аўтарытэтныя Крыніцы

Артыкулы ў Вікіпедыі павінны засноўвацца на апублікаваных аўтарытэтных крыніцах.

Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:АК

Найболей аўтарытэтныя крыніцы інфармацыі для стварэння артыкулаў у Вікіпедыі — артыкулы ў навуковых часопісах, бо ў адрозненне ад кніг, якія кожны можа публікаваць за свой кошт, артыкулы ў такіх часопісах праходзяць навуковае рэцэнзаванне (экспертызу), якая ажыццяўляецца вядомымі ў сваёй галіне навукоўцамі. Афіцыйна прызнаны спіс беларускіх часопісаў такога ўзроўню можна знайсці на старонцы ВАК РБ, расійскіх — на старонцы ВАК Мінадукнавукі РФ.

Публікацыі ў іншых замежных навуковых часопісах можна знайсці карыстаючыся спецыялізаванай пошукавай сістэмай scholar.google.com, праўда калі Вы глядзіце іх з хатняга, а не з бібліятэчнага камп’ютара, толькі адносна невялікая колькасць поўных тэкстаў артыкулаў будзе даступна бесплатна, але Вы прынамсі зможаце азнаёміцца з іх анатацыямі. Таксама можна карыстацца расійскай сістэмай elibrary.ru дзе Вы таксама зможаце ўбачыць бліжэйшую да Вас установу, што мае падпіску на гэтую базу дадзеных. Таксама можна карыстацца пошукавай сістэмай выдавецкага дому Elsevier.

Вызначэнне аўтарытэтнасці кніг, як адзначалася вышэй, уяўляе некаторыя цяжкасці, бо большасць з іх не праходзяць навуковай экспертызы. З большым даверам варта ставіцца да кніг, апублікаваных выдавецтвамі буйных дзяржаўных ВНУ і акадэмічных інстытутаў, а таксама да кніг аўтараў, якія з’яўляюцца вядомымі экспертамі ў сваёй галіне навукі. Трэба ўлічваць, што цяпер існуе значная колькасць альтэрнатыўных (грамадскіх) акадэмій, кшталту расійскіх РАПН, Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі, Акадэміі трынітарызму і інш., выданні якіх звычайна не з’яўляюцца аўтарэтэтнымі (хоць само па сабе членства ў тых або іншых акадэміях не азначае аўтаматычнага даверу або недаверу да аўтара).

Навуковыя ступені азначаюць аўтарытэт толькі ў той галіне, у якой яны былі атрыманыя. Для вызначэння ці з’яўляецца аўтар аўтарытэтным у нейкай галіне трэба адказаць сабе на некалькі пытанняў — ці публікаваліся працы аўтара па дадзенай тэме ў аўтарытэтных навуковых часопісах, ці былі атрыманыя негатыўныя водгукі ад вядомых экспертаў у дадзенай галіне на папярэднія або цяперашнюю публікацыі аўтара, ці спасылаюцца на працы аўтара як на аўтарытэтную крыніцу іншыя аўтары, якія працуюць у дадзенай галіне, у сваіх артыкулах (таксама апублікаваных у навуковых часопісах).

Сеціўныя старонкі з мноствам спасылак могуць быць цалкам не аўтарытэтнымі. Першае пытанне, якое Вы мусіце задаць сабе, — хто нясе адказнасць за старонку, на якую Вы хочаце спаслацца? Якая іх кваліфікацыя і палітыка рэдагавання старонкі? Бо ў Сеціве хто заўгодна можа публікаваць што заўгодна.

Зноскі

Tags:

Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ізяслаў ЯраславічНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балетаЛюблінПраспект Дзяржынскага (Мінск)Наста КудасаваІван Архіпавіч АношкінРубіконГарбатаУладзімір СцяпанУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіПесахБеларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаўАлег Уладзіміравіч СалтукХто смяецца апошнім (п’еса)Сафійскі сабор (Полацк)Леанід Дранько-МайсюкІгнат Габрыэлевіч БулгакНапад у Westfield Bondi Junction (2024)Храналогія суданскага канфлікту (2024)Магілёўская вобласцьПімен ПанчанкаТраецкае прадмесцеВянок (зборнік)Яўгенія ЯнішчыцПрэмія МедычыЛюдміла РублеўскаяВікіБеларускі аўтамабільны заводРабінаўка (Пухавіцкі раён)Востраў слёзАндрэй ГорватДэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССРАнхела Эспіноса РуісАнальны сексГомельСветлагорскКацярына IIНазоўнікВера Захараўна ХаружаяЧырвоная зменаЕва ВежнавецГенадзь Пятровіч ПашкоўМаксім ГарэцкіАперацыя «Баграціён»ПадбелМікола МятліцкіМаладосць (часопіс)ДрасёнЧас UnixРэйнджар з атамнай зоныІнтэрнэтБеларускі полк «Пагоня»ЛубінПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаКаласы пад сярпом тваімПётр Ільіч КлімукВасіль ЗуёнакЧарвяга кольчатаяБелавежская пушчаАлесь РазанаўІнструкцыя па транслітарацыіНіл ГілевічГродзенская вобласцьСфрагістыкаДзятлаваБеларуская дудаЭдзі АгняцветХраналогія суданскага канфлікту (2023)Па што ідзеш, воўча?Савецкія ваенныя спецыялісты за мяжойІван НавуменкаМаякПётр Міронавіч МашэраўАляксандр Мікалаевіч Казека🡆 More