Covid-19: хвароба

Каранавірусная інфекцыя COVID-19 (абрэвіятура ад англ.: coronavirus disease 2019), раней каранавірусная інфекцыя 2019-nCoV — патэнцыйна цяжкая вострая рэспіраторная інфекцыя, якая выклікаецца каранавірусам SARS-CoV-2.

Уяўляе сабой небяспечнае захворванне, якое можа працякаць як у форме вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі лёгкай плыні, так і ў цяжкай форме, спецыфічныя ўскладненні якой могуць уключаць вірусную пнеўманію, што цягне за сабой востры рэспіраторны дыстрэс-сіндром або дыхальную недастатковасць з рызыкай смерці.

COVID-19
Covid-19: хвароба
МКХ-10 U07.1 і U07.2
МКБ-10-КМ U07.1
OMIM 301051
DiseasesDB 60833
MedlinePlus 007768
MeSH D000086382
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Covid-19: хвароба
Выява віруса, атрыманая пры дапамозе электроннага мікраскопа. SARS-CoV-2 расфарбаваны ў жоўты колер.

Супраць хваробы пакуль адсутнічаюць якія-небудзь спецыфічныя супрацьвірусныя сродкі лячэння або прафілактыкі. У большасці выпадкаў (прыкладна ў 80 %) якое-небудзь спецыфічнае лячэнне не патрабуецца, а выздараўленне адбываецца само па сабе. Цяжкія формы хваробы з большай верагоднасцю могуць развіцца ў пажылых людзей і ў людзей з пэўнымі захворваннямі, сярод якіх — астма, дыябет і сардэчныя захворванні. У цяжкіх выпадках прымяняюцца сродкі для падтрымання функцый жыццёва важных органаў.

Covid-19: хвароба
Карта распаўсюджвання віруса

Захворванне выклікаецца на новы вірус, у людзей да яго няма набытага імунітэту, таму да інфекцыі ўспрымальныя людзі ўсіх узроставых катэгорый. Распаўсюджваецца вірус паветрана-кропельным шляхам праз удыханне распылённых ў паветры ў працэсе кашлю ці чхання кропель з вірусам, а таксама праз трапленне віруса на паверхні з наступным унясеннем у вочы, нос або рот. Сярод эфектыўных мер прафілактыкі — частае мыццё рук і выкананне правілаў рэспіраторнай гігіены.

Прыкладна ў 15% выпадкаў захворванне працякае ў цяжкай форме з неабходнасцю прымянення кіслароднай тэрапіі, яшчэ ў 5% стан хворых крытычны. Глабальна па стане на 1 красавіка 2020 года лятальнасць захворвання ацэньваецца прыкладна ў 5%. Паводле аналізу дадзеных па 1099 пацыентам па стане на 28 лютага ў 91,1% пацыентаў з COVID-19 дыягнаставалася пнеўманія. Паказчыкі з цягам часу могуць змяніцца.

У сувязі з эпідэміяй COVID-19 у 2020 годзе Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) аб’яўлена надзвычайная сітуацыя міжнароднага значэння ў галіне аховы здароўя, а рызыкі на глабальным узроўні ацэньваюцца як вельмі высокія. Сітуацыя хутка развіваецца, штодня павялічваецца колькасць тых, хто захварэў і загінуўшых. Вядуцца розныя навуковыя і клінічныя даследаванні. Многія навуковыя і медыцынскія выдавецтвы і арганізацыі падпісаліся пад заявай аб свабодным доступе і абмене інфармацыяй, што датычыцца новага захворвання.

11 сакавіка распаўсюджванне віруса было прызнана пандэміяй. Гэтая эпідэмія з’яўляецца першай у гісторыі чалавецтва пандэміяй, якая паддаецца кантролю. СААЗ заклікае краіны да падрыхтоўкі бальніц, забеспячэння абароны медыцынскіх работнікаў і да рашэння аб неабходнасці прыняцця тых ці іншых мер сацыяльнага дыстанцыявання.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

SARS-CoV-2ІнфекцыяАнглійская моваКаронавірусПнеўманія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Плошчы МінскаТрыялетЧарвяга кольчатаяБеларуская краёвая абаронаПрыназоўнікСяброўстваЗаслаўеРэжым ЛукашэнкіДзятлаўскі раёнЛютавер’еТамборская моваЗлыя лікіПраспект Дзяржынскага (Мінск)Раёны БеларусіГеорг IIIПётр Ільіч КлімукДзеепрыметнікБеларускі аўтамабільны заводПраспект Ракасоўскага (Мінск)Дзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьНаша доляМарыя Магдалена РадзівілПінскКанюшынаУдовін сын (казка)Іван НавуменкаСуніцыРыгор БарадулінГенадзь Аляксеевіч ГапановічЧарнобыльская катастрофаВіктар МарціновічМатрона Сяргееўна МаркевічБеразіноКуфарHTMLФранцыск СкарынаПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Жыгімонт КейстутавічЧаротШвагер21vek.byКастусь КаліноўскіСяргей Васілевіч БесарабЗмітрок БядуляРэч ПаспалітаяКастусь ЖукТраецкае прадмесцеШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхСяргей Іванавіч ГрахоўскіІнструкцыя па транслітарацыіЕвдокимов Владислав ВладимировичГроднаМіхась ЗарэцкіПасляваенны антысавецкі рух у БССРТочка BYРадыё МарыяМікола МятліцкіАдам МіцкевічАльтанкаУладзімір СцяпанЮрась ШамецькаЭмпатыяКрэўскі замакВашынгтонАнатоль ВярцінскіАкцёрКрычаўKufar.byВіленскі вакзал (Мінск)Яўхім Фёдаравіч КарскіViva BraslavПаводка ў Казахстане (2024)🡆 More