Воўк

Воўк, шэры воўк, звычайны воўк (Canis lupus) — драпежнае млекакормячае з сямейства сабачых.

Разам з каётам (Canis latrans) і шакалам (Canis aureus) утварае невялікі род ваўкоў (Canis). Паводле вынікаў вывучэння паслядоўнасці ДНК і дрэйфу генаў, воўк з'яўляецца простым продкам свойскага сабакі, які звычайна разглядаецца як падвід ваўка.

Воўк
Воўк
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Canis lupus Linnaeus, 1758

Арэал падвідаў воўка

выява

Ахоўны статус
Воўк
Сістэматыка
на Віківідах
Воўк
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180596
NCBI  9612
EOL  328607
FW  44860

Апісанне

Воўк — самая буйная сучасная жывёла ў сваім сямействе — даўжыня цела (без хваста) можа дасягаць 160 см, даўжыня хваста да 52 см, вышыня ў карку да 90 см; маса цела да 86 кг.

Афарбоўка шэрая; тундравыя ваўкі маюць святлейшую афарбоўку, пустынныя — шаравата-рудаватую.

Пашырэнне

Калісьці воўк меў значна большае распаўсюджванне ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. У наш час яго арэал і агульная колькасць жывёл прыкметна зменшыліся, галоўным чынам у выніку чалавечай дзейнасці: змены прыродных ландшафтаў, урбанізацыі і масавага знішчэння. У многіх рэгіёнах свету воўк знаходзіцца на мяжы поўнага знікнення, хоць на поўначы мацерыкоў яго папуляцыя ўсё яшчэ застаецца стабільнай.

Асаблівасці біялогіі

Гэта спрытны і моцны звер, здольны нападаць на буйных ахвяр. Харчуецца пераважна жывёльнай ежай: дзікімі і хатнімі капытнымі, сабакамі, зайцамі, дробнымі грызунамі. У перыяд размнажэння ваўкі жывуць парамі, позняй восенню і ў пачатку зімы часам збіраюцца ў зграі да 10-12 звяроў. Кожная зграя мае свой участак, у межах якога яна перамяшчаецца і палюе. Ахвяр яны знаходзяць па паху і слядах, доўга праследуюць.

Увесну пасля 62-65 дзён цяжарнасці самкі прыносяць ад 3 да 10-13 (часцей 5) сляпых і бездапаможных ваўчанят, зрок з'яўляецца на 12-13-ы дзень. Толькі стэпавыя і пустынныя ваўкі рыюць норы, лясныя — выводзяць шчанят у логаве пад вывернутым дрэвам, у чаратах і іншых накрытых сухіх месцах. Падрослых ваўчанят бацькі кормяць адрыжкай са з'едзенага мяса, пазней — забітай здабычай. Увосень ваўчаняты пачынаюць выходзіць з дарослымі на паляванне. Ваўкі наносіць шкоду жывёлагадоўлі і паляўнічай гаспадарцы.

У культуры

Літаратура

Tags:

Воўк АпісаннеВоўк ПашырэннеВоўк Асаблівасці біялогііВоўк У культурыВоўк ЛітаратураВоўкКаётСабачыяСвойскі сабакаШакал

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ігар Васільевіч ЛяшэнкаВера Аляксандраўна Палякова-МакейВыклічнікБабёр еўрапейскіАпавяданнеДзеепрыметнікАсакаГродзенская вобласцьДзесятаглаў30 верасняЮр’еў дзень (вясенні)Валянцін Андрэевіч ЗубЭкстазФранцыск СкарынаПітэр ХігсПраспект Машэрава (Мінск)Тамборская моваТоснаБеларускі фальклорБабруйскСпіс вуліц МінскаКастусь КаліноўскіЗямля пад белымі крыламіЛіза МіскоўскіБеларуская энцыклапедыяДаніэль Піксіядас1908ЗайменнікСкрабокВікіЧапля белая малаяМінскі метрапалітэнВацлаў ЛастоўскіМоваЭлектронны чытальнікБу ВідэрбергКараль ШыманоўскіКрасная Гара (Краснагорскі раён)Reform.byВячаслаў Уладзіміравіч АдамчыкДудуткіАпурэAP$ENTБеларуская ВікіпедыяМаскваGoogle searchНа ростаняхФразеалагізмГамер СімпсанНовасібірск2024Ліберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)Эліза АжэшкаАлесь АркушГербы гарадоў БеларусіЯн ЧачотАнхела Эспіноса РуісМаўленнеБрэсцкая крэпасцьПлошча Якуба КоласаZora nemoralisНарматыўны кантрольЭндагаміяТэатральная плошча (Масква)Алена Барысаўна СпірыдовічВільнюс24 красавікаМінск-АрэнаУладзімір Мікалаевіч КарватРамі белаеНовы годЛюдміла Пятроўна ВоранаваПомнік Гедыміну (Ліда)Чырвоная змена🡆 More