Сорга

Со́рга (Sorghum) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя, таго самага падсямейства, што кукуруза і цукровы трыснёг.

Сорга
Сорга
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sorghum Moench

Сінонімы
  • Blumenbachia Koeler
  • Sarga Ewart
  • Vacoparis Spangler
Сорга
Сістэматыка
на Віківідах
Сорга
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42106
NCBI  4557
EOL  108216
IPNI  19032-1

Апісанне

Налічвае 366 апісаных відаў, распаўсюджаных у трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераных паясах. 17 відаў паходзяць з Аўстраліі. 31 від сорга вырошчваюць як культурную расліну.

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, сцёблы вышынёй да 4—5 м і болей, моцныя, прамастойныя. Шырокая і разгалінаваная каранёвая сістэма можа дасягаць глыбіні 2—2,5 м. Плод — зярняўка каля 4 мм у дыяметры.

Выкарыстанне

Па пажыўных уласцівасцях збожжа і зялёная маса сорга амаль не саступаюць кукурузе, а па некаторых і пераўзыходзяць яе. Сорга папулярнае ў Азіі і Афрыцы як мука для выпечкі хлебных вырабаў і макарон. Збожжа таксама гатуецца як папкорн, смажаннем на патэльні. З сорга робяць кашы, аладкі, лікёры і піва, асабліва для людзей з непераноснасцю глютэну. Патаку (соргавы мёд) атрымліваюць са сцёблаў цукровага сорга, які змяшчае да 18 % цукру. Гэтая культура багатая на вугляводы (61—68 %), бялкі (7,8—16,7 %), карацін, дубільныя рэчывы, вітаміны, якія іграюць важную ролю ў падвышэнні прадуктыўнасці жывёл. Валодае супрацьдыярэйнымі, або звязальнымі, і гамеастатычнымі ўласцівасцямі.

Усе сорга змяшчаюць таніны, а большасць змяшчае флаваноіды. Таніны душаць рост патагенных мікраарганізмаў, зніжаюць цікаўнасць жывёлы да з’ядання расліны. Збожжа сорга з’яўляецца адной з найлепшых крыніц флаваноідаў праантацыянідзіну. Агульнае змяшчэнне фенолу ў танінах і ў флаваноідах карэлюе з антыаксідантнай актыўнасцю. Антыаксідантная актыўнасць найбольшая ў сорга з цёмным каляплоднікам і пігментаваным насеннікам. Антыаксідантнай актыўнасцю сорга можна растлумачыць зніжэнне захворвання на некаторыя віды раку ў насельніцтва, якое ўжывае сорга. Антыаксіданты зніжаюць глікемічны індэкс і могуць памяншаць узровень халестэрыну ў крыві. Утрыманне фенолаў у некаторых відах сорга настолькі высокае, што звязванне бялкоў, вугляводаў і мінералаў можа знізіць іх біялагічную даступнасць. Гэты эфект можа быць часткова скасаваны апрацоўкай збожжа.

Сорга 
У роду Сорга (тут S. halepense) жаночая ☿-кветка і мужчынская ♂-кветка (фіялетавая на малюнку злева) размешчаны побач адна з адной на галінах мяцёлкі.

Зялёную масу і зерне ахвотна ядуць многія віды сельскагаспадарчых жывёл. Для збалансаванага харчавання жывёл трэба дадаваць крыніцы лізіну, якога бракуе ў сорга.

Салома выкарыстоўваецца як сыравіна для вытворчасці паперы, кардону, плеценых вырабаў, венікаў, ёю пакрываюць дахі, выкарыстоўваюць на паліва, для платоў. З сухіх сцёблаў некаторых відаў атрымліваюць чырвоную фарбу для апрацоўкі шкур.

Вырошчванне ў свеце

Сорга 
Двухкаляровае сорга ў Буркіна-Фасо

Сорга — пятая па значнасці збожжавая культура ў свеце. Мэтазгоднасць вырошчвання сорга ў засушлівых і паўзасушлівых рэгіёнах планеты абумоўліваецца яго ўніверсальнасцю і высокай прадуктыўнасцю.

Патрабаванні да цяпла для зерневага сорга вышэй за патрэбы кукурузы. Для прарастання яму трэба тэмпература ад 12 да 13 °C. Рост больш удалы пры тэмпературы вышэй за 15 °C, аптымальная тэмпература складае каля 32 °C. Перапады тэмпературы падчас цвіцення могуць знізіць ураджай збожжа. Сорга супрацьстаіць высокім тэмпературам значна лепей, чым нізкім. Ён здольны даволі працяглы час пераносіць засуху, а пасля спынення засухі аднаўляць рост. Патрабуе менш вады за кукурузу, каб утварыць кілаграм сухога рэчыва. Добра развіваецца на шчолачных глебах. Цукрыстыя сарты патрабуюць наяўнасці ў глебе карбанату кальцыя, які павялічвае змяшчэнне цукрозы ў сцёблах і лісці. Аддае перавагу лёгкім глебам, здольны расці на троху засоленых глебах.

Найбуйнейшымі экспарцёрамі ў свеце з’яўляюцца ЗША, Аргенціна і Аўстралія. У 2020 годзе сусветная ўрадлівасць склала каля 14,6 ц/га.

Асноўнымі спажыўцамі з’яўляюцца Злучаныя Штаты, Мексіка, Японія, Аргенціна і Усходняя Еўропа. Гэтыя краіны разам паглынаюць больш за 80 % сусветнай вытворчасці сорга ў кармавой форме.

Сорга 
Вырошчванне сорга ў свеце, чырвоным адзначаны месцы паходжання, зялёным — распаўсюджанне
Вытворчасць сорга ў выбраных краінах свету
Краіна Вытворчасць у 2021 г. (т) Плошча ў 2021 г. (га)
Увесь свет 64.367.143 41.587.217
10 найбольшых 47.088.223 25.275.595
Сорга  ЗША 11.374.900 2.262.440
Сорга  Нігерыя 6.725.000 5.700.000
Сорга  Індыя 4.810.000 4.240.000
Сорга  Эфіопія 4.450.000 1.650.000
Сорга  Мексіка 4.370.000 1.297.538
Сорга  Судан 3.530.000 6.920.000
Сорга  Аргенціна 3.530.000 748.566
Сорга  Кітай 3.002.146 631.910
Сорга  Бразілія 2.506.772 888.534
Сорга  Аўстралія 1.638.962 572.607
Сорга  Буркіна-Фасо 1.617.000 1.576.610
Сорга  Украіна 173.160 41.700
Сорга  Расія 115.406 82.655
Сорга  Малдова 29.300 6.300
Сорга  Узбекістан 22.100 15.883
Сорга  Казахстан 4.524 9.058
Сорга  Азербайджан 193 98
Сорга  Таджыкістан 70 26
Сорга  Кыргызстан 6 11

Атрутнасць

На ранніх стадыях росту раслін некаторыя віды сорга могуць змяшчаць сінільную кіслату, хардэін і нітраты ў колькасці, смяротна небяспечнай для жывёл, якія пасвяцца. Расліны, якія цярпяць ад засухі або спёкі, таксама могуць змяшчаць таксічныя ўзроўні цыяніду і нітратаў на позніх стадыях росту.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  • Сорга  На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сорга
  • Сорго: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Tags:

Сорга АпісаннеСорга ВыкарыстаннеСорга Вырошчванне ў свецеСорга АтрутнасцьСорга ЛітаратураСорга СпасылкіСоргаКветкавыяКукурузаМетлюжковыяРасліныЦукровы трыснёг

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Канскі кінафестываль 1998Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратурыГаннаЖынчыцаКандрат КрапіваКурыца2-і стралковы корпус (2-га фарміравання)Марк ШагалБелавежская пушчаКарла ТальявініУладзімір НякляеўАнтонава (Верхнядзвінскі раён)Халоднае сэрцаАлесь БадакРасліныРучная стымуляцыя пенісаАлесь ЖукЗмітрок Змітравіч МарозаўГроднаСцяпан Мацвеевіч ВалансевічМіжнародны стандартны кніжны нумарПатрыёты Беларусі (грамадскае аб’яднанне)Сцяг БеларусіПітэр ФондаНарысУльяна ЦвярскаяВіцебскВіртуальны сексСекс без пранікненняГЯн КлімоўскіСтоле СандбекЧорны буселПералескаТрагедыя ў НалібокахЛандыш майскіФрыцьёф НансенПатрыятызмСафлор фарбавальныЗоі СалданаЧырвоная зменаПартрэт Мішэля Лек’енаВожык (часопіс)ПалаткаКітайСловазлучэннеБеларусыЖалейка (зборнік)Ян БаршчэўскіФеадосій Рыгоравіч ДабржанскіМедаль Францыска СкарыныПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)ЖолнаіМірскі замакБеларуская дзяржаўная філармоніяМінскі інавацыйны ўніверсітэтКорпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыіІван МележЛютаўская рэвалюцыяЗакаханасцьДынама (стадыён, Мінск)Новая зямля (паэма)СяброўстваУрадВасіль ВіткаСкрымінгПолымя (часопіс)Артур Аляксандравіч КлінаўУсяслаў БрачыславічЗайменнікБеларуская краёвая абаронаВіцэ-прэзідэнт ІранаМужыцкая праўдаАдам СмітФонд ВікімедыяКанскі кінафестываль 19901998 год у гісторыі кіно🡆 More