Марока: краіна ў Паўночнай Афрыцы

Маро́ка, Каралеўства Марока (па-арабску: المملكة المغربية‎) — краіна ў Паўночнай Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна і Міжземнага мора.

Мяжуе з Альжырам (на ўсходзе), Заходняй Сахарай (на поўдні), гішпанскімі анклявамі ў Афрыцы (Сэўта і Мэлілья) на поўначы.

Марока
المملكة المغربية
Al-Mamlaka al-Maghribiyya Tagldit n Lmeghrib
Royaume du Maroc
Сьцяг Марока Герб Марока
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Allāh, al Waţan, al Malik» («Бог, Нацыя, кароль»)
Дзяржаўны гімн: «Hymne Chérifien»
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Рабат
Найбуйнейшы горад Касаблянка
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Мухамад VI
Абас эль-Фасі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
58-е месца ў сьвеце
446 550 км²
0,056
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
38-е месца ў сьвеце
35 000 000
71,6/км²
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
58 месца ў сьвеце
$151,4 млрд
$4800
Валюта Мараканскі дырхам (MAD)
Часавы пас
 • улетку
WET (UTC+0)
WEST (UTC+1)
Незалежнасьць
— ад Францыі
— ад Гішпаніі

2 сакавіка 1956
7 красавіка 1956
Аўтамабільны знак MA
Дамэн верхняга ўзроўню .ma
Тэлефонны код +212
Мапа Марока
Мапа Марока

Даўжыня межаў складае 2017,9 км, зь іх з Альжырам — 1559 км, Заходняй Сахарай — 443 км, гішпанскія анклявы: Сэўта — 6,3 км, Мэлілья — 9,6 км. Даўжыня марскога ўзьбярэжжа складае 1835 км.

Гісторыя

Тэрыторыя Марока заселена качуючымі бэрбэрскімі плямёнамі. Першая маўрытанская дзяржава на тэрыторыі Марока зьявілася ў IV стагодзьдзі. Пасьля зруйнаваньня Картагену рымлянамі тэрыторыя Марока стала рымскай правінцыяй на некалькі стагодзьдзяў. Потым, на некаторы час гэта тэрыторыя трапіла пад уладу Бізантыі. Пасьля была заваяваная арабамі.

У XIX стагодзьдзі тэрыторыя Марока стала плошчай для спробаў калянізацыі Францыі, Вялікабрытаніі і Нямеччыны. У выніку пагадненьня ў Фэсе ў 1912 годзе Марока стала пратэктаратам Францыі, а ў 1956 годзе атрымала незалежнасьць. Незалежнае Марока — гэта манархія, якая мае вялікі ўплыў у арабскім сьвеце.

Шмат гадоў існуе неўрэгуляванае пытаньне Заходняй Сахары, якое павінна было быць вырашана праз ААН. У 1987 годзе Марока падала заяўку на ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз, але ёй было адмоўлена.

Палітыка

Адміністрацыйны падзел

Марока падзелена на 14 абласьцей (без уліку Заходняй Сахары):

Вобласьць Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва (2004), тыс. чал.
Вялікая Касаблянка Касаблянка 1615 3631,061
Усходняя Уджда 82 820 1918,094
Гарб-Шрарда-Бэні-Хсэн Кенітра 8805 1859,540
Гулімін Гулімін 71 970 401,984
Дукала-Абда Сафі 13 285 1984,039
Маракеш-Тенсыфт-Эль-Хауз Маракеш 31 160 3102,652
Мекнэс-Тафілалет Мекнэс 79 210 2141,527
Рабат-Сале-Замур-Заер Рабат 9580 2366,494
Сус-Маса-Драа Агадзір 70 880 3113,653
Тадла-Азілал Бэні-Мелаль 17 125 1450,519
Таза-Эль-Хосейма-Таўнат Таза 24 155 1807,113
Танжэр-Тэтуан Тэтуан 11 570 2470,372
Фэс-Бульман Фэс 19 795 1573,055
Шаўія-Урдзіга Сэтат 7010 1655,660

Геаграфія

Краіна мае выхад да Атлянтычнага акіяна і Міжземнага мора, Гібральтарскім пралівам аддзяляецца ад Эўропы.

Марока знаходзіцца ў заходняй частцы гораў Атляс. Праз цэнтар краіны праходзіць ланцуг Высокага Атлясу (самы высокі пункт — гара Джабал Тубкал — 4165 м). Таксама паралельна на поўначы цягнецца і Сярэдні Атляс і Антыатляс на поўдні. Уздоўж Міжземнага мора цягнуцца горы Эр-Рыф. У паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы краіны знаходзяцца камяністая і пяшчаная пустэльня Сахара. Уздоўж Атлянтычнага акіяна раскінуліся невялікія нізіны.

Клімат субэкватарыяльны, на ўзьбярэжжы марскі, у глыб краіны сухі. Сярэдняя тэмпэратура ў студзені 10—12°С, у ліпені 35—44°С. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў у Сярэднім Атлясе даходзіць да 1000 мм, у паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы да 200 мм. У гарах зімой здараюцца сьнежныя завеі. На атлянтычным ўзьбярэжжы частыя імгі (з-за ўплыва Канарскага цячэньня).

У гарах сустракаюцца невялікія лясы (8% паверхні краіны), галоўным чынам кядровыя і дубовыя.

Эканоміка

Згодна з дадзенымі Афрыканскага Банка Разьвіцьця СУП Марока складае 7% агульнага СУП Афрыкі. Мараканская эканоміка займае пятае месца ў Афрыцы пасьля Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Эгіпту, Альжыру і Нігерыі.

Асноўны прыбытак Марока складаецца ад здабычы фасфатаў і ад грашовых пераводаў мараканскіх імігрантаў сваім сем’ям у Марока. Значную ролю грае і турызм. Беспрацоўе ў краіне складае 7,7% працаздольнага насельніцтва.

Дэмаграфія

Рэлігія

Асноўная рэлігія — гэта іслам: мусульмане суніты складаюць 98,7% насельніцтва, 1,1% — хрысьціяне, 0,2% — юдзеі.

Культура

Спорт

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Марока ГісторыяМарока ПалітыкаМарока Адміністрацыйны падзелМарока ГеаграфіяМарока ЭканомікаМарока ДэмаграфіяМарока РэлігіяМарока КультураМарока СпортМарока Вонкавыя спасылкіМарокаАльжырАрабская моваАтлянтычны акіянЗаходняя СахараМэлільяМіжземнае мораПаўночная АфрыкаСэўта

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Энцыкляпэдыя гісторыі БеларусіАлесь КажадубБлакітная сойкаРаманАндрэй ХадановічІсьляндзкі коньСавушкін прадуктЖывіляРаіса БаравіковаВольныя матэрыялыЛічэбнікНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Дарога Р43 (Беларусь)ДзікЦмокЖанна Некрашэвіч-КароткаяВадзім БолбасПаліндромВіялянчэльСахалінская вобласьцьКарлес ПудждэмонГомельская вобласьцьУладзіслаў ГарбацкіСамагубстваГалоўная старонкаДабрыняРасейцыНацыяналізацыяГрамадзкі набытакАндрусь ГорватЛявон ВашкоЯн ГляўбіцЛюбарт (імя)Максім ГарэцкіСтраўнікІгар СідарукБацькаўшчынаНестар МахноУладзімер КарватЮры ГумянюкПадзелы Рэчы ПаспалітайВільняСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваПарнаграфія ў Беларусі2008ВусякіБеларусьНіна МацяшАркадзь КуляшоўТутэйшыя (фільм, 2007)Беларуская народная партызанкаДразды (гурт)Кірыл СтаселькаЛізаньне похвыДзейнікРусіфікацыя БеларусіДротІвонка СурвілаC++1891Зямля пад белымі крыламіМарыя МартысевічСямён ПадокшынМікола МятліцкіЛіпеньДарожная сеткаНаша НіваПрыназоўнікРэформа беларускага правапісу 1933 годуУкраінскае ПалесьсеГрупавы сэксКонаМарфэмная будова словаДрысьвяты (вёска)🡆 More