Фелікс Чысекеды

Фелікс Антуан Чысекеды Чыломба (фр.: Félix Antoine Tshisekedi Tshilombo, нар.

13 чэрвеня 1963(1963-06-13), Кіншаса, Правінцыя Кіншаса) — палітычны дзеяч Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Старшыня «Саюзу за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс» — найстарэйшай і найбуйнейшай апазіцыйнай партыі ў краіне. Прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга з 24 студзеня 2019 года.

Фелікс Чысекеды
фр.: Félix Antoine Tshisekedi Tshilombo
Фелікс Чысекеды
Member of the National Assembly of the Democratic Republic of the Congo[d]
28 лістапада 2011 — 18 чэрвеня 2013
прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга[d]
з 25 студзеня 2019
Папярэднік Жазеф Кабіла
Leader of the Union for Democracy and Social Progress[d]
31 сакавіка 2018 — 25 студзеня 2019
Папярэднік Étienne Tshisekedi[d]
старшыня Афрыканскага саюза[d]
6 лютага 2021 — 5 лютага 2022
Папярэднік Сірыл Рамафоса
Пераемнік Макі Сал
Нараджэнне 13 чэрвеня 1963(1963-06-13) (60 гадоў)
Бацька Étienne Tshisekedi[d]
Жонка Nyakeru Tshisekedi Denise[d]
Веравызнанне пяцідзясятніцтва
Партыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Сайт presidence.cd
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Раннія гады

Нарадзіўся ў Кіншасе 13 чэрвеня 1963 года. У Фелікса было камфортнае жыццё ў сталіцы. Калі яго бацька Эцьен Чысекеды[en] стварыў апазіцыйную шматгадоваму кіраўніку краіны Мабуту партыю «Саюз за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс» у пачатку 1980-х гадоў, Фелікс далучыўся да бацькі-дысідэнту.

У 1985 годзе Мабуту даў яму, яго маці і братам дазвол пакінуць іх малую радзіму, вёску ў рэгіёне Касаі. Ён з’ехаў жыць у Брусэль, дзе працаваў на выпадковых падзаробках, атрымліваў асалоду ад начнога жыцця і стаў актывістам СДСП.

Палітычная дзейнасць

У канцы 2008 года быў прызначаны Нацыянальным сакратаром СДСП па знешніх сувязях.

У лістападзе 2011 года атрымаў месца ў Нацыянальнай асамблеі ад горада Мбужы-Маі. Тым не менш, не заняў яго, заявіўшы, што «не можа быць і гаворкі пра тое, каб сядзець ва ўстановах, якія з’яўляюцца вынікам фальсіфікаваных выбараў». Яго мандат неўзабаве быў прызнаны несапраўдным за «абсентэізм».

У маі 2013 года адмовіўся ад пасады дакладчыка ў Незалежнай нацыянальнай выбарчай камісіі (ННВК), сказаўшы: «Я не хачу ставіць сваю палітычную кар’еру ў дужкі» (артыкул 17 ННВК выключае членства для тых, хто з’яўляецца членам палітычнай арганізацыі).

У кастрычніку 2016 года стаў намеснікам генеральнага сакратара СДСП.

31 сакавіка 2018 года быў абраны кіраўніком СДСП пасля смерці свайго бацькі, заснавальніка партыі Эцьена Чысекеды 1 лютага 2017 года. У той жа дзень быў абраны кандыдатам у прэзідэнты ад СДСП на ўсеагульных выбарах, прызначаных на снежань 2018 года. На гэтых выбарах атрымаў перамогу, набраўшы 38,57 % галасоў.

Канстытуцыйны суд ДРК зацвердзіў вынікі прэзідэнцкіх выбараў і 4 студзеня 2019 года Чысекеды афіцыйна ўступіў на пасаду прэзідэнта.

6 лютага 2021 года ўступіў на пасаду старшыні Афрыканскага саюза, змяніўшы Сірыла Рамафоса. 5 лютага 2022 года гэтая пасада перададзена Макі Сал.

Пераабраны прэзідэнтам краіны на выбарах 2023 года.

Заўвагі

  • а б Felix Tshisekedi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Kongon ehundik goiti herritar hil dituzte hauteskundeen atarian // BerriaAndoain: 2018. — ISSN 1696-5108; 1696-5116
  • Congo Opposition Leaders Mull Unity Candidate for Delayed Vote
  • RDC : Félix Tshisekedi, au nom du père
  • Félix Tshisekedi Premier ministre à la place de Samy Badibanga? (фр.). Politico.cd (23 снежня 2016). Праверана 17 студзеня 2019.
  • Tshisekedi’s son leads DRC’s main opposition party (англ.). The Herald (2 красавіка 2018). Праверана 17 студзеня 2019.
  • Лидер оппозиции победил на выборах главы Демократической Республики Конго. РБК (10 студзеня 2019). Праверана 17 студзеня 2019.
  • Чисекеди официально вступил в должность президента ДРК
  • [1]
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Фелікс Чысекеды, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Фелікс Чысекеды БіяграфіяФелікс Чысекеды ЗаўвагіФелікс Чысекеды13 чэрвеня1963201924 студзеняДэмакратычная Рэспубліка КонгаКіншасаКіншаса (правінцыя)Французская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Людзі на балоце (раман)Міхась СтральцоўЛарс ФроландэрЭнрыке ІглесіясТэракт у «Крокус Сіці Холе»Агнэта ФэльтскугГары Потэр (серыя фільмаў)Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхД-бітБелы легіёнВасіль БыкаўБеларускі лацінскі алфавітМы, беларусыАрцахскі дзяржаўны ўніверсітэт1991Венанцы БутрымМіжнародны стандартны кніжны нумарКампазіцыя (літаратуразнаўства)The TimesШарон дэн АдэльДаніэль АберАрхітэктура АдраджэнняЯрылаВайна Ізраіля з ХАМАСКазахская кухняНобелеўская прэмія па літаратурыСметанковае маслаКанзаскі ўніверсітэтАркадзь КуляшоўАлергіяМадэрнізмКазімір Вікенцьевіч Камейша.neЛукас ван Лейдэн361-я асобная база аховы і абслугоўванняГеаграфічныя каардынатыМаскваЛьюіс ХэмілтанАксаміткіХакей на летніх Алімпійскіх гульнях 1920Валерый Фёдаравіч ШкарубаМасавае забойства ў АрландаПравы чалавекаСцяг БеларусіШышыДругая сусветная вайнаНавагрудакПімен ПанчанкаDC ComicsМічыганскі ўніверсітэтМагіла льва (паэма)Жан-Поль БельмандоЧорны замак АльшанскіЗорнае скопішчаНобелеўская прэмія па хіміі27 сакавікаЗмітрок БядуляУладзімір Мінавіч МазгоGPSМедаль Пашаны (ЗША)МінскРыгор Барадулін2006 год у гісторыі кіноФранцыск СкарынаГеоргій МарчукПячорская нізінаВольга Славаміраўна БондараваФеномен 2012 годаНасякомыяТры чарапахі (песня)Бутан (рэчыва)Марцін ХайдэгерAKB48Мішэль Пфайфер🡆 More