Рэгіён Туркестан

Туркеста́н (перс.: ترکستان - Torkestān, каз.: Түркістан, узб.: Turkiston, туркм.: Türkestan — «Краіна цюркаў») — назва гістарычна-геаграфічнага рэгіёна Цэнтральнай Азіі ў XIX стагоддзі і пачатку XX стагоддзя.

Рэгіён Туркестан
Карта ад Махмуда аль-Кашгары «Дывану лугат ат-цюрк», якая паказвае рассяленне цюркскіх плямёнаў у 11 стагоддзі.

Самае ранняе згадванне тапоніма «Туркестан» утрымліваецца ў дакуменце на паперы 639 г., які ўяўляе сабой ліст на сагдыйскай мове з 25 радкоў пра продаж у рабства самаркандскай дзяўчыны. Дакумент быў знойдзены ў 1969 г. разам з кітайскім дакументам 628 года каля Турфана. У скандынаўскай Сазе пра Інглінгаў (XIII стагоддзе) згаданы Туркестан (ісл.: Tyrkland) на ўсход ад Асгарда (краіны асаў або ясаў)

У склад гэтага рэгіёна ўваходзілі тэрыторыі наступных сучасных дзяржаў: Узбекістана, Туркменістана, Таджыкістана, Кыргызстана і Казахстана, Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён Кітая, цюркамоўныя рэгіёны поўдня Сібіры, а таксама поўнач Афганістана і Ірана.

У другой палове XIX стагоддзя Туркестан умоўна падзяляўся на Заходні (Рускі), Усходні (Кітайскі), Паўднёвы (паўночная частка Афганістана і Ірана). У Заходнім і Усходнім Туркестане пражывала пераважна цюркскае насельніцтва, у Паўднёвым — іранамоўнае.

У сярэдзіне 1920-х гадоў тэрмін Туркестан паступова выйшаў з ужывання і быў заменены тэрмінам Сярэдняя Азія.

Заходні Туркестан

Рэгіён Туркестан 
Рускі Туркестан напачатку XX стагоддзя.
     Сямірэчанская вобласць      Сырдар'інская вобласць
     Самаркандская вобласць      Ферганская вобласць
     Хівінскае ханства      Бухарскі эмірат
     Закаспійская вобласць

На тэрыторыі Заходняга Туркестана, далучанага да Расійскай імперыі, у 1867 годзе было ўтворана Туркестанскае генерал-губернатарства. З 1886 года афіцыйная назва «Туркестанскі край». У красавіку 1918, на тэрыторыі Рускага Туркестана была ўтворана Туркестанская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Пасля нацыянальна-дзяржаўнага размежавання савецкіх рэспублік Сярэдняй Азіі 1924—1925 гадоў на тэрыторыі Туркестана былі ўтвораны Савецкія Рэспублікі. З часам слова «Туркестан» заменена тэрмінам Цэнтральная Азія, часта таксама выкарыстоўваецца тэрмін «Сярэдняя Азія», хоць у Сярэднюю Азію звычайна не ўключаюць Казахстан, які з'яўляецца ў сутнасці часткай цюркскага свету.

Пад імем «Туркестана» ў Расійскай імперыі часцей за ўсё мелі на ўвазе тры вобласці: Самаркандскую, Ферганскую і Сырдар'інскую. Але ўвесь Туркестан уключаў пяць абласцей, размешчаных адна за іншай на ўсход ад Каспійскага мора па мяжы Расійскай імперыі з Персіяй, Афганістанам і Кітаем, а менавіта: Закаспійскую, Самаркандскую, Ферганскую, Сырдар'інскую і Сямірэчанскую, а таксама Бухарскае і Хівінскае ханствы.

Усходні Туркестан

Усходні Туркестан на гэты момант прадстаўлены цюркамоўным Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам Кітая. У яго складзе маюцца казахскае і кыргызскае нацыянальна-тэрытарыяльныя ўтварэнні.

Гл. таксама

Зноскі

Махамед Падшах, «Фархангэ Анандрадж», т. 1. стар. 1224

  • Вызначэнне межаў гэтага рэгіёна, заснаванае на яго кліматычных асаблівасцях, дазваляла некаторым даследчыкам уключаць у гэты рэгіён тэрыторыі сучаснай Манголіі, Заходняга Кітая, Пенджаба, паўночнай Індыі і паўночнага Пакістана, паўночна-ўсходнія раёны Афганістан і раёны азіяцкай Расіі на поўдні, а таксама тэрыторыі цяперашніх сярэднеазіяцкіх дзяржаў і Казахстана. Пры вызначэнні межаў Туркестана, зыходзячы з прынцыпу этнічнага складу насельніцтва, калі за аснову бяруцца раёны, населеныя ўсходне-цюркскімі народамі і манголамі, дазваляла ўключаць у склад гэтага рэгіёна Сіньцзян-Уйгурская аўтаномная акруга, цюркамоўныя рэгіёны Паўднёвай Сібіры, чатыры былыя савецкія сярэднеазіяцкія рэспублікі (пры тым, што Таджыкістан населены іранамоўнымі народамі) і Казахстан, а таксама афганскі і іранскі Туркестан.
  • Султанов Т. И. Чингиз-хан и Чингизиды. Судьба и власть /Турсун Икрамович Султанов. — М.: АСТ МОСКВА, 2007. — 446,[2]с. — (Историческая библиотека). — ISBN 5-17-035804-0 — С. 123. (Перевод согдийского документа на русский язык с лингвистическим анализом осуществлен иранистом В. А. Ливщицем // Петербургское востоковедение. — СПб., 1994. — Вып. 6, стр. 693.)
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Туркестан (рэгіён), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Рэгіён Туркестан Заходні ТуркестанРэгіён Туркестан Усходні ТуркестанРэгіён Туркестан Гл. таксамаРэгіён Туркестан СпасылкіРэгіён ТуркестанXIXXXКазахская моваПерсідская моваТуркменская моваУзбекская моваЦэнтральная Азія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Уладзімір Іванавіч КарызнаЛеў Барысавіч ТалалайГрузінскі тэатр оперы і балета імя ПаліяшвіліМагілёўскі завод штучнага валакнаПсіха (фільм, 1960)КашуляАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўРучная стымуляцыя пенісаЖураўліны крыкМагілёўKufar.byБеларуская краёвая абаронаВіга МортэнсенHTMLМанаграфіяНавум Якаўлевіч ГальпяровічПярсцяначкаБанкМонакультураБуры мядзведзьБеларуская дзяржаўная філармоніяПолк КаліноўскагаЛюдзі на балоце (раман)Ян ЧачотВівека СельдальКанскі кінафестываль 2001Якавіянская эпохаСымон БудныФерэнц ЛістМастацкая літаратураДынама (стадыён, Мінск)Клас ТунбергПаўстанне 1863—1864 гадоўІорн ЛандэРэкі і каналы БеларусіЛадТаварыства філаматаўРучнікБеларускі алфавітЗнак бядыМінскПацешны палацЧалавек, які вынайшаў КалядыМаксім ЛужанінБелавежская пушчаВіктар Анатолевіч ШніпЗлучнікФлаэмаМТБанкНюшаПолымя (часопіс)Саюз беларускіх пісьменнікаўБеларуская энцыклапедыяГеаграфія сельскай гаспадаркіКлецкая бітваМаўленнеРака Уса, прыток Нёмана, Уздзенскі раёнПавел Валер’евіч ДураўЯнка МаўрКанскі кінафестываль 1999Бярозка (часопіс)АдраджэннеНавабыхаўскі сельсаветУніверсітэт Васа1946Дар’я БялькевічLAPV EnokКунтушКанскі кінафестываль 1990ДаніяМікола ГусоўскіНафтан (прадпрыемства)ХатыньСцяпан Мацвеевіч ВалансевічЧорны буселБаранаГарады-героіМаладосць (часопіс)Беларускі ПЭН-цэнтр🡆 More