Сексуальныя Пазіцыі

Сексуальныя пазіцыі — спосабы ўзаемнага размяшчэння палавых партнёраў дзеля заняткаў сексам.

У адрозненне ад жывёл, людзі займаюцца сексам не толькі для працягу роду, але і для атрымання задавальнення. У старажытнасці сексуальныя акты таксама насілі сакральны характар. Разнастайныя сексуальныя пазіцыі апісаныя ў шматлікіх крыніцах розных культур, пачынальна з старажытных часоў і да нашых дзён. Напрыклад, у персідскіх рукапісах апісана больш 400 розных сексуальных пазіцый. Усе пазіцыі могуць быць умоўна аб’яднаныя ў некалькі вялікіх груп: мужчына зверху, жанчына зверху, мужчына ззаду, крыжападобныя пазіцыі, бакавыя пазіцыі, пазіцыі седзячы і стоячы, а таксама змяшаныя пазіцыі, напрыклад пазіцыя «лодачка», і атлетычныя пазіцыі, патрабавальныя дадатковага спрыту і збольшага адмысловай фізічнай падрыхтоўкі.

Сексуальныя пазіцыі ў беларускім фальклоры

Як сведчыць беларускі фальклор, найбольш распаўсюджанай тут была класічная еўрапейская пазіцыя «мужчына зверху»:

    Не лажыся, Марка, бокам —
    Гэта табе не нарокам.
    Да лажыся правусенька:
    Будзе табе да мілюсенька.

Даволі часта ў фальклоры сустракаецца ўказанне і на пазіцыю «мужчына ззаду»:

    Як у полі, ў полі
    Пасець дзеўка коні.
    Прыйшоў да е Якаў —
    Ставіў дзеўку ракам;

а таксама «вершніца» ці «жанчына зверху»:

    Сядзіць свацця на елі,
    Распусціўшы калені.

Літаратура

  • Лобач У. Секс і эротыка ў беларускай традыцыйнай культуры // Arche № 3(32) — 2004.
  • Рут К. Вэстхаймер Секс для «чайнікаў» = Sex For Dummies. — 2-е выд. — М.: «Дыялектыка», 2007. — C. 512. ISBN 0-7645-5302-X

Tags:

Секс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Месны склонВіктар Анатолевіч ШніпСяргей БульбаКузьма ЧорныАтмасферны ціскКнігаўкаЗлучнікПастава на каленяхЖодзінаВялесЭякуляцыяРыгор БарадулінВолатМарына Вітальеўна ВасілеўскаяГісторыяNGC 465Усходнія могілкіБлізкі УсходНасельніцтва БеларусіМая БесядзьГаліна Вячаславаўна ШапялевічВасіль Ісакавіч ТалашМар’ян ДуксаКанстанцін Васілевіч ВераніцынЎБарыс Сямёнавіч СункуеўДругая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023Атар Васілевіч ТактакішвіліДзісенскі замакЛеверкузенАрэліБеларуская граматыка для школЭякуляцыя на чалавекаЮрый Леанідавіч ПокладКітабыСімпсаныМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)ШчасцеАпавяданнеЯн ЦадроўскіУладзімір Мінавіч МазгоВасіль БыкаўГуанчжоуЛітоўцыЛітваМаскваВікісховішчаБеларуская граматыка Тарашкевіча (1918)ВялікдзеньПершы фестываль біт-ансамбляў МінскаДругая сусветная вайнаХведар Хведаравіч ГурыновічВіктар МарціновічСяргей Іванавіч ГрахоўскіРобін УільямсЗубр у БеларусіНазоўнікГучнагаварыцельКатаіб ХезбалаВейшнорыяБеларускі аўтамабільны заводЧас UnixПаўлюк ТрусМіхась ЗарэцкіМікола МаляўкаГерманцыГісторыя беларускай мовыБанк ДабрабытАнальны сексРаіса Андрэеўна Баравікова🡆 More