛацінская моваМэталПэрыядычная сыстэма элемэнтаўХімічны элемэнт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сям’яКарольАфрыкаСтолінМоўная нормаГомельЮрась БарысевічСьпіс стагодзьдзяўЛіцьвіныМарк ШагалЦукровы буракАлег СалтукАмстэрдам15 красавікаТышкевічыНазоўнікНадзея ДземідовічШпакМанрэальЖалудокНоваміхайлаўка (Мар’інскі раён)Sui generisАнілінгусВіленскі вакзал (Менск)МэтафараДотык пісі рукою1919Шахцёр СалігорскЭўрапейскі ЗьвязФутболЭнцыкляпэдыяpascalКлеапатраКрадзежНе загаснуць зоркі ў небеСпортРасеяМакс ШчурГута ПеняцкаЕрусалімМаксім БагдановічКрыж Сьвятога БэнэдыктаСтаніслаў ВалодзькаЭлектрычны токІнтэрнэтБусел белыАнгельшчынаКасьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны)ЛагойскМідлэндс (Зымбабвэ)1923Мы выйдзем шчыльнымі радаміЛязьбійская парнаграфіяЗямля пад белымі крыламіСьвятыМарыя АнтуанэтаМалдаўская мова1-ая асобная дэсантна-штурмавая ротаМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашРадаўніцаФранцуская моваВейшнорыяПорнасайтЖамойцьКастрычнікФранцішак СкарынаЯкуб Наркевіч-ЁдкаКальварыйскія могілкіБухарэстСьпіс гарадоў Беларусі🡆 More