Брэда: горад у Нідэрландах

Брэда (нідэрл.: Breda) — горад у Нідэрландах, у правінцыі Паўночны Брабант.

Насельніцтва — 169,9 тыс. жыхароў (2006).

Брэда
нідэрл.: Breda
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Брэда: Гісторыя, Гарады-пабрацімы, Спасылкі
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Плошча
129,15 км²
Вышыня цэнтра
3 м
Насельніцтва
170491 чалавек (2007)
Шчыльнасць
1344 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
076
Паштовыя індэксы
4800-4841,
4847,
4850-4854
Афіцыйны сайт
breda.nl (гал.)
Брэда на карце Нідэрландаў
Брэда (Нідэрланды)
Брэда

Гісторыя

Горад Брэда быў заснаваны ў X стагоддзі пры зліцці суднаходных рэк Марк і Аа. У XI стагоддзі быў феодам Свяшчэннай Рымскай Імперыі. Першым сюзерэнам Брэды, чыё імя дайшло да нашых дзён, быў Генрых Брунесхаймскі (10801125). У 1252 годзе Брэда атрымала правы горада, што дало гараджанам ёй магчымасць узвесці крапасную сцяну вакол горада.

У 1327 годзе Адэлхейд Гаверэнска-Брэдская прадала Брэду герцагу Брабанта Жану III. У 1350 годзе горад быў перапрададзены Яну II Васенарскаму, які памёр у 1377 годзе. У 1403 годзе яго спадчынніца Ёхана Поланенская (1392—1445) выйшла замуж за Энгельберта I Насаўскага. Такім чынам Брэда стала ўладаннем Насаўскага дому і заставалася ў гэтым статусе да 1795 года.

Калі Брэда стала рэзідэнцыяй Аранска-Насаўскай дынастыі, то гэта прыцягнула ў горад іншых дваран, якія пабудавалі свае рэзідэнцыі ў старых кварталах. У 1534 годзе Хенры III Насау-Брэдскі перабудаваў гарадскія ўмацаванні. У 1534 годзе моцны пажар знішчыў 90 % горада, у тым ліку цэрквы, капэлы і ратушу; засталося толькі каля 150 дамоў і галоўная царква.

Брэда: Гісторыя, Гарады-пабрацімы, Спасылкі 
Карта Брэды з атласа ван Луна
Брэда: Гісторыя, Гарады-пабрацімы, Спасылкі 
Дыега Веласкес. "Здача Брэды". 1634

Падчас Васьмідзесяцігадовай вайны Брэда была ў 1581 годзе ўзята пры нечаканым нападзе фламандска-іспанскіх войскаў, якімі камандаваў Клод дэ Берлемон. Войскі спагналі сваю лютасць на жыхарах горада, забіўшы каля 500 чалавек. У 1590 годзе горад быў узяты Морыцам Насаўскім, 68 пікінёраў якога пракраліся ў горад водным шляхам, хаваючыся пад грузам торфу, падчас аблогі Брэды. У 1625 годзе, пасля дзесяцімесячнай аблогі горад здаўся іспанцам пад камандаваннем Спінолы. У 1637 годзе пасля чатырохмесячнай аблогі Брэда была ўзята Фрэдэрыкам-Генрыхам Аранскім, і ў 1648 годзе, паводле Вестфальскага міру, канчаткова адышла да Рэспублікі Злучаных правінцый.

Англійскі кароль Карл II правёў у Брэдзе большую частку свайго выгнання ў часы кромвелеўскіх Рэспублікі і Пратэктарата, таму што яго сястра Марыя была ўдавой Вільгельма II. У 1660 годзе ў Брэдскай дэкларацыі Карл II выказаў умовы свайго вяртання ў Англію.

У 1667 годзе ў Брэдзе было падпісана Брэдскае пагадненне, якое паклала канец Другой англа-галандскай вайне. У 17461748 гадах тут праходзіў Брэдскі кангрэс, на якім англійскія і французскія дыпламаты спрабавалі спыніць вайну за аўстрыйскую спадчыну.

У 1795 годзе ў Брэду ўвайшлі французскія войскі, якія прынеслі з сабой ідэі Французскай рэвалюцыі. Новая ўлада ліквідавала старыя саслоўі; у прыватнасці, сышло ў гісторыю баронства Брэда. 9 снежня 1813 года падчас кампаніі 1813 года крэпасць Брэда была ўзята атрадам рускага генерал-маёра Бенкендорфа.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Брэда ГісторыяБрэда Гарады-пабрацімыБрэда СпасылкіБрэда2006Нідэрландская моваНідэрландыПаўночны Брабант

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сарока звычайнаяЦэнтральны сібірскі батанічны садВільготнасць паветраТамборская моваКураслеп лясныАлтыніўкаЯўген Аркадзевіч ТалкачоўКараль Эмерыкавіч ЧапскіДацкая моваМесны склонСяргей Міхайлавіч СівецНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыPawaМаксім ЛужанінНавум Якаўлевіч ГальпяровічГрыбыМікола ГусоўскіПеніс чалавекаІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіDiaea dorsataБеларускі нацыянальны касцюмВалерый Мікалаевіч ГапееўЛітваСловазлучэннеДзеепрыслоўеЯн ТарасевічБрусніцыПаўлінкаБеларускі аўтамабільны заводВялікая савецкая энцыклапедыяВасіль ЗуёнакУладзімір Міхайлавіч ПракулевічІмануіл КантЖуравіныЭквадорІван Пятровіч ШаколаВяселлеМікалай Канстанцінавіч ТалочкаБеларуская Народная РэспублікаМайГлебаІван ЧыгрынаўДзень ЗямліБелавежская пушчаПятро Глебка18981926Налібоцкая шкляная мануфактураРэкі і каналы Беларусі282-я знішчальная авіяцыйная дывізіяБеларуская міфалогіяДзве душыГарады БеларусіАлесь Мікалаевіч КарлюкевічБярозка (часопіс)Іспана-амерыканская вайнаФістынгХрыстос прызямліўся ў ГародніХатынская трагедыяАпенькаКарусь КаганецГражына (паэма)МалінаГісторыя суверэннай БеларусіМінет1200Аперацыя «Праўдзівае абяцанне»СінонімыЖодзінаНароўляГарбуз🡆 More