Лена Куўрмаа

Лена Куўрмаа (эст.: Lenna Kuurmaa; нарадзілася 26 верасня 1985, Талін, Эстонія) — эстонская музыкантка, спявачка, удзельніца гурта Vanilla Ninja.

Лена Куўрмаа
эст.: Lenna Kuurmaa
Лена Куўрмаа
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 26 верасня 1985(1985-09-26) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Эстонія
Муж Lauri Mäesepp[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкантка, спявачка, актрыса
Інструменты гітара, скрыпка
Жанры рок, поп, поп-панк
Калектыў Vanilla Ninja
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Яшчэ ў дзяцінстве Лена марыла аб тым, каб стаць спявачкай. Першапачаткова яе бацькі ставіліся да гэтага крытычна. Але пакрысе Лена пачала з'яўляцца на сцэне. Яна брала ўдзел у мюзіклах «Кароль і я», «Гукі музыкі». Адным з найвялікшых поспехаў стаў удзел у паўфінале «Fizz Superstar 2002». Лена не выйграла, але менавіта там яе прыкмеціў рэжысёр Свен Лыхмус (эст.: Sven Lõhmus), уладальнік лэйбла TopTen.

Пасля заканчэння школы Лена з яе аднакласіцай Маар'яй Ківі і яшчэ дзвюма дзяўчынкамі — Пірэт Ярвіс і Катрын Сіскай стварылі гурт Vanilla Ninja. Першы дыск Vanilla Ninja быў выдадзены ў 2003 годзе. Гурт быў удзельнікам «Еўравізіі-2005», ён карыстаўся вялікай папулярнасцю ва Еўропе (асабліва ў Эстоніі, Германіі, Швейцарыі).

Пасля канфлікту з чарговым прадзюсарам Дэвідам Брэндасам, Лена разам з іншымі ўдзельніцамі пачала сама складаць лірыку і музыку для сваіх песняў. У дадзены момант гурт Vanilla Ninja складаецца з Лены Куурмаа, Пірэт Ярвіс і Катрын Сіскі. Лена з'яўляецца вядучай спявачкай, піша песні. Яна грае на гітары і скрыпцы.

У кастрычніку 2007 года Лена знялася ў эстонскім фільме «Kuhu põgenevad hinged» («Куды бягуць душы») пра жыццё падлеткаў. Таксама яна з'яўляецца актрысай эстонскага серыяла «Kodu keset Linna».

Лена валодае эстонскай, нямецкай і англійскай мовамі. Апроч удзелу ў Vanilla Ninja Лена пяе сола, а таксама выступае з іншымі гуртамі і артыстамі.

На Eesti laul 2010 года Лена ўдзельнічала з песняй «Rapunzel». У фінале конкурсу яна заняла другое месца.

Дыскаграфія

У 2009 г. быў выдадзены сінгл «Musta Pori Näkku». У 2010 г. Лена са сваім аднайменным гуртам запісала эстонскамоўны альбом Lenna, што адразу заняў першае месца ў музычных чартах Эстоніі.

Цікавосткі

  • Лена мае лабрадора па мянушцы Ninja
  • Яе дэвіз: «Тыя, хто ведаюць, чаго хочуць — выйграюць». Яна мае татуіроўку з такім тэкстам на назе.

Зноскі

  • https://elu.ohtuleht.ee/1024935/nunnu-valik-lenna-kuurmaa-paljastas-mis-tema-ja-lauri-maesepa-poeg-nimeks-sai
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Лена Куўрмаа, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Лена Куўрмаа БіяграфіяЛена Куўрмаа ДыскаграфіяЛена Куўрмаа ЦікавосткіЛена Куўрмаа СпасылкіЛена Куўрмаа198526 верасняVanilla NinjaТалінЭстонская моваЭстонія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    СяброўстваЕфрасіння ПолацкаяДобрапісЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьСлова пра паход ІгараўПалавы актПершага маяПлошча Якуба КоласаІван МележЛітаратурныя жанрыСпіс беларускіх імёнМарына Вітальеўна ВасілеўскаяМіхаіл Міхайлавіч ІнькоўГаліна Анатолеўна КаржанеўскаяСлавакіяМоваРаіса Андрэеўна БаравіковаІ-15Злучаныя Штаты АмерыкіГісторыяРасійская імперыяПерабудоваБеларуская міфалогіяАнатоль ВярцінскіПубліцыстыкаВіктар КазькоТэлебачаннеАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўАндрэй Паўлавіч ХудыкПолацкБукакэФінгерынгНароўляPawaІспана-амерыканская вайнаСавецкія ваенныя спецыялісты за мяжойАстравецДзень ПерамогіВыклічнікБеларуская энцыклапедыяВасіль Іванавіч ІгнаценкаАлесь КажадубПапараць-кветкаISO 4217ЛіцвіныПінскУніяцтваВенерын чаравічак сапраўдныВялікая Айчынная вайнаМексікаНёман (часопіс)Беларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяБраніслаў Адамавіч ТарашкевічАляксандр Васільевіч СувораўКанфлікт у Судане (з 2023)Васіль ВіткаПаца-ВацаГядзімінас КіркіласГісторыя МінскаАлесь ГарунСайтDolomedes fimbriatusБеларускі фальклорАмонімНью-ЁркЧэхіяХрыстос прызямліўся ў ГародніНаціскКарла Тальявіні🡆 More