Псыхалёгія: навука

Псыхалёгія — навука, якая вывучае псыхічнае жыцьцё чалавека, псыхічныя станы, працэсы й асаблівасьці, а таксама іх разьвіцьцё ў дзейнасьці й камунікаваньні.

Агульныя зьвесткі

Прадмет псыхалёгіі — успрыманьне, пачуцьці, перажываньні, думкі, памкненьні, усё тое, што зьяўляецца зьмесьцівам жыцьця. Нашмат раней фармаваньня навуковай псыхалёгіі існавала псыхалёгія жыцьцёвая (жыцьцёвыя веды людзей адзін аб адным). Навуковая адрозьніваецца ад жыцьцёвай сваёй пэўнасьцю, рацыянальнасьцю, асэнсаванасьцю, экспэрымэнтальнасьцю й канцэнтрацыяй ведаў.

Гісторыя псыхалёгіі як навукі

Псыхалёгія як навука аб душы

У гэты пэрыяд псыхалёгія існавала не як самастойная, навука, а існавала ў межах філязофскіх і мэдыцынскіх ведаў, яе прадметам зьяўлялася душа. Душа лічылася ўласьцівай як жывым, так і нежывым аб'ектам. Характэрны назіральныя дасьледаваньні й успрыманьне псыхічнага жыцьця чалавека як таямнічага й загадкавага. У час супрацьстаяньня двух філязофскіх школ, матэрыялістаў і ідэалістаў зьяўляецца першая псыхалягічная праца — «Аб душы» Арыстотэля.

Псыхалёгія як навука аб сьвядомасьці

Этап пачынаецца з вучэньня Рэнэ Дэкарта (XV стагодзьдзе), які першы ўвёў паняцьці «рэфлексу» й «сьвядомасьці». Пад сьвядомасьцю ён разумеў здольнасьць думаць і адчуваць. У гэты пэрыяд зьяўляюцца першыя псыхалягічныя супольнасьці, інстытуты псыхалягічных ведаў. Сымбалічнай кропкай пачатку псыхалёгіі як самастойнай навукі лічыцца адкрыцьцё ў 1879 годзе ў Вене Вундтам першай лябараторыі для вывучэньня псыхічных зьяваў. На разьвіцьцё навукі пэўна паўплывала вучэньне Дарвіна, Сечынава, Паўлава. Разьвіваюцца сувязі з іншымі дысцыплінамі. Адным з самых вядомых напрамкаў гэтага тыпу — псыхааналіз Зыгмунда Фройда.

Псыхалёгія як навука аб паводзінах

Асноўныя ідэі гэтага кірунку біхівіярызму сфармуляваў Джон Ўотсан у XIX стагодзьдзі. Паводле яго, псыхалёгія ня можа мець сьвядомасьць як прадмет, таму што тое, што аб'ектыўна немагчыма назіраць ці не існуе, ці недасягальна для вывучэньня. Прадметам псыхалёгіі жа зьяўляюцца паводзіны, якія разумеюцца як рэакцыя на пэўныя стымулы. У далейшым неабіхівіярысты зьмягчылі тэорыі Уотсана, дадаўшы да двухполюснай схемы жаданьні, матывы й памкненьні самаго чалавека.

Псыхалёгія як навука аб фактах, мэханізмах і заканамернасьцях псыхікі й сьвядомасьці

У аснове тэорый сучаснай псыхалёгіі — першапачатковасьць матэрыі (галаўны мозг), сьвядомасьць — адлюстраваньне матэрыяльнага сьвету. Псыхіка ўспрымаецца як дзейнасьць мозгу, унутранае жыцьцё немагчыма без зьнешняга фізычнага.

Месца псыхалёгіі ў навуцы

Сувязь псыхалёгіі з філязофіяй можна ўбачыць у іх агульнай гісторыі, а таксама ў пошуке адказаў на глябальныя экзыстэнцыяльныя пытаньні. Сувязь з натуральнымі навукамі бачная на прыкладзе мэдыцыны й у прыватнасьці фізіялёгіі вышэйшай нэрвовай дзейнасьці (ВНД). Агульная праблематыка зьвязвае псыхалёгію з сацыяльнымі навукамі. Яе мэта — абагульненьне й сынтэз дасягненьняў іншых навуковых дысцыплінаў, аб’ектам вывучэньня якіх зьяўляецца чалавек.

Шаблён:Stub-nursery-rhyme

Tags:

Псыхалёгія Агульныя зьвесткіПсыхалёгія Гісторыя псыхалёгіі як навукіПсыхалёгія Месца псыхалёгіі ў навуцыПсыхалёгіяПсыхіка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Нізкі РынакРасеяНарэлаМадэль OSIМарыя АнтуанэтаКастусь КаліноўскіЎЯнка МаўрСіяньВашынгтон (акруга Калюмбія)Алесь РазанаўІмя па бацькуЛетуваТутэйшыя (п’еса)Генадзь БураўкінІмёны ліцьвінаўДжавагарлал НэруРадзімічыВялікае Княства ЛітоўскаеПростыя сказыСурвэткаАлесь АркушТэхналёгіяШатляндыяЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)Mozilla FirefoxПятро ВасючэнкаБеларускі клясычны правапісАсенБодаКатэхізісСябарЦыкорыяРыдмонтГалоўная старонка.orgЧарнобыльская катастрофаЗамакАнтонімыЦэглаБелы вершСьцяг БанглядэшСяброўстваЮрась СьвіркаБярозаўкаКанюшынаПастава 69ВыказьнікVirusTotalЧэлесУніфікаваная назва рэсурсуЛетувісыСпадарКрамаМастацкі творДрама (аповесьць)СемівалокіThe SuperbullzЖыгімонт АўгустСтральба з лукаПолацкае ваяводзтваДжынсавая рэвалюцыяЛявон ВашкоПапугаепадобныяКанстытуцыя БеларусіEBayQR-код🡆 More