Усё Ўсюды І Адразу

«Усё ўсюды і адразу» (англ.: Everything Everywhere All at Once) — амерыканская навукова-фантастычая камедыя 2022 года рэжысёраў і сцэнарыстаў Дэніэла Шайнерта і Дэна Квана.

Усё ўсюды і адразуM:
Everything Everywhere All at Once
Постар фільма
Жанр навукова-фантастычны фільм[d], баявік, камедыйная драма[d], absurdist fiction[d], фільм пра баявыя мастацтвы[d] і psychedelic film[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія AGBO[d] і IAC[d]
Працягласць 139 хв.[…]
Бюджэт 25 000 000 $
Зборы 97 737 200 $ і 69 908 189 $
Краіна
Мова англійская, паўночнакітайская і Кантонскі дыялект
Год 11 сакавіка 2022, 25 сакавіка 2022[…], 7 красавіка 2022, 8 красавіка 2022, 31 жніўня 2022 і 6 кастрычніка 2022
IMDb ID 6710474
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 7 красавіка 2022 года.

Сюжэт

У цэнтры фільма — Эвелін, жанчына, якая некалі з’ехала з Кітая ў Амерыку і цяпер кіруе пральняй разам са сваім мужам Уэймандам. Яе жыццё — суцэльныя стрэс і расчараванні. Жанчына заглыбленая ў працу, бо спрабуе расплаціцца з запазычанасцю перад падатковай — інакш у сям’і вось-вось забяруць бізнэс. Яе стары і хворы бацька калісьці амаль зрокся Эвелін, бо быў супраць яе шлюбу з Уэймандам. А сам Уэйманд падае на развод, бо гэта, паводле яго слоў, адзіны спосаб прыцягнуць увагу жонкі. Таксама ў Эвелін напружаныя адносіны з гомасэксуальнай дачкой, у якой ёсць сяброўка.

Але аднойчы жыццё галоўнай гераіні незваротна змяняецца, калі яе муж — дагэтуль нервовы і нясмелы — раптам аказваецца агентам з іншай рэальнасці, які выкарыстоўвае паясную сумку як смяротную зброю і наогул робіць розныя неймаверныя рэчы. Ён спешна тлумачыць Эвелін, што стабільнасці мультысусвету пагражае апантаны ўладай злыдзень Джобу Тупакі і што Эвелін павінна навучыцца скакаць паміж сусветамі, каб перамагчы зло.

Трамплінам для скачка ў іншасвет становіцца якое-небудзь дзіўнае і недарэчнае дзеянне, напрыклад, з’есці памаду, падзьмуць чалавеку ў ноздры, панюхаць чаравік ці парэзаць пальцы паперай. Ну а далей чалавек атрымлівае нейкую неймаверную суперздольнасць: скакаць як гімнаст, біцца як майстар кунг-фу ці кіраваць пальцамі ў выглядзе сасісак.

У розных мультысусветах жывуць розныя версіі Эвелін — усе яны лепшыя за тую, якую гледачы сустрэлі ў самым пачатку фільма: гэта Эвелін як зорка баявых мастацтваў, кітайская оперная спявачка, прафесійная кухарка ды іншыя. Фільм пераконвае гледача ў тым, што, хоць выбраўшы замужжа і пральню, Эвелін не стала вядомай спявачкай (якой магла б стаць, калі б засталася ў Кітаі) — роля ўладальніцы пральні не такая і дрэнная, бо толькі гэтая версія Эвелін аказалася здольнай уратаваць свет. І наогул — сям’я і каханне перамогуць усё.

У ролях

  • Мішэль Еа — Эвелін Вонг
  • Ке Хюі Куан — Эйманд Вонг, муж Эвелін
  • Джэймі Лі Кёрціс — Дэйдра Баўбейрдра, інспектар падатковай службы
  • Стэфані Хсу — Элеанор Вонг / Джобі тупакі, дачка Эвелін
  • Джэймс Хонг — бацька Эвелін
  • Джэні Слейт — насатая
  • Гары Шам (малодшы) — Чэд
  • Одры Васілеўскі — афіцэр
  • Энтані Малінары

Узнагароды

Намінант на прэмію «Оскар» у 2023 годзе ў 11 катэгорыях (лідар па колькасці намінацый). 12 сакавіка 2023 года адбылася 95-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар», дзе карціна перамагла ў 7 намінацыях, у тым ліку атрымала ўзнагароду як найлепшы фільм.

Зноскі

  • Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 красавіка 2022.
  • а б Everything Everywhere All at Once (2022) - Daniel Kwan, Daniel Scheinert | Synopsis, Characteristics, Moods, Themes and Related | AllMovie Праверана 15 сакавіка 2023.
  • Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 29 сакавіка 2022.
  • а б в г д Everything Everywhere All at Once (2022) - IMDb Праверана 15 сакавіка 2023.
  • а б в г д е ё Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 7 жніўня 2022.
  • film distribution certificate database
  • Everything Everywhere All at Once (2022) | FilmTV.it Праверана 15 сакавіка 2023.
  • AlloCine Everything Everywhere All at Once — 1993. Праверана 17 сакавіка 2023.
  • а б в г д е Everything Everywhere All at Once Reviews - Metacritic Праверана 15 сакавіка 2023.
  • Everything Everywhere All at Once - Orice, oriunde, oricând (2022) - Film - CineMagia.ro Праверана 15 сакавіка 2023.
  • а б https://www.cbr.com/everything-everywhere-best-characters/ Праверана 2 мая 2022.
  • https://www.ketchikandailynews.com/news/scene/medel-cast-in-new-science-fiction-film/article_9a9b1b94-b828-11ec-8575-f390281ee0c5.html Праверана 2 мая 2022.
  • а б https://www.imdb.com/title/tt6710474/fullcredits#fullcredits_content
  • а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 11 верасня 2022.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Усё ўсюды і адразу, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Усё Ўсюды І Адразу СюжэтУсё Ўсюды І Адразу У роляхУсё Ўсюды І Адразу УзнагародыУсё Ўсюды І Адразу ЗноскіУсё Ўсюды І Адразу СпасылкіУсё Ўсюды І Адразу2022Англійская моваЗлучаныя Штаты АмерыкіНавуковая фантастыка

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Падарожжа з ЖыгамонтамПадвойнае пранікненнеКахановаДар’я БялькевічРэжым ЛукашэнкіМацоніАляксей ДудараўЯн КлімоўскіПавел Валер’евіч ДураўСымон-музыкаБраткіFacebookРэйкавая вайнаЗборная Туніса па футболеЗімовыя Алімпійскія гульні 198818 красавікаМарына Вітальеўна ВасілеўскаяЗалаты век ісламуЗямля пад белымі крыламіГенадзь БураўкінЭдуард Віктаравіч ТуманаўМухамор чырвоныСімяон ПолацкіЧырвоная зменаАляксандр Міхайлавіч ЛасякінВіталь Іванавіч ТалапінБізнесКоммерсантъМарк ШагалГісторыя НароўліПрафесіяБеларуская Энцыклапедыя імя Петруся БроўкіПалаткаБу ВідэрбергБеларуская фанетыкаЯна і яЗмітрок Змітравіч МарозаўЛандыш майскіСафлор фарбавальныАркадзь КуляшоўВерлібрІван Іванавіч НасовічПрэмія імя СахараваРэдманд Джэрард17 красавікаАлаіза ПашкевічУладзімір КараткевічЛучана ПавароціДзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратурыМасонская ложаКарлтанскі ўніверсітэтА хто там ідзе?КрымАлесь АдамовічБелазарТрагедыя ў НалібокахНавуковы стыльФеадосій Рыгоравіч ДабржанскіСцяг БеларусіМагіла льва (паэма)ХрысціянстваХведар Хведаравіч ГурыновічРыгор БарадулінТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмРысь звычайнаяДэніел МэнінгВашынгтонМахатма ГандзіКратонХамід ТаквіАнастасія МіклашэвічКупаллеКаласы пад сярпом тваімАрктычная пустыня🡆 More