Сьнег

Сьнег — атмасфэрны ападак крышталікаў лёду ў выглядзе шасьцікутных зорак, злучаных у шматкі сьнегу.

Апады сьнегу, спалучаныя з халодным ветрам, называюць завірухай. Зярністы сьнег — сьнег у выглядзе вельмі малых крышталікаў лёду зь сярэднім памерам меней за 1 мм. Сьнежны покрыў мае дужае экалягічнае значэньне, ахоўвае глебу і расьліны ад моцных маразоў.

Сьнег
Фірнавы сьнег

Сьнег ёсьць адной з прамежкавай стадыяў замарожанай крышталічнай вады ў ейным жыцьцёвым цыклі, пачынаючы з моманту, калі яна крышталізуецца ў атмасфэры і да выпадзеньня, уляганьня і назапашваньня на паверхні, а ў канчатковым рахунку раставаньня і ператварэньня ў ваду. Назапашаны сьнег, выпалы на зямлю, утварае сьнежныя гурбы. З часам такія гурбы зьведваюць мэтамарфозы, шляхам размарожваньня і адтаваньня. Там, дзе клімат дастаткова халодны для назапашваньня кожны год нерасталых гурбаў сьнегу, можа ўтварыцца ледавік. У адваротным выпадку, як правіла, сьнег растае сэзонна, у выніку чаго ручаі і рэкі сілкуюцца расталай вадой, а таксама папаўняюцца запасы падземных водаў.

Асноўныя засьнежныя вобласьці Зямлі ўключаюць у сябе палярныя вобласьці, верхнюю палову паўночнага паўшар’я і горных раёны па ўсім сьвеце, дзе дастаткова вільгаці і назіраюцца нізкія тэмпэратуры. У паўднёвым паўшар’і, сьнег абмежаваны ў асноўным горнымі раёнамі, акрамя Антарктыды.

Утварэньне крышталяў

Сьнег 
Кожная сьняжынка непаўторная

Сьнег узьнікае, калі маленькія кроплі вады ў аблоках далучаюцца да пылавых крупінак і замярзаюць. Крышталікі лёду, якія зьяўляюцца пры гэтым, не перавышаюць на пачатку 0,1 мм, падаюць уніз і растуць у выніку кандэнсацыі на іх вільгаці з паветра. Шасьцікутавыя зоркі ўтвараюцца ў выніку асаблівай структуры малекул вады, магчымыя куты толькі 60° і 120°.

Пры хуткіх зрухах паветра крышталікі неаднаразова вэртыкальна рухаюцца ў атмасфэры, часткова таючы і крышталізуючыся ізноў. У выніку гэтага ўтвараюцца зьмяшаныя формы. Пры гэтым існуе такая разнастайнасьць, што існаваньне аднолькавых сьняжынак немагчыма.

Сьняжынкі

Белы колер абумоўлены ўтрыманьнем у сьняжынцы паветра. Сьвятло адлюстроўваецца на паверхнях паміж крышталікамі і паветрам і расьсейваецца. Сьняжынкі складаюцца на 95% з паветра, што абумоўлівае нізкую гаматнасьць і параўнальна павольную хуткасьць падзеньня (0,9 км/г).

Самая вялікая сьняжынка мела дыямэтар 12 см, але звычайна сьняжынкі маюць каля 5 мм у дыямэтры пры масе 0,004 г.

Раставаньне

Сьнег растае пры тэмпэратурах паветра вышэй за 0 °C ці ад сонечнага сьвятла. Вільготнае паветра спрыяе раставаньню. Шматлікія рэкі, якія маюць выток з горных рэгіёнаў атрымліваюць значную частку свайго воднага патоку ад сьнегараставаньня. Часта гэта надае яскрава выражаны сэзонны характар сілы патоку ў выніку пэрыядычнага затапленьня на працягу вясновых месяцаў і, па меншай меры, у сухіх горных раёнах, як горы захаду ЗША ці на большай частцы тэрыторыі Ірану і Аўганістану, і вельмі нізкую сілу патоку на астатную частку года. У адрозьненьне ад гэтага, калі большая частка воднага патоку забясьпечваецца праз раставаньне зь ледавіковых ці амаль ледавіковых абласьцёў, раставаньне звычайна прыпадае на цёплы сэзон, зь пікавай сілай патоку ў сярэдзіне лета ці да ягонага заканчэньня.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сьнег  Сьнегсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Сьнег Утварэньне крышталяўСьнег СьняжынкіСьнег РаставаньнеСьнег КрыніцыСьнег Вонкавыя спасылкіСьнегЛёд

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БеларусыСакрат ЯновічДаброРэгіёнЕрусалімШыізмПарнаграфія ў Японіі1877pascalПабуджальны сказКрамянёвая тваньМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашЯўстах ТышкевічСыдарПашпартГімн БеларусіПорнгабЗа свабодную Беларусь (1942)ТэмпэратураІгнат КанчэўскіДраматургКацярына Хадасевіч-ЛісаваяДзень ЗямліГомельская ратушаПтушкіАляксандар ВіхорАндрэй КурэйчыкЯнка БрыльФэльдмаршал (Швэцыя)Стэланціс СлаваччыныКанстытуцыйны суд Славаччыны.neРусьРамантызмБудаўніцтваВінцук ВячоркаІрына Ханунік-РамбальскаяМужчына зьверхуУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьЛеў XБусел белыБэльгіяЭлектрычны токБарысаўка (Падляскае ваяводзтва)Лукіскі пляцЛявоніхаСельская гаспадаркаE (літара)Горная справаСонечная энэргіяМалдаўская моваMelbetБеларуская ВікіпэдыяГрупавы сэксНізкіяЯўген ВасілёнакГута ПеняцкаЛексычнае значэньнеХроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй РусіСяржук Сокалаў-ВоюшАдам МіцкевічСэнт-ЛуісАркадзь КуляшоўУнівэрсытэтБеларуска-амэрыканскае задзіночаньнеНор (імя)ЛаскаценьМалы гасьціны дворПВялікабрытаніяПрымакі (п’еса)Андрэй МукавозчыкЯнка КупалаКальварыйскія могілкіГенадзь Карпенка🡆 More