Мышыныя

Мышы, мышыныя (Muridae) — сямейства млекакормячых атрада грызуноў (Rodentia) .

Даўжыня цела ад 5 см (мыш-малышка (Micromys minutus)) да 48 см (пацук Phloeomys cumingi).

Мышыныя
Мышыныя
Apodemus sylvaticus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Muridae Illiger, 1811

Падсямействы
Мышыныя
Сістэматыка
на Віківідах
Мышыныя
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180360
NCBI  10066
EOL  8698
FW  41892

Сістэматыка

Адрозніваецца 5—6 падсямействаў, 100—120 родаў, больш за 500 відаў.

Распаўсюджанне

Распаўсюджаныя паўсюдна, большасць відаў — у лясах тропікаў і субтропікаў. Завезены ў Паўночную і Паўднёвую Амерыку і на шматлікія астравы. Жывуць у разнастайных прыродных і антрапагенных ландшафтах, у памяшканнях, стагах сена, саломы і інш. На Беларусі водзяцца пацук чорны (Rattus rattus), шэры пацук (Rattus norvegicus), мыш дамавая (Mus musculus), мыш жаўтагорлая (Apodemus flavicollis), мыш лясная (Apodemus uralensis), мыш-малышка (Micromys minutus), мыш палявая або жытнік (Apodemus agrarius).

Біялогія

Мышы актыўныя ў змярканні і ноччу. Большасць вядзе паўназемны лад жыцця, сілкуюцца насеннем, частка — жывёльнай ежай. Некаторыя — сінантрапныя жывёлы (дамавая мыш, некаторыя пацукі). Размножваюцца у цёплы час года, у селішчах чалавека — цэлы год. Палаваспелымі робяцца ў 1,5-3 месяца.

Шкодзяць збожжавым, лясным і садовым культурам. Мышыныя — корм для многіх звяроў, птушак, паўзуноў.

Многія віды — аб'ект генетыка-папуляцыйных, фізіялагічных і эталагічных даследаванняў.

Літаратура

Tags:

Мышыныя СістэматыкаМышыныя РаспаўсюджаннеМышыныя БіялогіяМышыныя ЛітаратураМышыныяГрызуныМыш-малышкаСысуны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Андрэй ПачобутЭрнст ЛіндэрСалі СлокумСемятычыБеларускае нацыянальнае адраджэннеЗольЯнушкевіч (выдавецтва)АкцёрМетрыка Вялікага Княства ЛітоўскагаМарына Вітальеўна ВасілеўскаяСекс без пранікненняХатыньУладзімір СцяпанВікісховішчаМустамакараЛіцвінстваДзятлаваПершы крыжовы паходРэкі і каналы БеларусіЛю ШэньэIP-адрасПалаткаЗмітрок БядуляXboxМаладзечнаВялікаохцінскія могілкіСупершоў супербратоў МарыаГеоргій МарчукПрыродны газУкраінаКлопат (фільм)1200Яўхім Фёдаравіч КарскіЧарнобыльская катастрофаСтоле СандбекЗайменнікЧасціны мовыСтэндавая стральбаНавуковы стыльСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч2015 год у гісторыі спортуБатальён Аль-Бара ібн МалікДанчыкЗянон Станіслававіч ПазнякЧырвоная кнігаАтака на пасольства ЗША ў БагдадзеМікола ГусоўскіКандрат КрапіваGoogle MapsДом-музей Н. Ф. КупрыянавайКарлес ПучдэмонReform.byBingXДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьАдплата каханняСабакі Эўропы (раман)Аляксей Мікалаевіч СокалOnliner.byМаксім ТанкГлюкозаВагінальны сексБелы вершДаг СульстадКанскі кінафестываль 2001Праспект Незалежнасці (Мінск)АрфаграфіяМезон86-я брыгада сувязіДзеепрыслоўеКаласы пад сярпом тваімAv.byЛетнія Алімпійскія гульні 1920Дзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыУННВЛітаратурныя жанры🡆 More