Сьера-Леонэ: краіна ў Заходняй Афрыцы

Сье́ра-Лео́нэ (англ.: Sierra Leone), афіцыйая назва Рэспубліка Сьера-Леонэ (англ.: Republic of Sierra Leone Шаблон:Lang-kri) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлантычнага акіяна.

Мяжуе з Гвінеяй (652 км) і Ліберыяй (306 км). Сталіца краіны — горад Фрытаўн.

Рэспубліка Сьера-Леонэ
Republic of Sierra Leone (англ.)
Republic na Salone (крыа)
Сьера-Леонэ: Гісторыя, Палітыка, Адміністрацыйны падзел Герб Сьера-Леонэ
Сцяг Сьера-Леонэ Герб Сьера-Леонэ
Сьера-Леонэ: Гісторыя, Палітыка, Адміністрацыйны падзел
Дэвіз: «Unity — Freedom — Justice (Адзінства — Свабода — Справядлівасць)»
Гімн: «High We Exalt Thee, Realm of the Free»
Дата незалежнасці 27 красавіка 1961 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Фрытаўн
Найбуйнейшыя гарады Фрытаўн, Бо, Кенема
Форма кіравання Унітарная прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Галоўны міністр
Джуліус Маада Бія
Махамед Джульдэх Джалах
Дэвід Сенге
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

71 740 км²
0,2
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

5 363 669 чал.
76 чал./км²
ІРЧП (2013) 0,359 (нізкі) (177-ы)
Валюта Леонэ Сьера-Леонэ
Інтэрнэт-дамен .sl
Код ISO (Alpha-2) SL
Код ISO (Alpha-3) SLE
Код МАК SLE
Тэлефонны код +232
Часавыя паясы 0

Гісторыя

  • ХV стагоддзе — партугальцы заснавалі на тэрыторыі Сьера-Леоне першыя факторыі.
  • 1787 год — заснаванне Фрытаўну вызваленымі рабамі.
  • 1808 год — узбярэжныя раёны Сьера-Леоне сталі брытанскай калоніяй.
  • 1961 год — Сьера-Леоне атрымала незалежнасць, да ўлады прыйшла Народная партыя.
  • 1967 год — здзейснены пераварот, мэтай якога было спыненне выбараў, у выніку якіх да ўлады мог прыйсці Усенародны кангрэс.
  • 19681971 — адбылося некалькі пераваротаў і путчаў, вынікам якіх стаў прыход да ўлады Усенароднага кангрэсу, які ў 19701980-я гады быў кіруючай партыяй, а з 1977 да 1989 — адзінай дазволенай.
  • 19912002 — грамадзянская этнічная вайна, распачатая Аб’яднаным рэвалюцыйным фронтам, пры падтрымцы Ліберыі. Вызначыліся супярэчнасці паміж мусульманскай і хрысціянскай абшчынамі.
  • 1996 — прэзідэнцкія выбары, якія выйграў Ахмат Каба.
  • 1997 — пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў маёр Джоні Пол Карома.
  • 1998 — ваенная інтэрвенцыя міжнародных ваенных сіл на чале з Нігерыяй, якія падтрымлівалі звергнутага прэзідэнта Кабы.
  • 1999 — паўстанцы з Аб’яднанага рэвалюцыйнага фронту штурмуюць сталіцу. Мірныя перамовы прывялі да вяртання прэзідэнта Кабы, прадстаўнікі паўстанцаў увайшлі ва ўрад, іх лідар Фодэ Санко стаў віцэ-прэзідэнтам.

Праўленне Джуліус Маада Бія (2018—ц.ч.)

У сакавіку 2018 года ў Сьера-Леонэ прайшлі ўсеагульныя выбары, у якіх дзеючы прэзідэнт Эрнест Бай Карома не меў права ўдзельнічаць па Канстытуцыі. У 1-м туры ніводны кандыдат у прэзідэнты не набраў 55 % галасоў, якія былі неабходныя для перамогі. У 2-і тур выйшлі кандыдат ад кіруючай партыі Усенародны кангрэс Самура Камара і кандыдат ад апазіцыйнай Народнай партыі генерал Джуліус Маада Бія. У выніку перамогу атрымаў Джуліус Маада Бія, набраўшы 51,8 % галасоў. Большасць галасоў у 149-мясцовы парламент атрымала правячая партыя «Усенародны кангрэс» (68 мандатаў). Народная партыя атрымала толькі 49 мандатаў.

У жніўні 2022 года ў Сьера-Леонэ ўспыхнулі пратэсты і жорсткія беспарадкі. Пратэсты былі сканцэнтраваны ў сталіцы Фрытаўне і на поўначы, уключаючы гарады Макені і Камакві. Прычынай пратэстаў стаў нізкі узровень жыцця жыхароў краіны. Была ўведзена агульнанацыянальная каменданцкая гадзіна. Падчас пратэстаў загінула не менш за 27 мірных жыхароў і 6 паліцэскіх.

У чэрвені 2023 года адбыліся ўсеагульныя выбары на якіх перамогу атрымаў прэзідэнт Джуліус Маада Бія (56.17 % галасоў) і прапрэзідэнцкая Народная партыя (81 мандат з 149). Апазіцыны кандыдат Самура Камара набраў 41,16 % галасоў, а яго партыя «Усенародны кангрэс» атрымала толькі 54 мандата. Самура Камара і яго партыя запатрабавалі паўторных выбараў, спасылаючыся на «абуральныя парушэнні».

Палітыка

Сьера-Леонэ — гэта рэспубліка з шматпартыйнай палітычнай сістэмай, выканаўчая ўлада належыць прэзідэнту, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Ён назначае Кабінет міністраў. Аднапалатны парламент складаецца з 124 дэпутатаў. 112 з іх выбіраюцца разам з прэзідэнтам, астатнія — гэта самыя выбітныя прадстаўнікі грамадства.

Адміністрацыйны падзел

Сьера-Леонэ дзеліцца на 3 правінцыі і Заходнюю вобласць (сталічную), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 акруг:

Сьера-Леонэ: Гісторыя, Палітыка, Адміністрацыйны падзел 
Правінцыі Сьера-Леонэ
Правінцыя
па-англійску
Насельніцтва
(2004), тыс. чал.
Плошча,
тыс. км²
Шчыльнасць,
чал./км²
Колькасць
акруг
Цэнтр
1 Заходняя вобласць Western Area 950,9 0,56 1698 2 Фрытаўн
2 Усходняя правінцыя Eastern Province 1187,5 15,6 76 3 Кенема
3 Паўночная правінцыя Northern Province 1718,2 35,9 48 5 Макені
4 Паўднёвая правінцыя Southern Province 1106,6 19,7 56 5 Бо

Геаграфія

За выключэннем сталіцы, тэрыторыя краіны прадстаўляе сабой багнавую нізіну, на якой растуць мангравыя зараслі, і саванная расліннасць з баабабамі. Далей ад узбярэжжа пачынаюцца пласкагор’е (да 300 м), пакрытае лясамі, ва ўсходняй частцы краіны горы дасягаюць вышыні 1948 м (гара Лома Манса).

Клімат — экватарыяльны, вільготны. Дажджавая пара цягнецца з мая да кастрычніка. Ападкі складаюць 3400 мм за год.

Тэмпература складае ад +21° С да +31° С.

Эканоміка

Сьера-Леонэ адна з самых бедных краін у свеце. Гаспадарка амаль цалкам заснаваная на здабычы алмазаў. Алмазаздабыўная галіна ў час грамадзянскай вайны была спонсарам паставак зброі («крывавыя алмазы») з Ліберыі, што прымусіла ААН накласці на алмазы ліберыйскага паходжання гандлёвае вета. Існуюць запасы і іншым карысных выкапняў: тытану, баксітаў.

65 % насельніцтва занятыя ў сельскай гаспадарцы, але ўзровень гаспадання застаецца вельмі нізкім.

Бюджэт краіны ў значнай частцы складаецца з міжнароднай дапамогі.

Дэмаграфія

У Сьера-Леонэ жыве 20 плямёнаў, якія складаюць 90 % насельніцтва. Самыя вялікія з іх гэта тэмнэ на поўначы і мендэ ў цэнтры і на поўдні краіны. Астатняе насельніцтва складаецца з крэолаў, азіятаў і патомкаў англійскіх каланізатараў.

Англійская мова з’яўляецца дзяржаўнай, але ёй валодае адукаваная меншасць, асноўная частка насельніцтва ўжывае мясцовыя мовы.

Асноўнай рэлігіяй з’яўляецца іслам (60 %), 30 % мясцовыя веры, 10 % — хрысціяне.

Сярэдняя працягласць жыцця складае 37 гадоў.

Культура

Сучасная сістэма адукацыі ў Сьера-Леонэ вядзе паходжанне ад першых англійскіх паселішчаў у гэтых раёнаў XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. Для падрыхтоўкі настаўнікаў і святароў з ліку афрыканцаў у 1827 годзе было адчынена першая вышэйшая навучальная ўстанова — каледж Фуа-Бей. Да канца Першай сусветнай вайны ўсе навучальныя ўстановы размяшчаліся на ўзбярэжжы. Да Другой сусветнай вайны сістэма адукацыі пранікла ва ўнутраныя раёны краіны.

У 1991 годзе ў Сьера-Леонэ было каля 2000 пачатковых школаў (414 тыс. навучэнцаў), 227 сярэдніх школаў (116 тыс. навучэнцаў).

Ва ўніверсітэце Сьера-Леонэ, заснаваным на базе каледжу Фуа-Бей і ўніверсітэцкага каледжа Нджала, вывучаліся 2,3 тыс. студэнтаў. Акрамя таго ў краіне існавалі 16 педагагічных і тэхнічных каледжаў.

Пасля грамадзянскай вайны шмат навучальных устаноў было зруйнавана.

Зноскі

  • Abu-Bakarr Jalloh. Sierra Leone heads into hotly contested election runoff (англ.). Deutsche Welle (30 сакавіка 2018). Праверана 26 лістапада 2023.
  • Cooper Inveen, Umaru Fofana. Sierra Leone imposes nationwide curfew amid deadly anti-government protests (англ.). Reuters (11 жніўня 2022). Праверана 27 лістапада 2023.
  • Sierra Leone: Seven months after August’s protests which turned violent in some locations, no justice yet for those injured or the families of those killed (англ.). Amnesty International (20 сакавіка 2023). Праверана 27 лістапада 2023.
  • Hayden, Sally. Death in Sierra Leone: When protest turned to tragedy, the state offered money but no remorse (англ.). The Irish Times (2 снежня 2022). Праверана 27 лістапада 2023.
  • Umaru Fofana. Sierra Leone's main opposition party demands rerun of general election (англ.). Reuters (1 ліпеня 2023). Праверана 27 лістапада 2023.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Сьера-Леонэ, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Сьера-Леонэ ГісторыяСьера-Леонэ ПалітыкаСьера-Леонэ Адміністрацыйны падзелСьера-Леонэ ГеаграфіяСьера-Леонэ ЭканомікаСьера-Леонэ ДэмаграфіяСьера-Леонэ КультураСьера-Леонэ ЛітаратураСьера-Леонэ СпасылкіСьера-ЛеонэАнглійская моваАтлантычны акіянГвінеяЗаходняя АфрыкаЛіберыяФрытаўн

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Кастрычніцкая рэвалюцыяМядзведзіІван Архіпавіч АношкінВаложынМарыупальМужыцкая праўдаАлесь Жук.tgЯкуб КоласАлесь РазанаўЛітаратурная прэмія імя Янкі КупалыУладзімір КараткевічКанчатакПлошча Перамогі (Мінск)ПрыслоўеСаюз беларускіх пісьменнікаўАляксандр Аляксеевіч АвечкінГербы гарадоў БеларусіСяргей Васілевіч БесарабШчасцеСекс без пранікненняУладзімір ДубоўкаСтыль (мова)8 лістападаГядзімінас Кіркілас20 красавікаБанк ДабрабытЗалаты апострафБеларуская граматыка Тарашкевіча (1918)Фердынанд РушчыцМы выйдзем шчыльнымі радаміПарламенцкія выбары ў Беларусі (2024)Фолюш (Гродна)Спіс газет БеларусіВашынгтонБеларускі полк «Пагоня»1172БеластокВольга Славаміраўна БондараваРадаўніцаС-75Беларуская літаратураВожык (часопіс)Жураўліны крыкБерасцянкаЛьвоўАстравецКапялюшВіктар МарціновічЯнка БрыльВіленскі вакзал (Мінск)СлонімГаліна Сямёнаўна ТалкачоваСтарабеларуская моваПаводка ў Казахстане (2024)Пурпурны колерБелая РусьЗюзюкыПячатка Ізяслава ЯраславічаNürnbergКалядыСфрагістыкаПавел ТрацякКанфлікт у Судане (з 2023)МаскваАмстэрдамГумноГенадзь Аляксеевіч ГапановічВялікдзеньПугачы (Валожынскі раён)Беларуская моваРуныНароднае антыкрызіснае ўпраўленне🡆 More