Арына Сабаленка: беларуская тэнісістка

Ары́на Сярге́еўна Сабале́нка (5 траўня 1998, Менск, Беларусь) — беларуская тэнісістка.

Арына Сабаленка
Арына Сабаленка: Кар’ера, Крыніцы, Вонкавыя спасылкі
Краіна
Пражывае ў Менск
Нарадзілася 5 траўня 1998(1998-05-05) (25 гадоў)
Рост 182 см
Вага 80 кг
Пачатак кар’еры 2015 — цяпер
Працоўная рука правая (задні ўдар двуручны)
Прызавыя грошы 23 662 563 $
Адзіночны разрад
Матчаў 371–175
Тытулаў 14 ЖТА, 5 МТФ
Найвышэйшы рэйтынг 1 (11 Верасень 2023)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія Перамога (2023, 2024)
Францыя Паўфінал (2023)
Ўімбэлдан Паўфінал (2021, 2023)
ЗША фінал (2023)
Парны разрад
Матчаў 90–67
Тытулаў 6 МТФ
Найвышэйшы рэйтынг 1 (22 лютага 2021)
Турніры Вялікага шлему ў пары
Аўстралія Перамога (2021)
Францыя Паўфінал (2019)
Ўімбэлдан Чвэрцьфінал (2019)
ЗША Перамога (2019)
Асноўныя турніры ў пары
WTA Фінал (2017)
Арына Сабаленка ў Вікісховішчы
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сабаленка.

Кар’ера

Трэніравацца пачала зь дзяцінства. Прафэсыйную кар’еру пачала ў 2012 годзе. У 2014 пачала займацца ў Нацыянальнай акадэміі тэнісу.

Першы тытул МТФ заваявала ў парным разрадзе зь Верай Лапко ў 2013 року. У 2014 упершыню выйшла ў фінал адкрытага юніёрскага чэмпіянату Эстоніі, а пазьней стала пераможцай турніру ў Фінляндыі. У парным разрадзе абараніла тытул (гэтым разам зь Нікай Шуткоўскай) і стала пераможцай гэтага ж турніру ў адзіночным разрадзе.

У канцы 2016 году паднялася на 137-ю пазыцыю рэйтынгу.

У 2017 року ў дэбютным турніры Вялікага Шлему ў другім коле выбыла з барацьбы. У Ташкенце ўпершыню дайшла да паўфіналу турніраў ЖТА, па шляху перамогшы 3-ю сеяную, 53-ю ракетку сьвету Тацяну Марыю. У кастрычніку 2017 упершыню прабілася ў фінал турніру ЖТА (у кітайскім Цяньцзіні(zh)), дзе саступіла Марыі Шарапавай. Пасьля гэтага Арына Сабаленка ўпершыню ў сваёй кар’еры ўвайшла ў топ-100 сусьветнага тэніснага рэйтынгу і стала першай ракеткай Беларусі. Пасьля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Мумбаі Арына Сабаленка скончыла сэзон на 73-й пазыцыі рэйтынгу.

У красавіку 2018 Арына Сабаленка ўпершыню ў кар’еры ўвайшла ў топ-50 сусьветнага рэйтынгу. Гэта адбылося пасьля ўдалага выступу на турніры ў швайцарскім Люгана, дзе беларуска дайшла да фіналу. 25 жніўня 2018 року Арына Сабаленка заваявала першы ў кар’еры тытул на турнірах прэм’ер-узроўню. У фінальным паядынку ў Нью-Гэйвэне (ЗША) яна перайграла гішпанку Карлу Суарэс Навара. Пасьля гэтага беларуска трапіла ў топ-20 сусьветнага рэйтынгу. У верасьні беларуская тэнісістка атрымала перамогу на яшчэ адным прэм’ер-турніры ў Вухані, цягам якога перамагла 6-ю тэнісістку сьвету Эліну Сьвітоліну. На адкрытым чэмпіянаце Кітаю выйшла ў чвэрцьфінал. З-за хваробы Арына Сабаленка адмовілася ад удзелу ў ВТБ Кубку Крамля. Жаночая тэнісная асацыяцыя прызнала Арыну Сабаленка «Пачаткоўцам году» паводле вынікаў 2018 году. Напрыканцы году Сабаленку займала 11-ю пазыцыю сусьветнага рэйтынгу.

У студзені 2019 году Арына Сабаленка перамагла на чэмпіянаце ў Шэньчжэні. Наняла новага трэнэра па фіўычнай падрыхтоўцы — амэрыканца Джэйсана Стэйсі. У 2019 годзе стала пераможцам малога падагульняючага турніра Жаночай тэніснай асацыяцыі. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі дайшла толькі да другога кола, атрымаўшы паразу ад Аманды Анісімавай. На Ўімблдоне 2019 году была пасеяная пад дзесятым нумарам, але ў першым жа коле прайграла Магдалене Рыбарыкавай.

У студзені 2020 году саступіла Крысьціне Плішкавай у другім коле турніра ў Шэньчжэні і ня здолела абараніць тытул. У кастрычніку 2020 году перамагла Вікторыю Азаранку ў фінале турніра «J&T Banka Ostrava Open 2020». У лістападзе 2020 году стала пераможцам турніра Жаночай тэніснай асацыяцыі ў Лінцы.

Стала пераможцам турніра ў Абу-Дабі першага афіцыйнага турніра Жаночай тэніснай асацыяцыі, які праводзіўся ў 2021 годзе, атрымаўшы ў фінале перамогу над Веранікай Кудэрметавай. Удзельнічала ў Алімпійскіх гульнях у Токіё, але саступіла ў другім коле Доне Векіч.

У верасьні 2021 году выйшла ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, дзе прайграла канадзкай тэнісістцы Лэйле Фернандэс за выхад у фінал.

28 студзеня 2023 году выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе, упершыню атрымаўшы перамогу ў адзіночным разрадзе на турніры «Вялікага шлему».

Нацыянальная зборная

У красавіку 2016 року Арына Сабаленка ўпершыню трапіла ў зборную Беларусі, дзе прайграла невырашальны парны матч Кубка Фэдэрацыі, у якім Беларусь адолела Расею і выйшла ў I Сусьветную групу.

У першым сэзоне найвышэйшай групы зборная Беларусі дайшла да фіналу. У чвэрцьфінале супраць Нідэрляндаў і ў паўфінале супраць Швайцарыі Арына Сабаленка саступала ў першых матчах наймацнейшым тэнісісткам суперніцаў (Кікі Бэртэнс і Тымэа Бачынскі адпаведна), пасьля яна замацоўвала перамогі напарніцы Аляксандры Сасновіч над другімі ракеткамі (Міхаэлай Крайчак і Вікторыяй Голубіч адпаведна). На час паўфіналу Сабаленка мела 125-ы рэйтынг.

У фінальным матчы супраць ЗША Арына Сабаленка перамагла чэмпіёнку ЗША, 13-ю ракетку сьвету Слоўн Стывэнс, аднак пазьней саступіла 10-й ракетцы Како Вандэвэй і ў парным разрадзе, у выніку чаго ЗША атрымала мінімальную перамогу 3:2.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Арына Сабаленка Кар’ераАрына Сабаленка КрыніцыАрына Сабаленка Вонкавыя спасылкіАрына СабаленкаБеларусьМенскТэніс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Генадзь ПашкоўЛямбардБусел белыЕсьманПарнаграфія ў БеларусіМіхал ФедароўскіПагоня (песьня)Васіль ЖуковічМаксім ГарэцкіЮрась СьвіркаБярозка (часопіс)Яўгенія ЯнішчыцЗіновій ПрыгодзічРусіфікацыя БеларусіІндаэўрапейскія мовыЯсмантДжынсавая рэвалюцыяЧэлесКрэдытДзеяслоўФёдар ЛапавухаўВуліца Янкі Лучыны (Менск)XIX стагодзьдзеМаркёрМарыя Антуанэта120-я зэнітна-ракетная брыгадаВартавыя ісламскай рэвалюцыіНадвор’еТутэйшыя (спэктакль)Паўстаньне 1863—1864 гадоўМагаГайла (імя)Сьляпун букавінскіСьцяг БанглядэшЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўАндрэй Павук (актывіст)Уладзіслаў ГалубокРадыё ВызваленьнеКарусь КаганецКлеапатраІльля ХрэнаўТаксіГаштольд (імя)1989Нізкі РынакПростыя сказыЗоя КоўшЛюдміла РублеўскаяБярэзаньЖамойцьПВількамірскі паветСпакусьнікіНямеччынаРэформа беларускага правапісу 1933 годуСловаБел-чырвона-белы сьцягМустафа Кемаль АтатуркВялікае Княства ЛітоўскаеХарэйПрамысловасьцьІван ХавалкаЯўген КантылёўБабёрЧорны сьпіс Эўразьвязу🡆 More