Фазан Звычайны

Фазан, таксама Бажан (Phasianus colchicus) — птушка з сямейства фазанавых, атрада курападобныя.

Адносіцца да адамашненых птушак і з’яўляецца распаўсюджаным аб’ектам палявання.

Фазан звычайны
Фазан Звычайны
Самка і самец фазана
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phasianus colchicus Linnaeus, 1758

Фазан Звычайны
Сістэматыка
на Віківідах
Фазан Звычайны
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175905
NCBI  9054
FW  372509

Апісанне

Самцы буйнейшыя за самак. Даўжыня цела 53—89 см (у самцоў больш за 66 см), хвост 20—47 см (у самцоў больш за 35 см), размах крылаў 70—90 см (у самцоў больш за 80 см), маса да 1,7—2,0 кг. У абодвух полаў доўгі хвост, які звужаецца на канцы, больш доўгі ў самца. Розныя асобіны могуць адрознівацца тонам апярэння, а ў самца можа быць або адсутнічаць белы ашыйнік. На галаве звычайнага фазана, у адрозненне ад астатніх родаў фазанаў, застаецца без пер’я толькі кольца вакол вачэй. Вельмі доўгі, клінаваты хвост — з 18 звужаных да канца пёраў.

Пашырэнне

Насяляе адкрытыя ландшафты з купінамі расліннасці, палі і цалінныя лугі, рачныя даліны з густымі зараснікамі, зарослыя яры і ўскрайкі невялікіх дрэвастояў з густым падлескам паблізу вадаёмаў. У горы пранікае па рачных далінах да вышыні 500—700 м.

Першапачаткова азіяцкі від, інтрадуцыраваны ў іншых частках свету. Прыродны арэал — ад Каўказа і Малой Азіі да даліны Амура, Японіі і Тайваня. Інтрадуцыраваны таксама ў Еўропе, Паўночнай Амерыцы, на Гаваях і ў Новай Зеландыі.

Асаблівасці біялогіі

Харчуюцца на зямлі, часта адпачываюць і начуюць на дрэвах.

Гняздо ў ямцы пад прыкрыццем травы альбо галін, высцілка з сухой травы (тоўстай у аснове і тонкай у высцілцы). У пачатку выседжвання даволі правільнай формы, але матэрыял выступае за гняздо. Выпадкова гняздзіцца на мурах руін, парослых расліннасцю, вельмі рэдка — у гнёздах іншых птушак або вавёрак, на дрэвах.

Яйкі (звычайна 8-12, вялікія кладкі могуць быць знесены 2 самкамі), крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, без плям, аліўкава-карычневыя, аліўкавыя, карычневыя або шэрыя. Памеры: 45 х 36 мм.

Падвіды

  • Ph. c. colchicus — Малая Азія і Каўказ;
  • Ph. c. septentrionalis — ад Паўночнага Каўказа да Каспійскага мора, дэльты Волгі і Урала;
  • Ph. c. talischensis — ад паўночна-ўсходніх раёнаў Каўказа да паўднёва-заходніх берагоў Каспійскага мора;
  • Ph. c. torguatus (P. c. pallasi) — усходняя і паўднёвая часткі Кітай.

Гібрыды розных азіяцкіх падвідаў (адрозніваюць 9) сустракаюцца ў Еўропе.

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Tags:

Фазан Звычайны АпісаннеФазан Звычайны ПашырэннеФазан Звычайны Асаблівасці біялогііФазан Звычайны ПадвідыФазан Звычайны ЛітаратураФазан ЗвычайныPhasianidaeКурападобныя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Арганізацыя дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных НацыйПраспект Незалежнасці (Мінск)Алесь Мікалаевіч КарлюкевічТалачынКанчатакАлесь АсіпенкаФёдар Міхайлавіч СвятошаАфарызмВывад амерыканскіх войск з Афганістана (2020—2021)Беларуская міфалогіяЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкМалочны МірМар’ян ДуксаБеларуская энцыклапедыяВалерый Пятровіч СлавукЯн ЧачотНацыянальная бібліятэка БеларусіГамеланСымон-музыкаГракЯкуб Наркевіч-ЁдкаІгнат Габрыэлевіч БулгакВітаўтУкраінаЛявона ПаповічЯнка СіпакоўПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)ГерманіяСаюз беларускіх пісьменнікаўПольшчаМікола МаляўкаТочка BY22 красавікаДагаворЗоська ВерасБела-чырвона-белы сцягЕўропаСпіс памерлых у 2024 годзеМіхась ЗарэцкіПабеда (Пухавіцкі раён)ШВалерый Данілавіч АнісенкаІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіМіхась ПазнякоўКаласы пад сярпом тваімШвецыяБеларускі фальклорKufar.byЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьВіленскі вакзал (Мінск)Магілёўская брацкая друкарняВялікая Айчынная вайнаБеларускі аўтамабільны заводІзраільAP$ENTПесахДзяржаўная прэмія БССРКастусь ЦвіркаПершая сусветная вайнаВялікдзеньУэйн (акруга, Мічыган)Алаіза ПашкевічНазоўнікУладзімір ДубоўкаПрошчаStudia BiałorutenistyczneХрамасомаБелсат🡆 More