Лівія: краіна ў Паўночнай Афрыцы

Лівія (араб.

‏ليبيا‎‎‎)— арабская дзяржава на поўначы Афрыкі. На захадзе мяжуе з Алжырам, на паўночным захадзе з Тунісам, на поўдні з Чадам і Нігерам, на ўсходзе з Егіптам. На поўначы амываецца водамі Міжземнага мора, агульная працягласць міжземнаморскага ўзбярэжжа — 1860 км. Тэрыторыя — 1,76 млн км² (85 % прыходзіцца на пустыню). Сталіца — Трыпалі.

Дзяржава Лівія
دولة ليبيا
Лівія: Прырода, Гісторыя, Насельніцтва Эмблема Лівіі
Сцяг Лівіі Эмблема Лівіі
Лівія: Прырода, Гісторыя, Насельніцтва
Гімн: «ليبيا ليبيا ليبيا»
Дата незалежнасці 10 лютага 1947 (ад Італіі)
Афіцыйная мова Арабская
Сталіца Трыпалі
Найбуйнейшыя гарады Трыпалі, Бенгазі, Місурата
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Старшыня Прэзідэнцкага савета
Прэм’ер-міністр
Мухамед Юніс Манфі
Фатхі Башага/Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе (двоеўладдзе)
Плошча
• Усяго
17-я ў свеце
1.759.541 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
Шчыльнасць

5.613.380 чал.
3,2 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$66,941 млрд  (81-ы)
$10.129
ВУП (намінал)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$79,691 млрд  (64-ы)
$12.058
ІРЧП (2013) 0,769 (высокі) (64-ы)
Этнахаронім Лівійцы
Валюта Лівійскі дынар
Інтэрнэт-дамен .ly
Код ISO (Alpha-2) LY
Код ISO (Alpha-3) LBY
Код МАК LBA
Тэлефонны код +218
Часавыя паясы +1

Прырода

Узбярэжжа Міжземнага мора раздзелена слаба, уздоўж яго працягваецца нізінная раўніна. Большую частку тэрыторыі краіны займае нізкае плато.

98 % тэрыторыі краіны займаюць пустыні і паўпустыні — асобныя часткі Сахары. На паўночным захадзе і паўночным усходзе ўздоўж узбярэжжа цягнецца нізінная паласа з перарывістым поясам аазісаў (Гадамес і інш.). На захадзе — вапняковае плато Эль-Хамра (выш. да 960 м), на поўдні — адгор'і Тыбесты (г. Бетэ, 2286 м), паміж імі — шырокія пясчаныя катлавіны Ідэхан-Убары і Ідэхан-Мурзук, на ўсходзе — Лівійская пустыня, на паўночным усходзе — плато Эль-Ахдар (выш. да 878 м). У Лівіі вялікія запасы нафты (1-е месца ў Афрыцы), ёсць прыродны газ, фасфарыты, калійная соль, жалезная руда.

Клімат пустынны трапічны, на поўначы пераходны да міжземнаморскага, сухі, з рэзкімі сезоннымі і сутачнымі ваганнямі тэмпературы. Сярэдняя тэмпература студзеня на поўначы 11-12 °C, на поўдні 15-18 °C, ліпеня адпаведна 27-29 і 32-35 °C. Надвор’е з вялікімі перападамі тэмператур паміж днём і ноччу. На ўзбярэжжа зімой ветранае надвор’е, якое прыносіць дажджы. За год выпадае менш за 50 мм ападкаў, на плато Эль-Ахдар — каля 500 мм ападкаў, у раёне г. Трыпалі — каля 300 мм.

Рэк няма. У асобных раёнах ёсць запасы падземных і артэзіянскіх вод.

91 % тэрыторыі займаюць голыя пяскі і камяністыя грунты. Месцамі сухалюбныя хмызнякі і злакі. Жывёльны свет бедны, прадстаўлены пераважна паўзунамі (змеі, яшчаркі), з млекакормячых — грызунамі, драпежнікамі (шакалы, гіены, ліс-фенек), парнакапытнымі (антылопы); шматлікія насякомыя і павукападобныя.

Нацыянальны парк Куф, некалькі прыродных паркаў.

Час

Тэрыторыя Лівіі размяшчаецца ў часавым поясе пад назвай Усходнееўрапейскі час (EET) (UTC+2). На летні час Лівія не пераходзіць.

Гісторыя

Да 1911 Лівія ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, з 1911 па 1942 з'яўлялася італьянскай калоніяй, у 1943 у выніку разгрому войскаў італа-германскай кааліцыі была акупіраваная Вялікабрытаніяй і Францыяй. 24 снежня 1951 у адпаведнасці з рэзалюцыяй ГА ААН (1949) Лівія абвешчаная незалежнай суверэннай дзяржавай — Злучаным Каралеўствам Лівіі на чале з каралём Ідрысам I. 1 верасня 1969 група нацыяналістычна настроеных афіцэраў лівійскага войска на чале з М. Кадафі, якія ўваходзілі ў «Рух свабодных афіцэраў юніяністаў-сацыялістаў», звергла манархічны рэжым і абвясціла Лівійскую Арабскую Рэспубліку (ЛАР). У сакавіку 1977 была прынятая «Дэкларацыя аб устанаўленні ўлады народа», якая абвясціла аб стварэнні ў краіне «джамахірыі» (дзяржава народных мас) з таго моманту афіцыйна дзяржава стала называцца Вялікая Сацыялістычная Народная Лівійская Арабская Джамахірыя. У лютым 2011 ў шэрагу гарадоў краіны прайшлі антыўрадавыя мітынгі, жорстка падаўленыя ўладамі, у Лівіі пачалася грамадзянская вайна. У канцы сакавіка 2011 пачалася санкцыянаваная ААН ваенная аперацыя пад кантролем сіл НАТА. 21 жніўня лівійскія паўстанцы ўвайшлі ў Трыпалі. 20 кастрычніка М. Кадафі быў забіты.

Насельніцтва

Насельніцтва — 6 млн чал. (арабы — 98 %, ёсць таксама берберы, тубу і хаўса). Афіцыйная мова — арабская. Дзяржаўная рэлігія — іслам суніцкага толку, аснова заканадаўства — шарыят. Нацыянальнае свята — Дзень рэвалюцыі 1 верасня (1969).

Буйныя гарады — Трыпалі (1,75 млн чал.), Бенгазі, Тобрук, Місурата, Аль-Байда.

Гл. таксама Мовы Лівіі

Эканоміка

Грашовая адзінка — лівійскі дынар (роўны 1000 дырхамам) — 0,76 дол. ЗША (сак. 2009).

Па выведаных запасах нафты (ацэньваюцца ў 39,1 млрд бар.) Лівія займае 1-е месца ў Афрыцы і 5-е сярод удзельнікаў ОПЕК (пасля Саудаўскай Аравіі, Ірака, Кувейта і ААЭ). Маюцца буйныя запасы прыроднага газу (1,43 трлн куб. м., 3-е месца ў Афрыцы).

Асноўныя галіны эканомікі — нафтагазаздабыча, нафтагазаперапрацоўчая і нафтахімічная галіны прамысловасці, на долю якіх прыходзіцца 95 % паступленняў ад экспарту. Лёгкая прамысловасць прадстаўленая ў асноўным невялікімі прадпрыемствамі па вытворчасці тканак, пашыву вопраткі і абутку, вырабу скур. Харчовая галіна развітая адносна слаба.

Па выніках 2008 ВУП вырас на 7,3 % (да 77,3 млрд дол.). Золатавалютныя рэзервы, па ацэнках экспертаў, павялічыліся да 89 млрд дол.

Па ўзроўні прыбытку на душу насельніцтва (больш 6 тыс. дол. у год) Лівія займае адно з першых месцаў у Афрыцы.

Асноўныя знешнегандлёвыя партнёры Лівіі: Італія, Германія, ЗША і Іспанія. Знешнегандлёвае абарачэнне ў 2008 склала 89,9 млрд дол. (экспарт — 69,3 млрд.). Аснову экспарту складае нафта, прадукты нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі. Асноўныя артыкулы імпарту — легкавыя машыны, станкі, нафтаабсталяванне, трубы, электраабсталяванне, піламатэрыялы і іншыя будматэрыялы, прамысловыя і харчовыя тавары, розныя гатовыя вырабы, а таксама хімічныя і сыравінныя тавары.

Унутраная палітыка

Дзяржаўны лад Лівіі быў вызначаны артыкуламі «трэцяй сусветнай тэорыі» М. Кадафі, яе сутнасць складаецца ў рэалізацыі прынцыпу «прамога народаўладдзя», т.б. непасрэднага ўдзелу народных мас у кіраванні краінай без такіх інстытутаў, як прэзідэнт, парламент, урад і партыі, якія ў ВСНЛАД афіцыйна скасаваныя.

Лівія падзеленая на 26 буйных адміністрацыйных адзінак — шаабій (правінцый), якія ў сваю чаргу падзеленыя на 378 камун (махалі), кіраваных праз першасныя народныя зборы і народныя камітэты.

Кіраўнік дзяржавы — М. Кадафі. Фармальна ён не займае дзяржаўных пасад, застаючыся толькі Вярхоўным Галоўнакамандуючым сіламі ўзброенага народу (УС ВСНЛАД). Яго юрыдычны статус вызначаецца Хартыяй рэвалюцыйнай законнасці (зацверджаная на надзвычайнай сесіі ВНК у сакавіку 1990), паводле якой М. Кадафі — «кіраўнік рэвалюцыі» і «крыніца рэвалюцыйнай законнасці».

Функцыі ўраду выконвае Вышэйшы народны камітэт (ВНК) на чале з сакратаром (з сакавіка 2006 — Аль-Багдадзі Алі Аль-Махмудзі), а міністэрстваў — галоўныя народныя камітэты (ГНК), куды ўваходзяць прадстаўнікі мясцовых народных камітэтаў, адказныя за дадзеную галіну на ўзроўні камуны. Сакратар Галоўнага народнага камітэта па знешніх сувязях і міжнароднаму супрацоўніцтву з сакавіка 2000 — Абдурахман Мухамед Шалькам.

Заканадаўчую ўлада прадстаўляе Усеагульны Народны Кангрэс (УНК), сесіі якога склікаюцца раз у год. Стала дзеючы орган УНК — Генеральны сакратарыят (з 2000 яго сакратар — Міфтах Мухамед Куэйба).

Знешняя палітыка

Лівія з'яўляецца членам большасці буйных міжнародных арганізацый — ААН, ЛАД, Афрыканскага Саюзу, АІК, РН, а таксама старшынёй Саюзу Арабскага Магрыба і членам патраніруемай ёю Супольнасці Сахара-Сахельскіх дзяржаў. У ліпені 2004 СГА прыняла рашэнне пачаць афіцыйныя перамовы аб уступленні ў яе Лівіі.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Лівія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Лівія ПрыродаЛівія ГісторыяЛівія НасельніцтваЛівія ЭканомікаЛівія Унутраная палітыкаЛівія Знешняя палітыкаЛівія Гл. таксамаЛівія ЛітаратураЛівіяАлжырАрабская моваАфрыкаЕгіпетМіжземнае мораНігерТрыпаліТунісЧад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Касцёл Святога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканцаў (Мінск)Гуканне вясныЛітаратурная прэмія імя Янкі КупалыВасіль Іванавіч ІгнаценкаKufar.byРодны склонКазанская царква (Мінск)БуякіПятро ВасючэнкаУэйн (акруга, Мічыган)Калійныя соліЧарнобыльскі шляхРасліныМы выйдзем шчыльнымі радаміСяргей БульбаЖэўжык (персанаж)Георгій МарчукПрошчаВіктар КарамазаўПугачы (Валожынскі раён)Канстанцін Аўдзеевіч СмоўскіВікісховішчаКітайСавецкія ваенныя спецыялісты за мяжойКаляндра пасяўнаяКалыханка (тэлеперадача)Касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак (Мінск)Адольф ГітлерБеларусыДобрушскі раёнМедаль «За працоўныя заслугі»МаскваКандрат КрапіваЛюбель-ПольМінскі раёнВасіль ЦяпінскіЗнак бядыСафійскі сабор (Полацк)Аляксандр Уладзіміравіч ДуброўскіРаёны БеларусіШыітыСучаснасцьІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіФілалагічны факультэт БДУПеніс чалавекаСпіс газет БеларусіПаводка ў Казахстане (2024)КвэньяБеластокСпіс беларускіх імёнАнексіяМялецій СматрыцкіМіхась СтральцоўЛошыцкі сядзібна-паркавы комплексРаскіданае гняздо (п’еса)Буйніцкае полеНіл ГілевічПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)БіяграфіяСлоўнік беларускай мовы Івана НасовічаАлесь БадакБеларускі лацінскі алфавітНясвіжскі палацава-паркавы комплексКацярына Ігараўна ГумянюкPorsche 912Зоська ВерасХраналогія суданскага канфлікту (2023)ЛьвоўЯн ЧыквінМагілёўская вобласцьАльтанка🡆 More