Антрапалогія

Антрапалогія (ад грэч.

ανθρωπος «чалавек», λογος «слова») — тэрмін, які азначае сукупнасць метадаў, дысцыплін і напрамкаў, якія даследуюць чалавека і яго сутнасць.

Этымалогія

Антрапалогія 
Арыстоцель

Тэрмін «антрапалогія» узнік у Старажытнай Грэцыі, першапачаткова азначаў сукупнае вывучэнне чалавека, аднак Арыстоцель пачаў яго ўжываць у адносінах да напрамка філасофскай думкі, што даследаваў духоўны свет чалавека. У гэтым кантэксце антрапалогія разглядалася да сяр. XIX—XX стст., калі пачалі развівацца розныя навуковыя і рэлігійныя напрамкі антрапалогіі.

Гісторыя

Людзей заўсёды цікавіла пытанне аб паходжанні чалавека і аб тым, што ён сабой уяўляе. Гэта адлюстроўвалася ў міфалогіі, рэлігійных вучэннях. Першыя навуковыя назіранні і ідэі на гэтую тэму з'явіліся ў Старажытнай Грэцыі (Гіпакрат, Герадот, Анаксагор, Сакрат, Арыстоцель). Цікавасць да фізічнага і духоўнага жыцця чалавека павялічылася ў эпоху Адраджэння (Леанарда да Вінчы, А. Дзюрэр і інш.). Вялікія геаграфічныя адкрыцці 15-16 ст. значна пашырылі гарызонты пазнання ў гэтай галіне, пазнаёмілі еўрапейцаў з іншымі чалавечымі расамі і народамі, якія насялялі Амерыку, Акіянію, Усходнюю Азію. Першыя сур'ёзныя спробы пабудаваць навуковыя гіпотэзы пра паходжанне чалавека і яго месца ў прыродзе ажыццёўлены ў 18 ст. (у Францыі — Ж.Ламетры, Д. Дзідро, К. Гельвецый, Ж. Бюфон, у Германіі — І. Кант, у Швецыі — К. Ліней).

У сярэдзіне 19 ст. сфармавалася антрапалогія як навука аб паходжанні і эвалюцыі фізічнай арганізацыі чалавека і яго рас. У яе станаўленні вялікае значэнне мела эвалюцыйнае вучэнне Ч. Дарвіна і Ж.-Б. Ламарка. Першапачаткова навука пра чалавецтва і народы развівалася пад назвай этналогія. Аднак ужо ў 1860-1890-я гг. у ЗША і Вялікабрытаніі дадзеная навука атрымлівае назву антрапалогіі. Прычым у ЗША — гэта культурная антрапалогія, а ў Вялікабрытаніі — сацыяльная антрапалогія.

Упершыню курс антрапалогіі быў прачытаны ў 1871 г. ва ўніверсітэце Рачэстара  (руск.) (ЗША) і ў 1884 г. у Оксфардскім універсітэце ў Вялікабрытаніі. Паступова ва ўсім англамоўным свеце замацаваўся падзел антрапалогіі на сацыяльную антрапалогію, з цэнтрам у Вялікабрытаніі і культурную антрапалогію з цэнтрам у ЗША. Росквіт і папулярызацыя антрапалогіі звязаны з завяршэннем Другой сусветнай вайны. Гэты тэрмін замацаваўся ў Заходняй Еўропе і ў еўрапейскіх калоніях Афрыцы і Азіі. У былым Савецкім Саюзе і ў сучаснай Расіі, а таксама на постсавецкай прасторы, навуку пра народы традыцыйна называлі этнаграфіяй. Антрапалогіяй ж называлі навуку аб біялагічнай разнастайнасці чалавецтва. У 1990-я гг. тэрмін антрапалогія паступова ўводзіцца ў навуковы абарот ў былых сацыялістычных краінах.

У Беларусі курс сацыяльна-культурнай антрапалогіі упершыню быў прачытаны ў 1998 г. П. У. Церашковічам у БДУ, які з'яўляецца яго распрацоўшчыкам. У аснову дадзенага курса Церашковіч паклаў стандарты ЗША. У цяперашні час у акадэмічнай традыцыі былога СССР паралельна выкарыстоўваюцца 3 тэрміны: антрапалогія, этналогія і этнаграфія. Да гэтага часу тэрміналагічны дыспут не завершаны.

Асноўныя напрамкі антрапалогіі

  • Фізічная антрапалогія — навука аб паходжанні і развіцці фізічнай арганізацыі чалавека.
  • Філасофская антрапалогія — філасофскае вучэнне аб прыродзе і сутнасці чалавека.
  • Сацыяльна-культурная антрапалогія — навука аб параўнальным вывучэнні чалавечых грамадстваў. Падзяляецца на шэраг спецыялізаваных напрамкаў.
    • Культурная антрапалогія вывучае культурныя, грамадскія і асабіста-псіхалагічныя функцыі чалавека.
    • Структурная антрапалогія — кірунак, сутнасць якога заключаецца ў вывучэнні гісторыі, культуры, паводзін чалавека як праявы агульных, пастаянных структур.
    • Юрыдычная антрапалогія — напрамак, які вывучае прававое быццё чалавека.
  • Лінгвістычная антрапалогія — частка мовазнаўства, якая вывучае чалавечае мысленне праз мову
  • Гістарычная антрапалогія — напрамак гістарычнай думкі, які вывучае паводзіны і міжасобасныя камунікацыі ў гісторыі на аснове міждысцыплінарных, пераважна структурных метадаў.
  • Рэлігійная антрапалогія — разгляд прыроды і сутнасці чалавека ў рэлігійных вучэннях.

Літаратура

Tags:

Антрапалогія ЭтымалогіяАнтрапалогія ГісторыяАнтрапалогія Асноўныя напрамкі антрапалогііАнтрапалогія ЛітаратураАнтрапалогіяГрэчаская моваЧалавек

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЯгайлаЧэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2023Эрнст ЛіндэрВасіль ВіткаНароўляМікалай Фёдаравіч ЖлобаБізнесРасійская акупацыя Харкаўскай вобласціМоваФонд ВікімедыяЧабор звычайныВацлаў ЛастоўскіСловазлучэннеБеларусыБелы легіёнІван МележПлошча Перамогі (Мінск)Дзева МарыяЮрась ШамецькаАлімпійскі камітэт ШвецыіМаксім ГарэцкіРыдлёўкаВерлібрАляксандр Мікалаевіч КазекаБуэнас-Айрэс (правінцыя)Кастусь ЖукДарогу качанятам! (скульптура)Пазырыкская культураФераёлаЗінаіда Аляксандраўна БандарынаКоммерсантъКанстытуцыя 3 мая 1791 годаБеларуская ВікіпедыяСакавікFacebookКандрат КрапіваЭйвінд ЮнсанУладзімір СцяпанПрыслоўеПартрэт Мішэля Лек’енаКастусь КаліноўскіРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаРучнікЧорны буселАляксандр Міхайлавіч ЛасякінШчасцеМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Канскі кінафестываль 1994Нафтан (прадпрыемства)Сяргей БульбаСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічІван Рыгоравіч ПяшкоКорпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыіІнструкцыя па транслітарацыіТлумачальны слоўнік беларускай мовыБеларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаўДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыВялікдзеньПошукавая аптымізацыяЗімовыя Алімпійскія гульні 1988БелазарЛюдзі на балоце (фільм)РамантызмСяргей Іванавіч БарташПеракладчыкЛоўрэнс Аравійскі (фільм)Літаратура і мастацтва (газета)NürnbergПералескаШпалеры (садова-паркавае мастацтва)Раскіданае гняздо (п’еса)Публіцыстычны стыльБеларуская граматыка Тарашкевіча (1918)Анілінгус🡆 More