Кітай: дзяржава ва Ўсходняй Азіі

Кіта́й, часам Кіта́йшчына, (поўная назва: Кіта́йская Наро́дная Рэспу́бліка; па-кітайску: 中国 ці 中华人民共和国  Zh-Zhonghua renmin gongheguo.ogg (зьвесткі)) — краіна ў паўночна-ўсходняй Азіі, Мяжуе з 14 краінамі — Аўганістанам, Бутанам, Віетнамам, Індыяй, Казахстанам, КНДР, Кыргыстанам, Лаосам, Манголіяй, М’янмай, Нэпалам, Пакістанам, Расеяй, Таджыкістанам.

Кітай
中华人民共和国
Сьцяг Кітаю Герб Кітаю
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Марш добраахвотнікаў»
Месцазнаходжаньне Кітаю
Афіцыйная мова кітайская (на большасьці тэрыторыі — путунхуа, у Ганконгу і Макао выкарыстоўваецца кантонскі дыялект)
Сталіца Пэкін
Найбуйнейшы горад Шанхай
Форма кіраваньня сацыялістычная рэспубліка
Сі Цьзіньпін
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
4-е месца ў сьвеце
9 640 821 км²
2,8
Насельніцтва
 • агульнае (2016)
 • шчыльнасьць
1-е месца ў сьвеце
1,426,000,000
139,6/км²
СУП
 • агульны (2018)
 • на душу насельніцтва
2 месца ў сьвеце
$14,092 трыльёну
$ 10 087
Валюта юань рэнмінбі (RMB¥)
Часавы пас
 • улетку
+8
+8
Незалежнасьць
— ад Японіі

1946
Дамэн верхняга ўзроўню .cn
Тэлефонны код +86
Мапа Кітаю
Мапа Кітаю

Кітай займае другое месца ў сьвеце паводле колькасьці насельніцтва, якое складае каля 1,426 млрд чалавек. Агульная плошча краіны складае каля 9,6 млн км², то бок краіна па гэтаму паказчыку займае пяты радок у сьвеце. Дзяржава кіруецца Камуністычнай партыяй Кітаю і падзяляецца на 22 правінцыі, 5 аўтаномных рагіёнаў, 4 прамыя кантраляваныя муніцыпалітэты (Пэкін, Цяньцьзінь, Шанхай і Чунцін), а таксама спэцыяльныя адміністрацыйныя раёны Ганконг і Макао.

Кітай зьяўляецца адной зь першых сусьветных цывілізацыяй, якая паўстала на ўрадлівай зямлі ў басэйне рэкі Хуанхэ на Паўночна-кітайскай раўніне. На працягу тысячагодзьдзяў палітычная сыстэма Кітаю была заснаваная на спадчыннай манархіі ці дынастыі, пачынаючы з паўлегендарнай дынастыі Ся ў XXI стагодзьдзі да н. э. З тых часоў Кітай значна пашыраўся, распадаўся і зноўку павялічваўся шмат разоў. У III стагодзьдзі да н. э. дынастыя Цынь аб’яднала Кітай ​​і стварыла першую кітайскую імпэрыю. За часам наступнай дынастыі Хань, якая кіравала краінай з 206 году да н. э. да 220 году н. э., пабачылі сьвет некаторыя з самых перадавых тэхналёгіяў і вынаходзтваў на той час, у тым ліку вытворчасьці паперы і вынаходзтва компасу, а таксама інавацыі ў сфэры сельскай гаспадаркі і мэдыцыны. Вынаходзтва пораху і ручнога набору ў часы панаваньня дынастыі Тан (618—907 гады) і дынастыі Сун (960—1127 гадоў) завяршылі зьяўленьне чатырох вялікіх вынаходак. Культура Кітаю дынастыі Тан шырока распаўсюдзілася ў Азіі разам з разьвіцьцём новага марскога шаўковага шляху да Мэсапатаміі і Афрыканскага рогу. Дынастычныя пэрыяды скончыліся ў 1912 годзе разам з Сыньхайскай рэвалюцыяй, якая паклала канец дынастыя Цынь і пераўтварыла краіну ў рэспубліку. Кітайская грамадзянская вайна прывяла да падзелу тэрыторыі ў 1949 годзе, калі Камуністычная партыя Кітаю ўтварыла Кітайскую Народную Рэспубліку, унітарную аднапартыйную сувэрэнную дзяржаву на мацерыковай частцы Кітаю, у той час як Гаміньдан пад кіраўніцтвам ураду адступілі на востраў Тайвань. Палітычны статус Тайваня на сёньня застаецца спрэчным. Рэспубліка Беларусь афіцыйна падтрымлівае палітыку адзінага Кітаю і мае дыпляматычныя дачыненьні толькі з КНР.

Нацыянальнай валютай краіны зьяўляецца юань рэнмінбі, а ў спэцыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг выкарыстоўваецца ганконскі даляр. З моманту прасоўваньня эканамічных рэформаў у 1978 годзе, эканоміка Кітаю расьце найхутчэй за астатнія краіны сьвету. Ейны рост ў 2022 годзе склаў 3 працэнты. Па стане на 2016 год, гэта другая паводле велічыні эканомікі ў сьвеце паводле намінальнага СУП і самая вялікая паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці. Кітай таксама зьяўляецца найбуйнейшым у сьвеце экспартэрам і другім паводле велічыні імпартэрам тавараў. Акрамя таго, Кітай мае ў сваім арсэнале ядзерную зброю і самае вялікае сталае войска ў сьвеце. Абаронны бюджэт зьяўляецца другім паводле велічыні ў сьвеце. КНР зьяўляецца сталым чальцом Рады Бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Кітай таксама зьяўляецца вядучым чальцом шматлікіх фармальных і нефармальных шматбаковых арганізацыяў, як то Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, Сусьветная гандлёвая арганізацыя, Азіяцка-тыхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва, БРІКС і G20. Зьяўляючыся адной зь вядучых рэгіянальных дзяржаваў Азіі, краіна характарызуецца і як патэнцыйная звышдзяржава.

Гісторыя

Кітайская цывілізацыя — адна з найбольш старажытных у сьвеце — расквітнела на ўрадлівых глебах басэйна Хуанхэ, што працякае па Паўночна-Кітайскай раўніне. На працягу больш за 4000 гадоў палітычная сыстэма Кітая была заснаваная на спадчынных манархіях (таксама вядомых як дынастыі). Першай з гэтых дынастыяў была Ся (каля 2000 да н. э.), але толькі значна пазьней, у 221 да н. э. Кітай быў аб’яднаны пад кіраўніцтвам адной дынастыі — Цынь. Дынастыйная гісторыя Кітая скончылася на дынастыі Цын у 1911 з заснаваньнем Кітайскай Рэспублікі. У першай палове 20 стагодзьдзя Кітай пагрузіўся ў пэрыяд грамадзянскіх войнаў, якія падзялілі краіну на два асноўных палітычных лягэра — Гаміньдан і камуністы. Баявыя дзеяньні скончыліся ў 1949, калі камуністы перамаглі ў грамадзянскай вайне і стварылі КНР. Прыхільнікі Гаміньдана адступілі на Тайвань і стварылі фактычна асобную краіну.

Геаграфія

Кітай — чацьвертая краіна ў сьвеце паводле плошчы (пасьля Расеі, Канады і ЗША), якая мае вялікую разнастайнасьць кліматаў і ляндшафтаў. На ўсходзе, уздоўж берагоў Жоўтага мора і Ўсходне-Кітайскага мора знаходзяцца прасторныя алювіяльныя раўніны, вельмі шчыльна населеныя; берагі Паўднёва-Кітайскага мора больш гарыстыя, і на поўдні Кітаю пераважаюць узгоркі і невысокія горныя ланцугі. У цэнтры знаходзяцца дэльты дзьвюх галоўных рэк Кітаю — Хуанхэ і Янцзы. Іншыя буйныя рэкі — Сіцьзян, Мэконг, Брахмапутра і Амур.

На захадзе знаходзяцца Гімалаі з найвышэйшым пунктам у Кітаі (і сьвеце) — Джамалунгмай (Эвэрэстам), высокімі плато і арыднымі ляндшафтамі, такімі як пустыні Такламакан і Гобі. З-за працяглых засух, а таксама, магчыма, з-за няправільных мэтадаў земляробства, увесну ў Кітаі часта здараюцца пыльныя буры. Паводле кітайскага Агенцтва аховы навакольнага асяродзьдзя, пустыня Гобі стала галоўнай крыніцай пыльных бураў, якія закранаюць Кітай і іншыя краіны — Карэю і Японію.

Сучасная тэрыторыя Кітаю характарызуюецца шэрагам тэрытарыяльных спрэчак на памежжы краіны. Так, з 1940-х гг. на востраве Тайвань існуе Кітайская Рэспубліка, якая лічыць сябе спадкаемцай зрынутага камуністамі ўраду Кітайскае Рэспублікі на кантынэнтальным Кітаі, пры гэтым Кітайская Рэспубліка й КНР не прызнаюць адна адну й прэтэндуюць на тэрыторыі адна адной: Кітайская Рэспубліка не прызнае легітымнай КНР, у той час як КНР не прызнае легітымнасьць Кітайскае Рэспублікі, разглядаючы яе як правінцыю Тайвань. Іншыя тэрытарыяльныя дыспуты месьцяцца на мяжы з Індыяй: яны ўключаюць у сябе большую частку індыйскага штату Аруначал-Прадэш, фактычны кантроль над якім з боку Індыі не прызнаецца КНР (тэрыторыя штату была перададзеная Брытанскай Індыі ўладамі тады фактычна незалежнага Тыбэту, які фармальна зьяўляўся часткай Кітаю); і рэгіён Аксай-Чын, які быў адваяваны на паўночным захадзе Індыі ў 1962 годзе. Таксама ў 1960-х гг. Пакістан перадаў Кітаю Шаксгамскую даліну — частку тэрыторыяў, якія Пакістан атрымаў пад фактычны кантроль у выніку Кашмірскага канфлікту, што не прызнаецца Індыяй. Апрача таго, у сфэру тэрытарыяльных прэтэнзіяў КНР уваходзіць шэраг архіпэлягаў ля Японіі, Віетнаму й Філіпінаў.

Дзяржаўны лад

Кітай — рэспубліка, краіна народнай дэмакратыі. У заходняй паліталёгіі разглядаецца як адна зь пяці сучасных камуністычных дзяржаваў (разам зь Віетнамам, Лаосам, Паўночнай Карэяй і Кубай). Заканадаўчая галіна ўлады прадстаўленая аднапалатным Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў, у склад якога ўваходзяць 3000 дэпутатаў.

Адміністрацыйны падзел

22 правінцыі (省), 5 аўтаномных раёнаў (自治区), 4 гарады цэнтральнага падчыненьня (直辖市), 2 адмысловыя адміністрацыйныя раёны (特别行政区).

Эканоміка

Кітай: Гісторыя, Геаграфія, Дзяржаўны лад 
Шанхайскі сусьветны фінансавы цэнтар.
Кітай: Гісторыя, Геаграфія, Дзяржаўны лад 
Будынак Шанхайская фондавай біржы, адной з магутнейшых у сьвеце.

У старажытнасьці меў адну з самых магутных эканомік у сьвеце, і на працягу стагодзьдзяў бачыў цыклі росквіту і заняпаду. З моманту заснаваньня ў 1949 годзе да канца 1978 году Кітайская Народная Рэспубліка мела плянавую эканоміку савецкага тыпу. Пасьля сьмерці Мао Дзэ-дуна ў 1976 годзе і, як сьледзтва, сканчэньня пэрыяду Культурнай рэвалюцыі, Дэн Сяопін і новае кітайскае кіраўніцтва пачало рэфармаваць эканоміку і рухацца ў напрамку больш рынкава-арыентаванай зьмяшанай эканомікі з захаваньнем аднапартыйнай сыстэмы. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі была спыненая, а сельскагаспадарчыя землі прыватызаваныя, у той час як зьнешні гандаль стаўся асноўным напрамкам працы, што прывяло да стварэньня спэцыяльных эканамічных зонаў (СЭЗ). Неэфэктыўныя дзяржаўныя прадпрыемствы былі рэарганізаваныя, а вельмі стратныя зь іх былі адразу зачыненыя, што прывяло да росту беспрацоўя. Пасьля гэтых эканамічных рэформаў Кітай ператварыўся ў высока дывэрсіфікаваную эканоміку і стаўся адным з самых уплывовых гульцоў у міжнародным гандлі. Асноўныя сэктары, дзе Кітай мае высокую канкурэнтаздольнасьць, складаюць вытворчасьць, здабыча, выраб сталі, тэкстылю, аўтамабільная вытворчасьць і вытворчасьць энэргіі, банкаўская справа, электроніка, тэлекамунікацыя, нерухомасьць, электронная камэрцыя і турызм. Па стане на 2017 год Кітай мае другую паводле велічыні эканоміку ў сьвеце з пункту гледжаньня намінальнага СУП, на агульную суму каля $12 трлн паводле зьвестак Міжнароднага валютнага фонду. З пункту гледжаньня парытэту пакупніцкай здольнасьці эканоміка Кітаю з 2016 году зьяўляецца самай буйной у сьвеце. Паводле разьліку СУП на душу насельніцтва Кітай займае 70 радок, што робіць яго краінай зь сярэднім узроўнем прыбытку. Акрамя таго разьвіцьцё краіны мае нераўнамерны характар. Буйныя гарады і прыбярэжныя рэгіёны зьяўляюцца значна больш заможнымі ў параўнаньні зь сельскімі і ўнутранымі рэгіёнамі. Сучасны Кітай у асноўным характарызуецца тым, што мае рынкавую эканоміку, заснаваную на існаваньні прыватнай уласнасьці, і зьяўляецца адным зь вядучых прыкладаў дзяржаўнага капіталізму. Дзяржава па-ранейшаму дамінуе ў стратэгічных сэктарах, як то вытворчасьць энэргіі і цяжкая прамысловасць, але прыватнае прадпрыемства моцна ўзрасло. На 2008 год налічвалася прыкладна 30 млн прыватных прадпрыемстваў.

Кітай: Гісторыя, Геаграфія, Дзяржаўны лад 
Штаб-кватэра кітайскага інтэрнэт-гіганту Alibaba Group у Ханчжоў.

За часам эканамічнай лібэралізацыі Кітай увайшоў у сьпіс эканомік з найбольшай хуткасьцю росту ў сьвеце, абапіраючыся ў асноўным на інвэстыцыйны і экспартна-арыентаваны рост. Паводле зьвестак МВФ, сярэднегадавы рост СУП Кітаю ў пэрыяд з 2001 па 2010 гады складаў 10,5%. У 2009 Кітай пераўзышоў Японію па валавым аб’ёме прамысловай вытворчасьці і выйшаў на другое месца ў сьвеце. Разам тры краіны, як то ЗША, Кітай і Японія, забясьпечваюць роўна палову сусьветнай прамысловай вытворчасьці. Паводле індэксу кампаніі Citigroup па стане на люты 2011 году Кітай меў вельмі высокі рэйтынг росту. Ягоная высокая прадукцыйнасьць, нізкія выдаткі на працоўную сілу і адносна добрая інфраструктура зрабілі гэтую краіну сусьветным лідэрам у вытворчасьці. Тым ня менш, кітайская эканоміка моцна энэргаёмістая і неэфэктыўная. Кітай стаўся найбуйнейшым у сьвеце спажыўцом энэргіі ў 2010 годзе. У 2013 годзе Кітай абышоў ЗША і стаў найбуйнейшым імпартэрам нафты ў сьвеце. Акрамя таго, афіцыйныя дадзеныя па СУП часам разглядаюцца як ненадзейныя з прычыны агалоску выпадкаў маніпуляваньня зьвесткамі. На пачатку 2010-х гадоў тэмпы эканамічнага росту Кітаю пачалі запавольвацца на тле ўнутраных крэдытных праблемаў і паслабленьня міжнароднага попыту на кітайскі экспарт.

Індустрыя электроннай камэрцыі Кітаю ўзьляцела ў 2009 годзе, дзякуючы росту інтэрнэт-гігантаў Tencent і Alibaba, WeChat і Tmall, якія сталі часткай паўсядзённага сучаснага кітайскага жыцьця. У Кітаі шырокі разьвіты рынак вэнчурнага капіталу, а таксама маецца вялікая колькасьць стартапаў. Турызм таксама зьяўляецца адным з асноўных сэктараў эканомікі. У 2017 годзе на гэты сэктар прыпаў 11,04% СУП, які згенэраваў каля $1,35 трлн, а таксама спрыяў прамой і ўскоснай занятасьці да 28,25 мільёнаў чалавек.

Кітай зьяўляецца чальцом СГА і ёсьць найбуйнейшай у сьвеце гандлёвай дзяржавай, з агульным аб’ёмам міжнароднага гандлю коштам у $3,87 трлн у 2012 годзе. Валютныя рэзэрвы краіны дасягнулі $2,85 трлн да канца 2010 году, павялічыўшыся на 18,7% у параўнаньні з папярэднім годам, што робіць запасы Кітаю на сёньняшні дзень найбуйнейшым у сьвеце. У 2012 годзе Кітай стаў найбуйнейшым атрымальнікам прамых замежных інвэстыцыяў, прыцягнуўшы $253 млрд. Кітай таксама інвэстуе за мяжой, агульны аб’ёмам кітайскіх інвэстыцыяў склаў у 2012 годзе $64,4 млрд. Кітай зьяўляецца асноўным уладальнікам амэрыканскай дзяржаўнай пазыкі, купляючы аблігацыі ЗША на трлн даляраў. Аднак, Кітай часьцяком мае праблемы праз сваё заніжэньне абменнага курсу юаня, выклікаючы канфлікты зь іншымі буйнымі эканомікамі сьвету. У 2012 годзе ўрад Кітаю павялічыў дапушчальную долю замежных сродкаў у капітале прадпрыемстваў з 20% да 30%. Пагатоў замежныя ўкладаньні ў акцыі прадпрыемстваў на рынку каштоўных папераў абмяжоўваліся $1 млрд. Па выніках 2013 году Кітай выйшаў на 1-е месьца ў сьвеце паводле абсягу замежнага гандлю, які дасягнуў 4,16 трлн даляраў ЗША.

Дачыненьні зь Беларусьсю

Стасункі Кітая зь Беларусьсю характарызуюцца тэрмінам «стратэгічнае партнэрства», які абазначае высокі ўзровень супрацоўніцтва дзьвюх дзяржаваў. КНР зьяўляецца асноўным палітычным і гандлёва-эканамічным партнэрам Беларусі ў Азіі.

Дыпляматычныя дачыненьні дзяржавы ўстанавілі 20 студзеня 1992. У гэтым жа годзе адкрыта амбасада КНР у Беларусі, у наступным годзе — амбасада Беларусі ў КНР.

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведваў Кітай у 1995, 1997, 2001, 2005 і 2013 гадох. Візыты ў Беларусь нанесьлі старшыня КНР Ху Цзіньтао (2000), старшыня Дзяржсавету Вэнь Цзябао (2007), Лі Пэн (у 1995 у якасьці старшыні Дзяржсавету і ў 2000 у якасьці старшыні Пастаяннага камітэту УСНП), намесьнік старшыні КНР Сі Цзіньпін (2010), віцэ-прэм’еры Дзяржсавету (1996 і 1997).

З 1992 году ў складзе Кітайскага народнага таварыства дружбы з замежжам існуе Таварыства кітайска-беларускай дружбы.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Кітай ГісторыяКітай ГеаграфіяКітай Дзяржаўны ладКітай ЭканомікаКітай Дачыненьні зь БеларусьсюКітай Глядзіце таксамаКітай КрыніцыКітай Вонкавыя спасылкіКітайZh-Zhonghua renmin gongheguo.oggІндыяАзіяАўганістанАўдыёБутанВіетнамКазахстанКарэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаКыргыстанКітайская моваЛаосМанголіяМ’янмаНэпалПакістанРасеяТаджыкістанФайл:Zh-Zhonghua renmin gongheguo.ogg

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

FacebookМэдаль Францішка СкарыныБізнэс14 красавікаБеларускія немцыГражына (паэма)ВейшнорыяКнураАндрэй КурэйчыкПастава 69Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіВасіль ЖуковічДыплёмЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)ТрстэнікШуляк-галубятнікКунілінгусПрацоўная дамоваВільняПаронімыМэдыяВікіГалерэя ЎСудаДжавагарлал НэруМаёмасьцьБерасьцеГайла (імя)Даўгерд (імя)ПарнаграфіяЛют2024Барусія ДортмундВэб-дызайнБеларускае нацыянальнае адраджэньнеБодаГінкга двухлопасьцевыТэхналёгіяАвантуры майго жыцьцяПарнаграфія ў ІталііНаркамаўкаРадзімічыАсенСлуцкі збройны чынБінейкаАндрусь ГорватВіктар ШніпНазоўнікЦэглаМустафа Кемаль АтатуркСельская гаспадарка БеларусіБудынакДзед ТалашМараторыйДразды (гурт)ПольшчаВетразьЧарнігаўскае княстваBaskin-RobbinsКарта растэрміноўкіКастусь КаліноўскіКанюшынаУрадІмя па бацькуЗ воўчым білетамАндрэй ДынькоСакавікТутэйшыя (выраз)Сьпіс вялікіх князёў літоўскіхЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўПоль СэзанЯўген Кантылёў🡆 More