Жоўтая ліхаманка, таксама вядомая пад назвамі жоўты джэк і амарылёз, — вострая вірусная хвароба.
У большасці выпадкаў сімптомы ўключаюць ліхаманку, дрыжыкі, страту апетыту, моташнасць, цяглічны боль, асабліва ў спіне, галаўны боль. Сімптомы звычайна слабеюць на працягу пяці дзён. У некаторых асоб праз некалькі дзён паляпшэння ліхаманка вяртаецца, адчуваецца боль у жываце, пачынаецца пашкоджанне печані, што выклікае жаўтуху. Калі гэта адбываецца, таксама расце рызыка нырачнай недастатковасці.
Жоўтая ліхаманка | |
---|---|
| |
МКХ-10 | A95. |
МКБ-10-КМ | A95, A95.9, A95.1 і A95.0 |
МКХ-9 | 060 |
МКБ-9-КМ | 060.9 і 060 |
DiseasesDB | 14203 |
MedlinePlus | 001365 |
eMedicine | med/2432 emerg/645 |
MeSH | D015004 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хвароба выклікаецца вірусам жоўтай ліхаманкі і распаўсюджваецца праз укусы жаночых асобін камароў. Захворванне закранае толькі людзей, іншых прыматаў і камароў некалькіх відаў. У гарадах распаўсюджваецца пераважна камарамі віду Aedes aegypti. Вірус належыць да тыпу вірусаў РНК роду Flavivirus. Хвароба цяжка распазнаецца, асабліва на ранніх стадыях. Для пацвярджэння дыягностыкі неабходны аналіз крыві з дапамогай рэакцыі ланцужка палімеразы.
Бяспечная і эфектыўная вакцына ад жоўтай ліхаманкі існуе, у некаторых краінах патрабуецца вакцынацыя падарожнікаў. Іншыя меры для папярэджання распаўсюджвання хваробы ўключаюць зніжэнне колькасці камароў-носьбітаў. У рэгіёнах, дзе часта сустракаецца жоўтая ліхаманка, але рэдка прымяняецца вакцынацыя, неабходная ранняя дыягностыка захворвання і імунізацыя вялікіх груп папуляцый для папярэджання выбухаў хваробы. Пасля інфікавання праводзіцца сімптаматычнае лячэнне, адсутнічаюць эфектыўныя сродкі супраць віруса. Сярод асоб з сур'ёзным захворваннем смяротнасць складае палову выпадкаў ва ўмовах адсутнасці лячэння.
Жоўтая ліхаманка штогод выклікае 200 000 выпадкаў інфікавання і 30 000 смерцяў, амаль 90 % адбываецца ў Афрыцы. Прыблізна мільярд чалавек жыве ў рэгіёне, дзе распаўсюджана гэтая хвароба. Яна часта сустракаецца ў трапічных рэгіёнах Паўднёвай Амерыкі і Афрыкі, але не ў Азіі. З 1980-х гг. колькасць выпадкаў захворвання жоўтай ліхаманкай павялічваецца. Мяркуецца, што гэта выклікана наступнымі прычынамі: наяўнасць імунітэту ў меншай колькасці людзей, рост гарадскога насельніцтва, актыўнае перамяшчэнне насельніцтва і змена клімату. Хвароба паходзіць з Афрыкі, адкуль яна распаўсюдзілася на Паўднёвую Амерыку праз гандаль рабамі ў XVII стагоддзі. З XVII ст. некалькі вялікіх выбухаў захворвання адбылося ў Амерыцы, Афрыцы і Еўропе. У XVIII і XIX стст. жоўтая ліхаманка лічылася адной з найбольш небяспечных інфекцыйных хвароб. Вірус жоўтай ліхаманкі быў першым адкрытым вірусам чалавека.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Жоўтая ліхаманка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.