Уганда: краіна ў Афрыцы

Уга́нда (англ.: Uganda) — краіна ва Усходняй Афрыцы.

На поўначы мяжуе з Паўднёвым Суданам, на ўсходзе — з Кеніяй, на поўдні — з Танзаніяй і Руандай, на захадзе — з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга. Выхаду да мора не мае. Дзяржаўная мова — англійская; выкарыстоўваюцца суахілі, луганда. Сталіца — Кампала. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (9 кастрычніка)

Уганда
Republic of Uganda (англ.)
Jamhuri ya Uganda (суахілі)
Yamuhuri Ya Uganda (луганда)
Уганда: Геаграфія Уганды, Гісторыя, Дзяржаўны лад Герб Уганды
Сцяг Уганды Герб Уганды
Уганда: Геаграфія Уганды, Гісторыя, Дзяржаўны лад
Гімн: ««Oh Uganda, Land of Beauty»»
Дата незалежнасці 9 кастрычніка 1962 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова англійская і суахілі
Сталіца Кампала
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Ёверы Мусевені
Эдвард Секандзі
Рабіна Набанджа
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
81-я ў свеце
236 040 км²
15,39
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
Шчыльнасць

35 620 977 чал. (35-я)
119 чал./км²
ІРЧП  0.514 (157-ы)
Валюта Угандыйскі шылінг
Інтэрнэт-дамен .ug
Код ISO (Alpha-2) UG
Код ISO (Alpha-3) UGA
Код МАК UGA
Тэлефонны код +256 (+006 з Кеніі і Танзаніі)
Часавыя паясы +3

Геаграфія Уганды

Уганда: Геаграфія Уганды, Гісторыя, Дзяржаўны лад 
Унікальны краявід Рувензоры

Уганда размешчана ў межах Усходне-Афрыканскага пласкагор’я. На поўначы пашыраны плоскія раўніны (вышынёй да 1000—1500 м) з астанцовымі гарамі, на поўдні — спадзіста-хвалевы рэльеф. На захадзе — глыбокая тэктанічная даліна, або грабен (заходняе адгалінаванне Усходне-Афрыканскай рыфтавай сістэмы), занятая азёрамі Мабуту-Сесе-Сека і Эдуард, паміж якімі ўзвышаецца горны масіў Рувензоры (вышынёй да 5109 м, Пік Маргерыта), на паўднёвым захадзе — вулканы групы Вірунга, на ўсходзе — патухлы вулкан Элган (вышынёй да 4322 м). Карысныя выкапні: медныя, кобальтавыя, вальфрамавыя, жалезныя, калумбіта-танталавыя руды, апатыты, золата, берылы, сера, вапнякі. Клімат субэкватарыяльны мусонны. Сярэднія месячныя тэмпературы ад 18 да 25 °C. Ападкаў ад 750 да 1500 мм і больш за год. Рэкі належаць да басейна ракі Ніл. Буйныя азёры: Вікторыя, Мабуту-Сесе-Сека, К’ёга, Эдуард. Глебы чырвоныя фералітавыя, у засушлівых раёнах чырвона-бурыя ажалезненыя. Пераважаюць другасныя высакатраўныя саванны, ёсць масівы лістападна-вечназялёных лясоў (пад лесам 28 % тэрыторыі). Характэрна вышынная пояснасць ландшафтаў. У складзе фаўны антылопы, жырафы, гіены, леапарды, малпы, трапляюцца сланы, львы, насарогі. Нацыянальныя паркі: Рувензоры, Кабарэга, Кідэпа; некалькі фаўністычных рэзерватаў.

Гісторыя

Барацьба за кантроль над Угандай працягвалася нават пасля таго, як на Берлінскай канферэнцыі 1884—1885 гг. былі афіцыйна зацверджаны правілы каланіяльнага падзелу Афрыкі і прызнаныя межы каланіяльных уладанняў, якія тады існавалі. Пасля заключэння Гельгаландскага дагавора 1890 г. Германская імперыя адмовілася ад сваіх прэтэнзіяў на Уганду, даўшы свабоду дзеянняў у Бугандзе і ўсёй Угандзе Вялікабрытаніі ў асобе Імперскай брытанскай усходнеафрыканскай кампаніі. Прадстаўнік кампаніі капітан Фрэдэрык Лугард сфарміраваў узброены атрад з мясцовых жыхароў і ў 1892 умяшаўся ва ўнутрыпалітычную барацьбу на баку пратэстанцкай групоўкі. З тых часоў пратэстанты аказваюць найбольшы ўплыў на палітычнае жыццё Уганды. Скарыстаўшыся гэтай перамогай, Лугард у 1893 г. навязаў кабаку Буганды Мвангу II дагавор аб заступніцтве брытанскай кампаніі.

Пратэктарат Уганда (1894—1962)

Неўзабаве Імперская брытанская ўсходнеафрыканская кампанія збанкрутавала, і ў 1894 г. урад Вялікабрытаніі абвясціў аб усталяванні пратэктарата над Угандай. Новая брытанская адміністрацыя неадкладна прыступіла да пашырэння тэрыторыі пратэктарата. У 1894 г. з дапамогай арміі Буганды было нанесена паражэнне кіраўніку Буньёра Кабарэгу. За ваенную дапамогу ў вайне з суседам Буганда атрымала права ўключыць у свае ўладанні часткі тэрыторыі Буньоро. Гэтыя «страчаныя акругі» заставаліся сур’ёзнай унутрыпалітычнай праблемай аж да 1964 г., калі частка з іх была «вернутая» Буньёра. У 1897 г. Мванга II падняў паўстанне супраць каланізатараў, але пацярпеў няўдачу і быў адхілены ад ўлады. Кабакам стаў яго малалетні сын Дауд Чва II. Збегшы з-за кратаў, Мванга II аб’яднаў сілы са сваім былым праціўнікам Кабарэгам і працягнуў барацьбу. У 1899 абодва яны былі захопленыя ў палон і адпраўленыя ў выгнанне за межы Уганды.

Бугандскае пагадненне 1900 г. паміж кіраўнікамі Буганды і брытанскай адміністрацыяй паставіла адносіны паміж бакамі на дагаворную аснову і вызначыла іх узаемныя правы і абавязкі. У далейшым умовы пагаднення аказвалі істотны ўплыў на ўнутрыпалітычную абстаноўку. На менш выгадных для мясцовых кіраўнікоў умовах былі заключаны дамовы з Тора (1900 г.), Анколе (1901 г.) і Буньёра (1933 г.). Бугандыйская знаць беспаспяхова змагалася супраць стварэння ў 1921 г. Заканадаўчага савета пратэктарата, сцвярджаючы, што гэты крок парушае асаблівы характар ​​брытанска-бугандыйскіх адносін, замацаваных пагадненнем 1900 г.

Да Першай сусветнай вайны брытанская адміністрацыя прызначала лаяльных правадыроў з Буганды кіраўнікамі ўключаных у склад пратэктарата небугандыйскіх тэрыторый. Брытанская адміністрацыя пратэктарата была вымушаная ў 1927 г. абмежаваць правы правадыроў.

Перыяд незалежнасці

Праўленне М. Аботэ ()

Дыктатура Ідзі Аміна

Грамадзянскае праўленне

Уганда ў XXI ст.

Дзяржаўны лад

Уганда — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1995 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе парламент Уганды. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад, які ўзначальвае прэзідэнт.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Уганда, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Уганда Геаграфія УгандыУганда ГісторыяУганда Дзяржаўны ладУганда Гл. таксамаУганда ЛітаратураУгандаАнглійская моваДзяржавы, якія не маюць выхаду да мораДэмакратычная Рэспубліка КонгаКампалаКеніяЛугандаПаўднёвы СуданРуандаСуахіліТанзаніяУсходняя Афрыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АстравецПлошча Перамогі (Мінск)Вуліца НямігаBingXСпіс беларускіх імёнЗмітрок Змітравіч МарозаўЛюбель-ПольКапялюшАлесь КажадубАляксандр Уладзіміравіч ДуброўскіКаляндра пасяўнаяБеларуская міфалогіяТамборская моваЕва ВежнавецMacrobiotus sottileiТраецкае прадмесцеЛюблінГарбатаМузей прафесійнага мастацтва мініяцюры Генрык Ян Даміняк у ТыхыІгнат Габрыэлевіч БулгакКлеапатра IАлег Уладзіміравіч СалтукКастусь ЦвіркаУладзімір Георгіевіч МулявінПятро ВасючэнкаКіеўЯн ЧачотКаласы пад сярпом тваімЕўрапейскі СаюзАмстэрдамМікола МятліцкіШМсціслаўСялянскія батальёныДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваАрхітэктура БеларусіЧас Unix100 найвялікшых беларускіх песеньM8L8THГалоўная старонкаАўрамій СмаленскіСлавянеГлобус БеларусіТалінПраспект Ракасоўскага (Мінск)Францыск СкарынаАндрэй ГорватНаваполацкХайкуКантрабандаПенякіПаскаУладзімір КараткевічСпіс газет БеларусіІзяслаў ЯраславічПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеЗмітрок БядуляНовы КутТамерлан і АлёнаПінскБеларускі арабскі алфавітРасліныРумыніяЖуравіныЯкуб Наркевіч-ЁдкаКастусь ЖукЮн Сок ЁльБаранавічыБеларусыМіхась ЗарэцкіКатаіб ХезбалаКацярына Ігараўна ГумянюкКрасавікЭдзі АгняцветБелсатПралеска🡆 More