Калій (лац.: Kalium) K — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 19.
Канфігурацыя электронных абалонак: 4s1.
Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 39,0983. Ізатопы: 39K (93,08%), 41K (6,91 %) – стабільныя і слаба радыёактыўны 40K (0,01 %) з перыядам паўраспаду 1,32•109 год.
Упершыню атрыманы ў свабодным выглядзе Г. Дэві ў 1807 годзе.
Зямная кара ўтрымлівае 2,5 % па масе (7-е месца па распаўсюджанасці). Уваходзіць у склад шматлікіх мінералаў.
Простае рэчыва: серабрыста-белы метал, пластычны, мяккі. Шчыльнасць: 862 кг/кубічны метр, тэмпература плаўлення – 63,55 градусаў Цэльсія, тэмпература кіпення – 776 °C. Солі калію афарбоўваюць полымя ў фіялетавы колер.
Прыродныя крыніцы: сільвін KCl, сільвінітKCl•NaCl, карналіт KCI•MgCI2•6H2O. Найбуйнейшыя радовішчы калійнай солі — у Канадзе (каля Саскачэвана), на Урале (раён Солікамска — Бярэзнікаў), у Беларусі (Салігорск). Вялікія радовішчы — у ЗША, Узбекістане, Германіі. Утрыманне K2O в прамысловых радовішчах 12—30 %.
Металічны калій атрымліваюць шляхам уздзеяння металічнага натрыю на гідраксід або хларыд калію.
Хімічна актыўны шчолачны метал, на паветры хутка акісляецца, энергічна рэагуе з вадою і кіслотамі, галагенамі, пры павышаных тэмпературах злучаецца з серай, селенам, тэлурам, вугляродам, вадародам, фосфарам. Не ўзаемадзейнічае з азотам. Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1.
Найважнейшае гаспадарчае значэнне маюць калійныя ўгнаенні.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Калій, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.