Гемарагічная Ліхаманка Эбола

Віруснае захворванне Эбола (EVD) ці гемарагічная ліхаманка Эбола (EHF) — хвароба чалавека, якая выклікаецца вірусам Эбола.

Сімптомы звычайна праяўляюцца ад двух дзён да трох тыдняў пасля заражэння, з'яўляюцца ліхаманка, боль у горле, боль у мышцах, і галаўны боль. Звычайна пазней надыходзяць млоснасць, ванітаванне і панос, а таксама зніжэнне дзейнасці печані і нырак. На гэтай стадыі у некаторых асоб назіраецца крывацёк .

Гемарагічная ліхаманка Эбола
Медыцынскія сёстры каля ложку з хворым на ліхаманку Эбола
Медыцынскія сёстры каля ложку з хворым на ліхаманку Эбола
МКХ-10 A98.498.4
МКБ-10-КМ A98.4
МКХ-9 065.8065.8
DiseasesDB 18043
MedlinePlus 001339
eMedicine med/626 
MeSH D019142
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыніцы і дыягностыка

Магчымая перадача віруса у выніку кантакту з крывёю ці біялагічнымі вадкасцямі інфікаванай жывёлы (найчасцей малпы ці пладаеднага кажана). Распаўсюджванне паветраным шляхам у натуральным асяроддзі не засведчана. Мяркуецца, што пладаедныя кажаны пераносяць і распаўсюджваюць вірус, не захворваючы. Пасля заражэння чалавека хвароба можа таксама распаўсюджвацца сярод людзей. Мужчыны, якія выжылі, могуць перадаваць хваробу праз сперму на працягу амаль двух месяцаў. Для правядзення дыягностыкі спачатку выключаюцца іншыя хваробы з падобнымі сімптомамі, напрыклад, малярыя, халера і іншыя вірусныя гемарагічныя ліхаманкі. Для пацвярджэння дыягназу аналізуюцца пробы крыві на вірусныя антыцелы, вірусныя РНК ці сам вірус.

Прафілактыка

Прафілактыка ўключае зніжэнне распаўсюджвання хваробы ад інфікаваных малпаў і свіней людзям. Можа дасягацца праверкай на інфекцыю падобных жывёл, забойствам і належнай утылізацыяй іх целаў пасля выяўлення захворвання. Таксама эфектыўнае належнае прыгатаванне мяса і нашэнне ахоўнага адзення падчас працы з мясам, нашэнне ахоўнага адзення і мыццё рук падчас знаходжання побач з хворымі асобамі. З пробамі біялагічных вадкасцяў і тканак хворых людзей неабходна абыходзіцца з асаблівай асцярожнасцю.

Лячэнне, прагноз і эпідэміялогія

Спецыяльнае лячэнне для хваробы адсутнічае; спробы дапамагчы хворым асобам уключаюць пераральную рэгідрацыйную тэрапію (піццё саладкаватай і саленаватай вады) ці ўвядзенне ўнутрывенных вадкасцяў. Хвароба мае высокі ўзровень смяротнасці: часта памірае ад 50 % да 90 % інфікаваных вірусам. Віруснае захворванне Эбола ўпершыню дыягнаставана ў Судане і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Хвароба звычайна праяўляецца ўспышкамі ў трапічных рэгіёнах субсахарскай Афрыкі. З 1976 г. (ад першай дыягностыкі) да 2013 г. інфікавана менш за 1 000 асоб на год. Самы вялікі выбух захворвання да сёй пары — сучасная эпідэмія ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы, якая закранула Гвінею, Сьера-Леонэ, Ліберыю і, верагодна, Нігерыю. На жнівень 2014 г. зафіксавана звыш 1 600 выпадкаў хваробы. Працягваюцца высілкі па распрацоўцы вакцыны; аднак пакуль яе не існуе.

Гісторыя

Упершыню вірус Эбола быў ідэнтыфікаваны ў экватарыяльнай правінцыі Судана і прылеглых раёнах Заіра (цяпер Дэмакратычная рэспубліка Конга) у 1976 годзе. У Судане захварэла 284 чалавекі, з іх памерла 151. У Заіры — 318 (памерла 280). Вірус быў вылучаны ў раёне ракі Эбола ў Заіры. Гэта дало назву вірусу.

З са­ка­ві­ка 2014 го­да лі­ха­ман­ка за­кра­ну­ла Гві­нею, Лі­бе­рыю, Сье­ра-Ле­о­нэ, Се­не­гал і Ні­ге­рыю. У кастрычніку 2014 года САА заявіла пра спыненні распаўсюджвання ліхаманкі Эбола ў Нігерыі.

У Еўропе

У ве­рас­ні 2014 года ў Іс­па­ніі па­мёр па­стар, які за­ра­зіў­ся ві­ру­сам у Аф­ры­цы і быў пе­ра­ве­зе­ны на ра­дзі­му для ля­чэн­ня. На па­чат­ку каст­рыч­ні­ка 2014 года бы­ла шпі­та­лі­за­ва­на ад­на з мед­сяс­цёр, што ля­чы­лі па­ста­ра, яна ста­ла пер­шай еў­ра­пей­кай, якая за­ра­зі­ла­ся ві­ру­сам па-за аф­ры­кан­скім кан­ты­нен­там.

У польскім горадзе Лодзь 13 кастрычніка 2014 года шпіталізаваны мужчына з падазрэннем на ліхаманку Эбола. Вядома, што 31-гадовы мужчына прыехаў у Польшчу з Германіі, дзе ён кантактаваў з грамадзянамі Гвінеі.


Зноскі

Спасылкі

Tags:

Гемарагічная Ліхаманка Эбола Крыніцы і дыягностыкаГемарагічная Ліхаманка Эбола ПрафілактыкаГемарагічная Ліхаманка Эбола Лячэнне, прагноз і эпідэміялогіяГемарагічная Ліхаманка Эбола ГісторыяГемарагічная Ліхаманка Эбола СпасылкіГемарагічная Ліхаманка ЭболаГалаўны больКрывацёкЛіхаманкаМлоснасцьПанос

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Канстанцін Аўдзеевіч СмоўскіКіеўская РусьСымон-музыкаЧорны замак АльшанскіУладзімір Міхайлавіч ПракулевічПарк Перамогі (Мінск)Леанід Міхайлавіч ГалубовічБрусніцыПВК «Вагнер»БілінгвізмІ-15Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаВасіль ЦяпінскіПлошча Парыжскай Камуны (Мінск)ВялікдзеньБеларускі алфавітГрыгарыянскі каляндарРадзівілыЭдзі АгняцветДзідзіўшчына (Кралэвэцкі раён)Iva SativaУладзімір Георгіевіч МулявінЖабкынэЛос-АнджэлесКаласы пад сярпом тваімЗавушніцыСяргей Іванавіч ГрахоўскіPorsche 912Стокватэрны дом1926Ніна Іосіфаўна МацяшДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваEbrechtella tricuspidataСцяпан Міхайлавіч НекрашэвічЗнакі прыпынкуТаш-КумырСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСонцаПолымя (часопіс)Францыск СкарынаЛюдміла Пятроўна ВоранаваПеракладчыкЖывёлыГамеланКёк-ДжангакФонд ВікімедыяГісторыя суверэннай БеларусіФілалагічны факультэт БДУМіхаіл Андрэевіч СавіцкіКрывічыПрыметнікЖыве Беларусь!Талочныя песніЗубр еўрапейскіГарбузІспанская моваДзікае паляванне караля СтахаІАнгліяПаэзіяХасан НасралаМайлуу-Суу1913Дзень ПерамогіВіктар Міхайлавіч АнішчыкМіхась ДаніленкаАлесь ГарунМайҐЗмітрок БядуляУладзіслаў Талочка🡆 More