Гінгівіт — захворванне дзясен, мае запаленчы, дыстрафічны характар.
Гінгівіт можа развіцца пры ўздзеянні на тканкі дзясны неспрыяльных знешніх фактараў (інтаксікацыя свінцом, марганцам, вісмутам і інш.), а таксама быць праявай парушанай мясцовай або агульнай рэактыўнасці арганізма. Пры ўздзеянні шкодных фактараў на слізістую абалонку дзясны запаляецца спачатку дзясенны сасочак, потым суседнія ўчасткі слізістай абалонкі. Пачынаецца крывацёк і боль у дзяснах. Пры працяглым уздзеянні шкоднасных фактараў магчыма развіццё дэструктыўнага працэсу — утварэнне на слізістай абалонцы дзясны язваў, эрозій і інш. Пры з’яўленні некратычных участкаў ад інтаксікацыі пагаршаецца агульны стан арганізма, павышаецца тэмпература цела, узнікаюць галаўны боль, млявасць, пот, бяссоніца, гніласны пах з рота. Гінгівіт мае тэндэнцыю да частых абвастрэнняў, якія ўзнікаюць адначасова з абвастрэннем якой-небудзь хваробы страўнікава-кішачнага тракта. Лячэнне накіравана на ліквідацыю асноўнага захворвання і шкоднасных фактараў. Прафілактыка: абавязковая чыстка зубоў, сістэматычнае выдаленне зубнога каменя, своечасовае лячэнне зубоў і слізістай абалонкі рота.
Востры і хранічны гінгівіт | |
---|---|
| |
МКХ-10 | K05.0, K05.1 |
МКБ-10-КМ | K05.1, K05.0, K05.10 і K05.00 |
МКХ-9 | 523.0-523.1 |
МКБ-9-КМ | 523.0, 523.1 і 523.10 |
DiseasesDB | 34517 |
MedlinePlus | 001056 |
MeSH | D005891 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Гінгівіт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.