Тамарынд

Тамарынд індыйскі (лац.: Tamarindus indica), індыйскі фінік — расліна сямейства бабовых (Fabaceae), адзіны прадстаўнік роду Тамарынд.

Гэта трапічнае дрэва, радзімай якога з’яўляецца ўсходняя Афрыка, у тым ліку сухія ліставыя лясы Мадагаскару. У дзікім выглядзе ён расце ў Судане, але ў цяперашні час расліна распаўсюджаная на тэрыторыі большасці трапічных краінаў Азіі, а таксама ў Лацінскай Амерыцы і на Карыбах.

Тамарынд
Тамарынд
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tamarindus indica L.

Адзіны від
Tamarindus indica L. — Тамарынд індыйскі
Тамарынд
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26980
NCBI  58860
EOL  639027
IPNI  520167-1
TPL  ild-1720

Апісанне

Тамарынд 
Тамарынд. Батанічная выява з даведніка Köhler's Medizinal-Pflanzen, 1887
Тамарынд 
Праростак тамарында

Дрэва можа дасягаць 20 метраў у вышыню і застаецца вечназялёным у рэгіёнах без сухіх сезонаў. Драўніна складаецца са шчыльнай цёмна-чырвонай сэрцавіны і мяккай жаўтаватай забалоні. Ліст складанае, складаецца з 10-40 тонкіх лісцікаў. Кветкі сабраныя у суквецці. Плод — карычневы струкападобны боб, які складаецца з мяккай пульпы і мноства шчыльных сямян. Насенне можа надразацца дзеля паскарэння прарастання.

Назвы тамарында на розных мовах

Тамарынд таксама называюць індыйскім фінікам, гэта пераклад з арабскага تمر هندي tamr hindī. У Малайзіі яго называюць асам на малайскай мове і сві боэй на дыялекце хокіен. У Інданезіі ён таксама называецца асем (ці асам) Jawa (азначае яванскі асам) на інданезійскай мове. На Філіпінах яго называюць «сампалок». У Індыі ён называецца імлі (на хіндзі), тэтул — tẽtul (па-бенгальску), сіямбала — siyambala (сінгальская мова), чынтачэту — Chintachettu (дрэва) і чынтапанду — Chintapandu (плады) на тэлугу, а па-тамільску і на малаяламе — пулі (puli). На мове канада — хунасе (hunase). Па-малагасійску — ваамадзіла (voamadilo). Адпаведны в’етнамскі тэрмін — ме. У Тайландзе яго называюць ма-хкам.

Ужыванне тамарында

Мякаць плада прыдатная да ежы і папулярная. Яна ўжываецца ў якасці закрасы як у азіяцкай, так і ў лацінаамерыканскай кухнях. Таксама з’яўляецца важным інгрэдыентам папулярных у Вялікабрытаніі вустэрскага соўсу і гароднінавага соўсу HP (HP sauce). Мякаць зялёнай садавіны вельмі кіслая на смак і ўжываецца ў прыгатаваньні вострых страваў. Спелыя плады больш салодкія і могуць ужывацца для прыгатаваньня дэсертаў, напояў, закусак.

Мякаць, лісце і кара ўжываюцца таксама і ў медыцыне. Напрыклад, на Філіпінах лісце традыцыйна выкарыстоўваецца для прыгатавання травяной гарбаты, якая здымае ліхаманку пры малярыі. Дзякуючы сваім гаючым уласцівасцям тамарынд ужываецца ў Аюрведзе для лячэння захворванняў апарату траўлення.

Тамарынд 
Плады тамарында

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Тамарынд АпісаннеТамарынд Назвы тамарында на розных мовахТамарынд Ужыванне тамарындаТамарынд СпасылкіТамарындАзіяАфрыкаБабовыяДрэваКарыбыЛацінская АмерыкаЛацінская моваМадагаскарСуданСямейства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Парламенцкія выбары ў Беларусі (2024)ІерусалімПаводка ў Казахстане (2024)Беларускі лацінскі алфавітКарлес ПучдэмонБеларускі фальклорШвагерМіхась СтральцоўМіндоўгВасіль БыкаўУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіФранцішак БагушэвічЯкуб КоласЛітаратурныя жанрыКандрат КрапіваМіхась ДаніленкаУладзімір Фаміч ЕрмалаеўКазанская царква (Мінск)Сямён Львовіч ТалкачоўКанстанцін Аўдзеевіч СмоўскіСяргей БульбаНовая зямля (паэма)Алесь АдамовічПрошчаБелы легіёнБеларускі алфавітКалядыКаласы пад сярпом тваімБярозка (часопіс)ВаршаваБеларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайныГлобус БеларусіДзень ПерамогіХаромскIva SativaКанстанцін Піевіч ТышкевічЗвычайны прэзідэнтКлеапатра IМікола МаляўкаАтмасферны ціскСёмухаАлесь КажадубПраспект Незалежнасці (Мінск)МарыупальУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)ЯндэксПятрусь БроўкаМаксім БагдановічВялікдзеньБукакэПубліцыстычны стыльБерасцянкаГалоўная старонкаФілалагічны факультэт БДУКрасная Гара (Краснагорскі раён)Мінская ратушаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Наталі Зэман ДэвісГісторыя суверэннай БеларусіСяргей Васілевіч БесарабДзікае паляванне караля СтахаУладзімір КараткевічГенадзь Аляксеевіч ГапановічЕвдокимов Владислав ВладимировичViva BraslavРаскіданае гняздо (п’еса)Анхела Эспіноса РуісАнатоль СысКарла ТальявініСымон-музыка🡆 More