Бог

Бог — непазнавальная трансцэндэнтная Існасьць, стваральнік Сусьвету ці ўвасабленьне Сусьвету, альбо ягоных элемэнтаў для асобаў, якія спавядаюць рэлігію, маюць рэлігійны сьветапогляд, альбо прытрымліваюцца вучэньняў, якія ўключаюць у сябе панятак пра Бога.

У рэлігійных вучэньнях, аб’яднаных прынцыпам тэізму, сьцьвярджаецца асабістае быцьцё Вышэйшага, ягонае асабістае стаўленьне (любоў) да створаных істотаў і Сусьвету ў цэлым, ягоная дыялягічныя самараскрыцьці ў актах адкрыцьця. Ідэя багоў паступова стала крышталізавацца ў розныя рэлігійныя традыцыі чалавецтва. Зыходная тэорыя разьвіцьця ёсьць прадстаўленьнем першабытных народаў пра сілы, дзеяньне якіх па-рознаму лякалізуецца на панараме сусьветнага цэлага.

Бог
Бог у вобразе чалавека, Ісуса Хрыста

Згодна з монатэістычнымі рэлігіямі Бог мысьліцца як найвышэйшая істота, стваральнік і галоўны аб’ект веры. Панятак Бога, як яго апісваюць багасловы, звычайна ўключае ў сябе атрыбуты ўсёведаньня, усемагутнасьці, ўсюдыіснасьці, а таксама вечнае і неабходнае існаваньне. У залежнасьці ад пэўнай рэлігіі, гэтыя атрыбуты выкарыстоўваюцца альбо як аналёгія, альбо ў літаральным сэнсе, як розныя ўласьцівасьці. Бог часьцей за ўсё мысьліцца як безьцялесная істота. Безьцялеснасьць і цялеснасьць Бога зьвязаны з уяўленьнямі аб трансцэндэнтнасьці і іманэнтнасьці Бога разам з пазыцыямі сынтэзу гэтых уяўленьняў, як то «іманэнтная трансцэндэнтнасьць». Некаторыя рэлігіі апісваюць Бога без прывязкі да плоці, у той час як іншыя рэлігіі адносяць Бога да мужчынскай плоці, выкарыстоўваючы такія тэрміны як «ён» ці «Айцец».

Бог разумеецца як асоба ці як безасабовая істота. У тэізьме, Бог зьяўляецца стваральнікам і судзьдзёй Сусьвету, у той час як у дэізьме, Бог зьяўляецца толькі стваральнікам і не кіруе Сусьветам. У пантэізьме, Бог ёсьць сам Сусьветам. У атэізьме Бог не існуе, і ў гэты ж час лічыцца невядомай ці неспазнавальнай істотай у кантэксьце агнастыцызму. Шматлікія сярэднявечныя і сучасныя філёзафы распрацавалі аргумэнты за і супраць ідэі існаваньня Бога.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Бог  Богсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

РэлігіяСусьветСьветапоглядТэізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Memento moriГісторыя СалігорскуФёдар ЛапавухаўПадатакВэб-дызайнСакавікЦэнтральная РУУС (Менск)Яўген КантылёўГаліцка-Валынскае княстваБеларусьААляксей БацюкоўГарбатаМарт (імя)Алесь ЗайкаПрыслоўеЁзэф ГёбэльсРодныя гоні (1927)АдвакатГенадзь ПашкоўЛітоўская кухаркаСамароўкаГайла (імя)Аральны сэксLovemicБярозаўкаАўкштотаБарусія ДортмундПакістанСтарабеларуская моваЯнка МаўрМараторыйЗлучаныя Штаты АмэрыкіІўеЗамакЧалавекЭтнічная тэрыторыя беларусаўСмаленскЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)Tor BandМашэкаКонрадЯлоўкаПавал ДураўВетразьІдышСемівалокіСадаводчае таварыстваБітаўтДотык пісі рукоюПрыказкаГедбудМундКунілінгусTrueTypeСельская гаспадарка БеларусіВалерыя КуставаАлесь РазанаўДзесяцідзённая вайнаІнвэстыцыйны фонд17 красавікаГрамадзянінСусьветнае павуціньнеЛёвэнП’ер Агюст РэнуарЛеў ЧайлыткаДжынсавая рэвалюцыя1951🡆 More