Нью-Ёрк: горад у штаце , ЗША

Нью-Ёрк, таксама Новы Ёрк (англ.: New York City) — горад у штаце Нью-Ёрк Злучаных Штатаў Амерыкі, адзін з найбуйнейшых гарадоў свету.

Насельніцтва 8 335 897 чалавек (2022, ацэнка), з прыгарадамі — 20,61 млн. Размешчаны на беразе Атлантычнага акіяна ў паўднёва-ўсходняй частцы штата Нью-Ёрк. Нью-Ёрк быў заснаваны ў пачатку XVII стагоддзя галандскімі каланістамі. Да 1664 года горад зваўся «Новы Амстэрдам».

Горад
Нью-Ёрк
англ.: New York City
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Нью-Ёрк: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка
Краіна
Штат
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1624 і 1626
Ранейшыя назвы
Новы Амстэрдам
Горад з
Плошча
  • 1 213,369839 км² (1 красавіка 2010)
Вышыня цэнтра
3 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 8 804 190 чал. (1 красавіка 2020)
Часавы пояс
Тэлефонны код
212, 347, 646, 718, 917, 929
Паштовыя індэксы
10000–10499, 11004–11005, 11100–11499 і 11600–11699
Аўтамабільны код
NY
Афіцыйны сайт
nyc.gov (англ.) (англ.)
Мянушкі
«Вялікі яблык» («The Big Apple»),
«Liberty City», NYC
Нью-Ёрк на карце ЗША
Нью-Ёрк (ЗША)
Нью-Ёрк
Нью-Ёрк: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка
Від на Манхэтэн з Эмпайр-стэйт-білдынг.

Горад адміністрацыйна складаецца з 5 бора, кожнае з якіх з’яўляецца асобнаю акругаю ў складзе штата: Бронкс (акруга Бронкс), Бруклін (акруга Кінгс), Квінс (акруга Квінс), Манхэтэн (акруга Нью-Ёрк) і Статэн-Айленд (акруга Рычманд). Асноўныя славутасці размешчаны ў Манхэтэне. Сярод іх: гістарычныя хмарачосы (Эмпайр-стэйт-білдынг, Крайслер-білдынг), Ракфелер-цэнтр, мастацкі музей Метраполітэн, Метраполітэн-Опера, Музей сучаснага мастацтва Саламона Гугенхайма (жывапіс), Амерыканскі прыродазнаўчагістрычны музей (шкілеты дыназаўраў і планетарый), легендарны атэль «Чэлсі», штаб-кватэра ААН, Гарлем.

Гісторыя

На тэрыторыі, якую сёння займае горад Нью-Ёрк, задоўга да з’яўлення тут еўрапейцаў, жылі такія індзейскія плямёны, як манахатоў і канарсі. Гэта пацвярджаюць знаходкі наканечнікаў стрэл і іншых артэфактаў у раёнах горада, не забудаваных будынкамі, як, напрыклад, Інвуд-Хіл-Парк і Рыверсайд-Парк. Еўрапейскія паселішчы пачаліся ў 1626 годзе з галандскага паселішча Новы Амстэрдам (Nieuw Amsterdam) на паўднёвым ускрайку Манхэтэна. У 1664 годзе англійскія караблі захапілі горад, не сустрэўшы супраціўлення, і ён быў пераназваны ў Нью-Ёрк, у гонар герцага Ёркскага. У канцы другой англа-галандскай вайны ў 1667 годзе галандцы афіцыйна перадалі Нью-Ёрк англічанам і ўзамен атрымалі калонію Сурынам.

У пачатку Вайны за незалежнасць сучасная тэрыторыя горада была арэнай важных бітваў. У выніку Бруклінскай бітвы ў Брукліне пачаўся вялікі пажар, у якім вялікая частка горада згарэла, і ён да канца вайны трапіў у рукі Вялікабрытаніі, пакуль амерыканцы ізноў нe завалодалі ім у 1783 годзе. Гэты дзень, пад назвай «Дзень эвакуацыі» (англічан), доўга святкаваўся ў Нью-Ёрку.

На працягу XIX стагоддзя насельніцтва горада імкліва расло дзякуючы бурнаму прытоку вялікай колькасці імігрантаў. У 1811 годзе быў распрацаваны доўгатэрміновы генеральны план развіцця горада, па якім сетка вуліц была пашырана, ахапіўшы ўвесь Манхэтэн. Да 1835 года Нью-Ёрк абагнаў Філадэльфію, стаўшы самым вялікім горадам Злучаных Штатаў.

У Грамадзянскую вайну трывалыя гандлёвыя сувязі горада з Поўднем, а таксама рост яго імігранцкага насельніцтва, прывялі да расколу паміж прыхільнікамі Саюза і прыхільнікамі Канфедэрацыі, які дасягнуў найвышэйшай ступені ў «Прызыўных мяцяжах»beru, самых значных грамадзянскіх беспарадках у амерыканскай гісторыі.

Пасля вайны тэмп іміграцыі з Еўропы рэзка ўзрос, і Нью-Ёрк стаў першым прыпынкам для мільёнаў людзей, якія прыбывалі ў Злучаныя Штаты ў пошуках новага і лепшага жыцця.

Нью-Ёрк: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка 
1: Манхэтэн, 2: Бруклін, 3: Квінс, 4: Бронкс, 5: Стэйтэн-Айленд

У 1898 годзе горад Нью-Ёрк набыў сённяшнія межы: перш ён складаўся з Манхэтэна і Бронкса, далучанага да горада з поўдня, ад акругі Уэстчэстэр (заходні Бронкс у 1874 годзе, астатняя тэрыторыя — у 1895 годзе). У 1898, паводле новага законапраекта, была створана новая муніцыпальная адзінка, першапачаткова названая Вялікі Нью-Ёрк. Новы горад быў падзелены на пяць раёнаў. Раёны Манхэтэн і Бронкс пашырылі свае межы і пакрывалі цяпер тэрыторыю першапачатковага горада і ўсю астатнюю частку Нью-Ёркскай акругі. Раён Бруклін складаўся з горада Брукліна і некалькіх муніцыпалітэтаў ва ўсходняй частцы акругі Кінгс. Раён Квінс быў заснаваны ў заходняй частцы акругі Квінс і пакрываў некалькі невялікіх мястэчак і пасёлкаў, уключаючы Лонг Айленд Сіці, Асторыю і Флашынг. Раён Стэйтэн-Айленд цалкам умясціў акругу Рычманд. Усе былыя гарадскія органы кіравання гэтых раёнаў былі скасаваны. Праз год тэрыторыя акругі Квінс, якая не ўвайшла ў межы раёна Квінс, стала акругай Насо (англ.: Nassau). У 1914 заканадаўчыя ўлады штата стварылі акругу Бронкс, а Нью-Ёркская акруга паменшылася да памераў аднаго Манхэтэна. Сёння пяць раёнаў Нью-Ёрка ў асноўным супадаюць межамі з адпаведнымі акругамі.

Нью-Ёрк: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка 
Статуя Свабоды на фоне Манхэтэна

У першай палове XX стагоддзя горад стаў сусветным цэнтрам прамысловасці, гандлю і сувязі. У 1930-x гадах абрысы Нью-Ёрка ўзняліся ў вышыню з пабудоваю некалькіх найвышэйшых небаскробаў свету. Пасля Другой Сусветнай вайны Нью-Ёрк стаў бясспрэчным сусветным горадам-лідарам. Пабудова штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку сімвалізавала ўнікальнае палітычнае значэнне горада. Нью-Ёрк таксама замяніў Парыж у якасці цэнтру сусветнага мастацтва. Адначасова з гэтым адбываліся працэсы пераезду часткі насельніцтва ў прыгарады, што прывяло да павольнага памяншэння колькасці насельніцтва. Пасля, змены ў прамысловасці і гандлю і рост злачыннасці ўцягнулі ў 1970-х гадах Нью-Ёрк у сацыяльны і эканамічны крызіс.

Тэракты 11 верасня 2001 года закранулі і Вашынгтон, але менавіта Нью-Ёрк пацярпеў больш за ўсё ад атак на Сусветны гандлёвы цэнтр і шчыльнага з’едлівага дыму, які працягваў валіць з яго развалін на працягу некалькіх месяцаў пасля падзення веж-двайнят у пажары. Нягледзячы на гэта, расчыстка эпіцэнтра выбуху была скончана хутчэй, чым планавалася. Новы Сусветны гандлёвы цэнтр 1, які быў пабудаваны на месцы былых веж-двайнят Сусветнага гандлёвага цэнтра, з’яўляецца самым высокім небаскробам у Заходнім паўшар’і і чацвёртым самым высокім будынкам у свеце. Шпіль новага будынка дасягае сімвалічнай вышыні ў 1776 футаў (541,3 м), якая спасылаецца на год атрымання ЗША незалежнасці.

Рух пратэсту «Захапі Уол-стрыт», мерапрыемствы якога адбываліся ў парку Зукоці ў фінансавым раёне Ніжняга Манхэтэна, пачаўся 17 верасня 2011 года, атрымаўшы ўсеагульную ўвагу і пашырэнне руху супраць сацыяльнай і эканамічнай няроўнасці ва ўсім свеце.

Геаграфія

Горад Нью-Ёрк уключае востраў Манхэтэн, востраў Стэйтэн-Айленд, заходнюю частку вострава Лонг-Айленд, частку паўночнаамерыканскага мацерыка — Бронкс, і некалькі невялікіх астравоў у нью-ёркскай гавані. Нью-Ёрк знаходзіцца прыкладна на 40° паўночнай шыраты і 74° заходняй даўгаты. Найвышэйшым пунктам Нью-Ёрка з’яўляецца пагорак Тот-Хіл, вышынёй 125 метраў, які знаходзіцца на Стэйтэн-Айлендзе, які з’яўляецца самым узгорыстым, прасторным і найменей заселеным раёнам горада. У густанаселеным Манхэтэне, наадварот, зямля абмежаваная і дарагая, што тлумачыць такую вялікая колькасць высокіх будынкаў і небаскробаў. Згодна з Бюро Перапісу ЗША, горад мае плошчу 1214,4 км², з якіх 785,6 км² — суша і 428,8 км² (35,31 %) — вада.

Паводле апошніх геалагічных даследаванняў амерыканскіх навукоўцаў, праведзеных у 2008 годзе, у 40 кіламетрах на поўнач ад горада перасякаюцца два геалагічныя разломы, што робіць імавернымі землетрасенні магнітудай да 7 балаў. Прычым месца перасячэння размяшчаецца побач з АЭС. Таму будуць распрацаваны дадатковыя меры абароны будынкаў і атамнай электрастанцыі.

Клімат

Нью-Ёрк знаходзіцца на параўнальна нізкіх шыротах: так, Нью-Ёрк ляжыць прыкладна на адной шыраце са Стамбулам, Мадрыдам, Ташкентам, Баку і Пекінам. Па класіфікацыі клімату Кёпена, Нью-Ёрк знаходзіцца на мяжы паміж вільготным кантынентальным і вільготным субтрапічным кліматам. Ападкі размеркаваны параўнальна раўнамерна на працягу года. Сярэднегадавая колькасць гадзін сонечнага ззяння — 2680 гадзін. Нягледзячы на ​​тое, што горад знаходзіцца на ўзбярэжжы акіяна, розніца ў тэмпературы паміж летам і зімой досыць вялікая, бо пераважны рух паветраных мас праходзіць з боку мацерыка. Уплыў акіяна другарадны, але ўсё ж некалькі змякчае ваганні тэмператур. Яшчэ адным фактарам з’яўляецца шчыльная гарадская забудова, якая робіць горад некалькі цяплейшым, чым наваколлі.

Зімою ў Нью-Ёрку тэмпература ў сярэднім вагаецца паміж −2 °C і +5 °C, з нярэдкімі адхіленнямі ад нормы. Амаль кожнай зімой выпадае снег, у сярэднім 60 см на год. Вясна мяккая, з тэмпературай ад 7 °C да 16 °C. Летам у Нью-Ёрку параўнальна горача, сярэдняя тэмпература вагаецца ад 19 °C да 28 °C, маюцца перыяды высокай вільготнасці паветра. Часта тэмпература перавышае 32 °C, а зрэдку дасягае 38 °C спякоты і вышэй. Восень у Нью-Ёрку прыемная, з тэмпературай ад 10 °C да 18 °C. Аднак нью-ёркскае надвор’е вельмі непрадказальнае і час ад часу здзіўляе нью-ёркцаў мяккай, амаль бясснежнай зімой або даволі адчувальнай прахалодай летам. Бывала, што яшчэ ў красавіку здаралася моцная мяцеліца, якая пакрывала Нью-Ёрк тоўстым пластом снегу. Часам тэмпература можа рэзка вагацца ад дня да дня. Вандроўцам рэкамендуецца сачыць за прагнозам надвор’я і мець некалькі відаў адзення позняй восенню і ранняй вясной.

Клімат Нью-Ёрка
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 22,2 23,9 30,0 35,6 37,2 38,3 41,1 40,0 38,9 34,4 28,9 23,9 41,1
Сярэдні максімум, °C 3,5 5,3 9,8 16,2 21,6 26,3 28,9 28,1 24,0 17,7 12,1 6,1 16,6
Сярэдняя тэмпература, °C 0,3 1,8 5,8 11,7 16,9 21,9 24,7 24,0 20,0 13,8 8,7 3,1 12,7
Сярэдні мінімум, °C −2,8 −1,7 1,8 7,1 12,2 17,6 20,4 19,9 16,0 10,0 5,3 0,0 8,8
Абсалютны мінімум, °C −21,1 −26,1 −15 −11,1 0,0 6,7 11,1 10,0 3,9 −2,2 −11,1 −25 −26,1
Норма ападкаў, мм 104,9 80 111 108,7 119,1 97,5 117,3 107,2 107,4 97,8 110,7 100,3 1 262,1
Крыніца: NOAA Надвор'е і клімат

Эканоміка

Нью-Ёрк: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка 
Таймс Сквер

Нью-Ёрк з’яўляецца цэнтрам міжнароднага бізнесу і гандлю ў свеце, а таксама шматлікіх галін прамысловасці ў Злучаных Штатах. Ён з’яўляецца фінансавым цэнтрам краіны: у ім находзяцца такія біржы, як Нью-Ёркская фондавая біржа, NASDAQ, American Stock Exchange, New York Mercantile Exchange і New York Board of Trade. Нью-Ёркская фінансавая галіна засяроджана на Уол-стрыт у ніжнім Манхэтэне. Горад з’яўляецца буйным цэнтрам банкаўскай справы і фінансаў, сусветнага гандлю, транспарту, турызму, рынку нерухомасці, новых сродкаў масавай інфармацыі, а таксама традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі, рэкламы, юрыдычных паслуг, бухгалтарскага ўліку, страхавання, моды і мастацтва ў Злучаных Штатах. Нью-Ёркская фондавая біржа на Уол-стрыт — найбуйнейшая ў свеце біржай па агульнай рыначнай капіталізацыі публічных кампаній.

Нерухомасць з’яўляецца асноўнай рухаючай сілай у эканоміцы горада. Агульны кошт усёй маёмасці Нью-Ёрка быў ацэнены ў 914,8 мільярдаў долараў ЗША на 2015 год. Кампанія Time Warner Center мае найвялікшую колькасць уласнасці ў горадзе. Станам на 2013 год сусветныя рэкламныя агенцтвы Omnicom Group і Interpublic Group, якія базіруюцца ў Манхэтэне, разам мелі гадавы прыбытак каля $ 21 млрд, што адлюстроўвае ролю Нью-Ёрка ў якасці вядучага сусветнага цэнтра рэкламнай індустрыі.

Нью-Ёрк быў першапачатковым цэнтрам амерыканскай кінематаграфіі, пакуль яна не перамясцілася ў Галівуд, але і цяпер у Нью-Ёрку працягваюць вырабляць некаторыя фільмы і тэлеперадачы. Нью-Ёрк таксама сталіца моды ЗША, тут находзяцца штаб-кватэры шматлікіх мадэльераў. У Нью-Ёрку находзіцца мноства выдавецтваў, і тут часта ўпершыню друкуюцца новыя кнігі. Іншыя важныя сектары ўключаюць медыцынскія даследаванні і тэхналогіі, некамерцыйныя ўстановы і ўніверсітэты.

Транспарт

Да грамадскага транспарту Нью-Ёрка адносяцца метрапалітэн, аўтобусы, таксі, гарадскі цягнік Статэн-Айленда, канатная дарога на востраве Рузвельта, цягнік-аэраэкспрэс і паром на Статэн-Айленд. Амаль усе з гэтых сістэм, а таксама прыгарадныя цягнікі і аўтобусы эксплуатуюцца адной кампаніяй (MTA) і маюць адзіную сістэму аплаты праезду па магнітных квітках. У адрозненне ад іншых буйных гарадоў ЗША, грамадскі транспарт — самы папулярны спосаб перамяшчэння. Так, у 2005 годзе 54,6 % жыхароў Нью-Ёрка дабіраліся да працы, выкарыстоўваючы грамадскі транспарт. Прыкладна кожны трэці карыстальнік грамадскага транспарту ў ЗША і дзве трэці карыстальнікаў чыгункі жыве ў Нью-Ёрку і яго прыгарадах. Гэта моцна адрознівае яго ад астатняй часткі краіны, дзе каля 90 % жыхароў прыгарадаў выкарыстоўваюць уласныя аўтамабілі для перамяшчэння да рабочага месца. Нью-Ёрк — адзіны горад у Злучаных Штатах, дзе больш чым у палове хатніх гаспадарак няма аўтамабіля, пры гэтым у Манхэтэне аналагічны паказчык перавышае 75 %, а ў цэлым па краіне працэнт падобных хатніх гаспадарак складае ўсяго 8 %. Згодна з Бюро перапісу ЗША, жыхары Нью-Ёрка ў сярэднім трацяць 38,4 хвіліны ў дзень для таго, каб дабрацца да сваёй працы.

Метрапалітэн

Нью-Ёрк: Гісторыя, Геаграфія, Эканоміка 
Цягнік нью-ёркскага метро на паверхні

Метрапалітэн Нью-Ёрка ўключае ў сябе 468 станцый на 34 маршрутах, мае агульную даўжыню ў 1355 км і з’яўляецца самым працяглым у свеце па агульнай даўжыні маршрутаў (​​самы доўгі па лініях — шанхайскі). Метро ахоплівае 4 з 5-ці гарадскіх раёнаў (Манхэтэн, Бруклін, Квінс і Бронкс). Яно традыцыйна называецца «subway» (падземка), аднак 40 % шляхоў і трэць станцый знаходзяцца на паверхні і размешчаны на ўзроўні зямлі альбо на эстакадзе.

Першая лінія метрапалітэна ў Нью-Ёрку была адкрыта ў 1868 годзе прыватнай кампаніяй BRT. Да 1932 года метрапалітэн знаходзіўся ва прыватнай уласнасці і належаў дзвюм кампаніям: BRT і IRT. Затым да іх дадалася муніцыпальная кампанія, якая ў 1940 годзе скупіла абедзве прыватныя і аб’яднала гарадскі метрапалітэн у адзіны гаспадарчы комплекс. У цяперашні час кіруючая метрапалітэнам кампанія МТА таксама кіруе і сеткай гарадскіх аўтобусных маршрутаў.

За выключэннем некаторых маршрутаў, метрапалітэн працуе 24 гадзіны ў дзень, перавозячы каля чатырох мільёнаў чалавек за суткі. У цяперашні час пачалася распрацоўка праекта па пераводзе нью-ёркскага метрапалітэна на аўтаматычнае кіраванне. Кошт праезду станам на май 2011 года наступны: аднаразовая паездка — $ 2,25 (аднаразовы білет для паездкі на метро дае права на працягу 2-х гадзін працягнуць паездку на аўтобусе гарадской аўтобуснай сеткі, якая таксама кіруецца МТА); за праязны квіток на 7 сутак трэба аддаць $ 29, на 14 сутак — $ 52, на 30 сутак — $ 104. Пры гэтым шматдзённы праязны білет дае права на неаднаразовы без абмежаванняў праезд у метрапалітэне і ў аўтобусах горада на працягу тэрміну яго дзеяння. Адлік пачатку тэрміну дзеяння праязнога (гэта значыць фіксацыя першых сутак выкарыстання квітка) робіцца з моманту першага праходу праз турнікет метрапалітэна альбо аўтобуса незалежна ад часу праходу і заканчваецца ў 24 гадзін апошніх сутак дзеяння.

Аўтобус

Нью-Ёрк мае развітую сетку аўтобусных маршрутаў, якая штодня перавозіць звыш 2 мільёнаў пасажыраў. Аўтобусная сетка Нью-Ёрка ўключае больш за 200 мясцовых, якія курсіруюць выключна па сваім раёне, і 30 скарасных міжраённых маршрутаў, на якіх працуе звыш 5900 аўтобусаў. Кожны мясцовы маршрут мае нумар і літарны прэфікс, які пазначае раён, які ён абслугоўвае (B — Бруклін, Bx — Бронкс, M — Манхэтэн, Q —​ Квінс, S — Статэн-Айленд), а скарасныя маршруты пазначаныя прэфіксам X.

Кошт праезду станам на студзень 2010 года — $ 2,25, які можна аплаціць манетамі пры ўваходзе ў пярэднія дзверы аўтобуса ў аўтамаце, размешчаным перад вадзіцелем. Пры гэтым у вадзіцеля можна папрасіць «трансфер». Гэты дакумент дазваляе на працягу дзвюх гадзін зрабіць перасадку і без аплаты працягнуць рух на іншым аўтобусе (у спадарожным альбо перасякаючым кірунку, але не ў зваротным), альбо на метро. Таксама для праезду можна скарыстацца квітком, выдадзеным у метрапалітэне, пасля выкарыстання гэтага квітка для паездкі на цягніку метро.

Гарадскі цягнік

Не звязаная з метро і прыгараднымі цягнікамі, лінія гарадскога цягніка на Статэн-Айлендзе мае цягнікі, аналагічныя метрапалітэнаўскім, і дзейнічае пад кіраваннем той жа кампаніі MTA. Разглядаюцца праекты па пераўтварэнню дзеючых і закінутых чыгуначных ліній вострава ў дзве лініі лёгкага метрапалітэна.

Гарады-пабрацімы

Спіс гарадоў-пабрацімаў Нью-Ёрка:

Гарады-партнёры

Сімвалы Нью-Ёрка

Адукацыя

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  • а б https://www.nyc.gov/office-of-the-mayor/index.page Праверана 12 лютага 2023.
  • https://www.history.com/topics/us-states/new-york
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 чэрвеня 2021.
  • а б United States. Bureau of the Census 2010 U.S. Gazetteer FilesWashington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2010. Праверана 9 ліпеня 2020.
  • 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
  • New York City's Current Population Estimates and Trends – 2022. New York City. Праверана October 10, 2023.
  • 20 лепшых месцаў для наведвання ў Нью-Ёрку(недаступная спасылка) (en) на сайце падарожніцкага блога aarrestedworld.com
  • Гаворачы аб гісторыі горада Нью-Ёрка, трэба мець на ўвазе, што ў сучаснай тэрыторыі ён існуе толькі з 1898 года. Да гэтага існавала некалькі самастойных тэрыторый, і толькі адна з іх называлася горад Нью-Ёрк. Крыніцы не заўсёды надаюць гэтаму значэнне. Адны пры апісанні гісторыі Нью-Ёрка да 1898 года расказваюць толькі аб падзеях у гістарычным Нью-Ёрка — Манхэтэне, замоўчваючы гісторыю астатніх частак цяперашняга горада, іншыя, наадварот, называюць Нью-Ёркам мясціны, якія ў час апісваемых падзей так не зваліся.
  • The New Jersey Colony. MrNussbaum.com. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2011.
  • «Kingston Discover 300 Years of New York History Dutch colonies». National Park Service, U.S. Department of the Interior.
  • Ira Rosenwaike (1972). «Population history of New York City». p.55.
  • Насо (Nassau) не ўваходзіць у горад Нью-Ёрк.
  • Burns, Ric (August 22, 2003). «The Center of the World — New York: A Documentary Film (Transcript)» Архівавана 12 снежня 2013.. PBS.
  • Christopher Effgen (September 11, 2001). «New York Crime Rates 1960—2009». Disastercenter.com.
  • It’s official: One World Trade Center to be tallest U.S. skyscraper. CNN.
  • New York City Skyscraper Diagram. Skyscraper Source Media.
  • One World Trade Center On Top As Tallest Building In New York City. The International Business Times.
  • OccupyWallStreet — About. The Occupy Solidarity Network, Inc.
  • 2013 WFE Market Highlights Архівавана 27 сакавіка 2014.. World Federation of Exchanges.
  • а б Department of finance publishes fiscal year 2015 tentative assessment roll Архівавана 2 лютага 2014.. New York City Department of Finance.
  • Les Christie (June 29, 2007). «New Yorkers are Top Transit Users». CNNMoney.com (Cable News Network).
  • New York City Global Partners Архівавана 21 мая 2008.
  • Sister Cities(недаступная спасылка). Beijing Municipal Government. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2010. Праверана 21 жніўня 2011.
  • Madrid city council webpage Mapa Mundi de las ciudades hermanadas. Ayuntamiento de Madrid.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Нью-Ёрк, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Нью-Ёрк ГісторыяНью-Ёрк ГеаграфіяНью-Ёрк ЭканомікаНью-Ёрк ТранспартНью-Ёрк Гарады-пабрацімыНью-Ёрк Сімвалы аНью-Ёрк АдукацыяНью-Ёрк Вядомыя асобыНью-Ёрк Гл. таксамаНью-Ёрк ЗноскіНью-Ёрк СпасылкіНью-Ёрк2022XVII стагоддзеАнглійская моваАтлантычны акіянЗлучаныя Штаты АмерыкіНайбуйнейшыя гарады светуНовы АмстэрдамНью-Ёрк (штат)Нідэрланды

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ВільнюсІгнацій ДарэціМірскі замакАлесь МарціновічПітэр ХігсАнхела Эспіноса РуісПершая сусветная вайнаНапады на пасольства Лівіі ў МінскуЯнка БрыльГісторыя беларускай мовыКіеўПачуццёМагіла льва (паэма)Сяргей Іванавіч ГрахоўскіПадвойнае пранікненнеКуфарТаварыства філаматаўМастацкая літаратураРучная стымуляцыя пенісаПаўночная АмерыкаГомельАлесь ПетрашкевічБеларуская краёвая абаронаБеларусьАлег Уладзіміравіч СалтукПятрусь БроўкаІрына Эрнстаўна БагдановічВейшнорыяБалгарыяМіжнародны стандартны кніжны нумарБізнесЖолнаіЯгайлаТэквандоЧарлз ДзікенсЦыбуля мядзведжаяПатрыятызмДругая сусветная вайнаКамедыяКірыла ТураўскіПапараць-кветка18 красавікаЯндэкс.КартыIP-адрасКіберпартызаныУвасабленнеMetro-Goldwyn-MayerХалоднае сэрцаЗаходні мост (Мінск)Канскі кінафестываль 1990Беларуская энцыклапедыяНіна Іосіфаўна МацяшМіхась ЗарэцкіБела-чырвона-белы сцягГербы гарадоў БеларусіРаіса Андрэеўна БаравіковаРэч ПаспалітаяУладзімір ДубоўкаЛеанід Міхайлавіч ГалубовічБелавежская пушчаАлена Сямёнаўна ВасілевічНёман (часопіс)Анальны сексКрэўскі замакЗінаіда Аляксандраўна БандарынаДэніел МэнінгАнатоль Міхайлавіч АдоскінМаскваЛес11-я асобная механізаваная брыгадаМоўная інтэрферэнцыяЧарнобыльНарысФінская нацыянальная галерэяУрад🡆 More