Фіфа

Міжнаро́дная фэдэра́цыя футбо́льных асацыя́цыяў (па-француску: Federation Internationale de Football Association, скар. FIFA, у беларускай трансьлітарацыі ФІФА) — арганізацыя, якая кіруе ўсім сусьветным футболам.

Штаб-кватэра ФІФА знаходзіцца ў швайцарскім горадзе Цюрыху. На цяперашні момант прэзыдэнтам ФІФА зьяўляецца Джаньні Інфантына.

Фіфа
Лягатып ФІФА

Гісторыя

Неабходнасьць у стварэньні адзінай арганізацыі для кіраваньня ўсім сусьветным футболам стала відавочнай у пачатку XX стагодзьдзя з павелічэньнем колькасьці й папулярнасьці міжнародных футбольных спаборніцтваў. Першапачаткова працэс праходзіў пад кіраўніцтвам ангельскай футбольнай фэдэрацыі, але ў выніку заснаваць ФІФА выпала на долю сямі іншых эўрапейскіх краін. ФІФА была заснаваная ў Парыжы 21 траўня 1904 году; менавіта месца падзеі стала чыньнікам таго, што ў агульнапрынятых поўным і скарочаным назвах выкарыстоўваецца француская мова. Першым прэзыдэнтам ФІФА быў Рабэр Герэн.

Першыя спаборніцтвы пад эгідай ФІФА былі праведзеныя ў 1906 годзе — зрэшты, адмысловага посьпеху ў арганізацыі змаганьняў ФІФА адразу не дасягнула. Гэты факт, у спалучэньні з эканамічнымі фактарамі, прывёў да замены Герэна на пасадзе прэзыдэнта Дэніелам Вулфалам з Ангельшчыны, якая да гэтага моманту ўжо была чальцом асацыяцыі. Наступнае спаборніцтва пад эгідай ФІФА — футбольны турнір на Лёнданскіх Алімпійскіх гульнях 1908 году — было больш пасьпяховым, хоць і паўсталі некаторыя праблемы, зьвязаныя з удзелам у Алімпійскіх гульнях прафэсійных футбалістаў.

ФІФА перастала быць унутранаэўрапейскай арганізацыяй з прыняцьцем у яе шэрагі Асацыяцыі футболу ПАР у 1909 годзе, Асацыяцыі футболу Аргентыны ў 1912 і Фэдэрацыі футболу ЗША ў 1913 годзе.

Падчас Першай сусьветнай вайны ФІФА выпрабоўвала сур’ёзныя цяжкасьці, бо шматлікія гульцы адправіліся на фронт, а магчымасьць міжнародных пераездаў для правядзеньня турніраў была сур’ёзна абмежаваная. Пасьля вайны, са сьмерцю Вулфала, кіраваў ФІФА віцэ-прэзыдэнт галяндзец Карл Гіршман. ФІФА была выратаваная ад поўнага краху, аднак коштам гэтага быў выхад з арганізацыі ўсіх брытанскіх фэдэрацыяў, якія не жадалі ўдзельнічаць у адных спаборніцтвах зь нядаўнімі ворагамі.

Чэмпіянат сьвету па футболе

Жуль Рымэ стаў трэцім прэзыдэнтам ФІФА ў 1921 годзе. Пад яго кіраўніцтвам ФІФА пасьпяхова правяла два алімпійскія турніры, недахопам якіх, праўда, было адсутнасьць камандаў Ангельшчыны й Шатляндыі. Посьпех гэтых змаганьняў і росту папулярнасьці гульняў дазволілі ФІФА сур’ёзна разгледзець пытаньне аб правядзеньні чэмпіянату сьвету па футболе. Упершыню пытаньне аб правядзеньні чэмпіянатаў было паднята ў 1928 годзе, і ўжо ў 1930 быў праведзены першы чэмпіянат сьвету. Ён адбыўся ва Ўругваі й быў выйграны гаспадарамі турніру. Нягледзячы на тое, што з-за эканамічнага крызісу і неабходнасьці доўгага вандраваньня кіроўныя эўрапейскія зборныя ня ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, турнір быў прызнаны пасьпяховым, і было вырашана праводзіць чэмпіянаты сьвету на рэгулярнай аснове.

За выключэньнем перапынку, зьвязанага з Другой сусьветнай вайной, чэмпіянат сьвету па футболе з 1930 году і да нашых часоў праводзіцца кожныя чатыры гады.

Іншыя турніры

Акрамя чэмпіянатаў сьвету й футбольных турніраў Алімпійскіх гульняў, ФІФА праводзіць сусьветныя чэмпіянаты для 17-гадовых і моладзевыя чэмпіянаты сьвету. Акрамя таго, нядаўна быў заснаваны новы турнір пад назвай Кубак Канфэдэрацыяў, за які кожныя два гады дужаюцца пераможцы рэгіянальных чэмпіянатаў плюс чэмпіёны сьвету й арганізатары турніру. За год да чэмпіянату сьвету гэты турнір праводзіцца на будучых арэнах ЧС і служыць генэральнай рэпэтыцыяй будучага футбольнага форуму.

Па меры разьвіцьця жаночага футболу ФІФА стала праводзіць жаночы чэмпіянат сьвету. Упершыню такі турнір быў праведзены ў 1991 годзе. Акрамя таго, з 2002 году праводзіцца жаночы моладзевы ЧС, а юніёрскі жаночы чэмпіянат сьвету ладзіцца з 2008 году.

Адзінае буйное клюбнае спаборніцтва — Клюбны чэмпіянат сьвету па футболе. Ён быў задуманы як пашырэньне Міжкантынэнтальнага кубка (спаборніцтвы паміж клюбнымі чэмпіёнамі Эўропы й Паўднёвай Амэрыкі, якія насілі ў розныя гады розныя назвы) да турніру з удзелам клюбных чэмпіёнаў усіх кантынэнтаў. Турнір, ня выклікаў вялікай цікавасьці ў 2000 і 2002, у наступным быў адменены, аднак быў адноўлены ў зьмененым выглядзе ў Японіі ў 2005 годзе.

ФІФА таксама кіруе правядзеньнем турніраў па некалькіх гульнявых відах спорту, створаных на аснове футболу — у прыватнасьці, па пляжным футболе (глядзіце Чэмпіянат сьвету па пляжным футболе) і футзале (Чэмпіянат сьвету па футзале FIFA).

Правілы гульні

Правілы футболу не знаходзяцца непасрэдна ў вядзеньні ФІФА; яны рэгулююцца органам пад назвай Міжнародная рада футбольных асацыяцыяў (па-ангельску: International Football Association Board, IFAB). 4 месцы — 50 % у гэтай радзе атрымлівае ФІФА, астатнія чатыры займаюць прадстаўнікі футбольных фэдэрацыяў Ангельшчыны, Шатляндыі, Ўэйлзу й Паўночнай Ірляндыі ў знак прызнаньня неацэннага ўкладу брытанцаў ва ўзьнікненьне й разьвіцьцё футболу.

Структура

Фіфа 
Мапа сьвету з падзелам па канфэдэрацыях.

     УЭФА

     АФК

     КАФ

     АФК

     КОНКАКАФ

     КОНМЭБОЛ

     NF-Board

ФІФА падзеленая на 6 канфэдэрацыяў, якія займаюцца кіраваньнем футбольнымі спаборніцтвамі на ўзроўні кантынэнтаў і рэгіёнаў усяго сьвету. Нацыянальныя фэдэрацыі зьяўляюцца адначасова чальцамі ФІФА і сваёй рэгіянальнай канфэдэрацыі, каб удзельнічаць у спаборніцтвах ФІФА. Звычайна краіна зьяўляецца чальцом канфэдэрацыі свайго рэгіёну, аднак існуюць некаторыя выключэньні.

Сьпіс рэгіянальных аб’яднаньняў выглядае наступным чынам:

Краіны, тэрыторыя якіх знаходзіцца паміж Эўропай і Азіяй, самі вызначалі, у якую канфэдэрацыю ім уваходзіць. Таму Расея й Турэччына ўваходзяць ва УЭФА. Ізраіль з 1994 году таксама стаў чальцом УЭФА пасьля шматгадовага байкоту з боку сваіх суседзяў па Блізкім Усходзе. Апошняй краінай, якая далучылася да УЭФА, стала Чарнагорыя ў 2007 годзе.

Гаяна й Сурынам заўсёды былі чальцамі КОНКАКАФ нягледзячы на тое, што геаграфічна гэтыя краіны разьмешчаныя ў Паўднёвай Амэрыцы.

Аўстралія атрымала дазвол стаць чальцом АФК-Азіі замест АФК-Акіяніі з 2006 году. Аўстралійцы доўга дамагаліся пераходу пад эгіду азіяцкай канфэдэрацыі — справа ў тым, што аўстралійская зборная на парадак мацней за ўсе астатнія зборныя Акіяніі. З-за такой дыспрапорцыі Акіяніі ніколі не вылучалі прамога месца ў фінале чэмпіянату сьвету, і аўстралійцы штораз былі змушаныя адстойваць права гуляць у фінале ў стыкавых матчах са зборнымі зь іншых кантынэнтаў, і традыцыйна саступалі ў гэтых стыкавых гульнях. Іронія лёсу ў тым, што Аўстралія здолела ўсёткі выйсьці ў фінал ЧС-2006, перамогшы ў стыкавых матчах па пэнальці зборную Ўругваю ўсяго толькі празь некалькі месяцаў пасьля канчатковай ухвалы пераходу ў Азію ўсімі інстанцыямі.

У агульнай складанасьці, у ФІФА уваходзіць 208 нацыянальных фэдэрацыяў. Рэйтынг зборных ФІФА абнаўляецца кожны месяц і вызначае месцы зборных у залежнасьці ад іх посьпехаў у міжнародных спаборніцтвах усіх узроўняў, а таксама таварыскіх матчах. Ёсьць аналягічны Рэйтынг жаночых зборных ФІФА, які абнаўляецца штоквартальна.

Узнагароды

ФІФА кожны год уручае ўзнагароду Найлепшы гулец сьвету. Уручэньне ўзнагароды адбываецца на штогадовай цырымоніі й служыць знакам прызнаньня асабістых заслуг, а таксама посьпехаў клюбу й зборнай каманды.

У 2004 годзе ФІФА арганізавала «Матч стагодзьдзя» паміж зборнымі Францыі й Бразыліі, найлепшымі зборнымі папярэдняга дзесяцігодзьдзя. Акрамя гэтага, ФІФА ўпаўнаважыла найлепшага гульца ўсіх часоў Пэле стварыць сьпіс найлепшых гульцоў усіх часоў. Гэты сьпіс, які атрымаў назоў «100 найлепшых гульцоў ФІФА», уключаў у сябе 50 гульцоў, якія яшчэ ня скончылі сваю кар’еру на момант апублікаваньня (сярод іх была адна жанчына), і 75 гульцоў мінулага (уключаючы самога Пэле, але не ўключаючы ні аднаго памерлага чалавека; сярод гэтых 75 гульцоў таксама была адна жанчына). Першапачаткова плянавалася, што сьпіс будзе ўключаць 100 гульцоў, але Пеле заявіў, што абраць усяго 100 гульцоў ён ня ў стане.

Камэрцыйная дзейнасьць

Па заявах ФІФА ад красавіка 2004 году, чаканы чысты прыбытак за пэрыяд 20032006 (чатырохгадавы цыкль, уключна з ЧС-2006) складае 144 мільёны даляраў ЗША пры прыбытку 1,64 мільярду даляраў.

ФІФА выдала права на выкарыстаньне сваёй назвы й некаторыя іншыя аўтарскія правы кампаніі-распрацоўніку кампутарных гульняў EA Sports для распрацоўкі сэрыі гульняў для ПК і гульнявых прыставак. Гульні з гэтай сэрыі выпускаюцца кожны год, акрамя таго, да кожнага чэмпіянату сьвету выпускаецца дадатковы рэліз гульні.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Фіфа  ФІФАсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Фіфа ГісторыяФіфа Чэмпіянат сьвету па футболеФіфа Іншыя турнірыФіфа Правілы гульніФіфа СтруктураФіфа УзнагародыФіфа Камэрцыйная дзейнасьцьФіфа Глядзіце таксамаФіфа КрыніцыФіфа Вонкавыя спасылкіФіфаСьпіс прэзыдэнтаў ФІФАФранцуская моваФутболЦюрыхШвайцарыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняПінгвіныСтатусбанкСэкс па тэлефонеПісьменнасьцьВадзім БолбасВіктар ЖыбульЮры Гумянюк.aq29 красавікаКампутарУкраінаЛіпеньСавушкін прадуктАўстраліяНіл ГілевічЛетувіская мова23 красавікаСаюз вызваленьня Беларусі15 красавікаГісторыя МенскуМастацкі творВіцебскі сшытакБраўзэрМіндоўг (імя)Каханьне без пранікненьняМенская вобласьцьЛязьбійская парнаграфіяКастрычніцкі пераваротСябарЯгінтІван ЧыгрынаўУсевалад ІгнатоўскіМікалай МірскіРыекаЖаночая рыфмаДрама (аповесьць)Драпежныя птушкіIRCМікола МаляўкаЛяхавіцкі замакСамагубстваМішэль ВайлдВугоршчынаСтаражытны РымЯн ЗбажынаСяброўстваСтраўнікГолас Часу (1945)Артур ВольскіМужчына зьверхуЧэрвеньСадавінаКанюшынаМікола ГусоўскіАдэсаБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтМараторый1589ВікісховішчаАнтонімыКатэхізіс Сымона БуднагаАльгерд БахарэвічСпадчына (верш)Жыве Беларусь!Субэтнас🡆 More