Мануіл I Камнін

Мануіл I Камнін (~1123, Канстанцінопаль — 24 верасня 1180, Канстанцінопаль), імператар візантыйскі (з 5.4.1143), малодшы сын імператара Іаана II і венгерскай прынцэсы.

Мануіл I Камнін
грэч. Μανουήλ Α' Κομνηνός
Мініяцюра з партрэтам Мануіла I Камніна
Мініяцюра з партрэтам Мануіла I Камніна
Візантыйскі імператар
5 красавіка 1143 — 24 верасня 1180
Папярэднік Іаан II
Пераемнік Аляксей II
Нараджэнне 28 лістапада 1118
Смерць 24 верасня 1180 (61 год)
Род Камніны
Бацька Іаан II Камнін
Маці Ірына Венгерская[d]
Жонка Марыя Антыяхійская[d] і Берта Зульцбах[d]
Дзеці Аляксей II Камнін[d], Марыя Камніна[d] і Аляксей Камнін[d]
Дзейнасць імператар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абапіраўся на дынастыю Камнінаў, а таксама на правінцыйных дробных і сярэдніх землеўласнікаў і правінцыйныя гарады. Садзейнічаў умацаванню феадальнага землеўладання: паводле пастаноў 1158 і 1170 гадоў, зямлю мелі права набываць толькі члены сінкліта і стратыёты. Прыцягваў да службы іншаземных, у тым ліку турэцкіх, воінаў. У 1158 забараніў цэрквам і манастырам пашыраць свае ўладанні. Вызваліў імперыю ад засілля венецыянскага купецтва, правёўшы масавыя арышты венецыянскіх купцоў у сакавіку 1171; уступіў у саюз, накіраваны супраць Венецыі, з Генуяй (1169) і Пізай (1170).

Мануіл I беспаспяхова спрабаваў аднавіць візантыйскае панаванне ў Італіі і Егіпце. Падтрымліваў Юрыя Даўгарукага ў барацьбе за кіеўскі сталец. Вёў паспяховыя войны, якія прывялі да прызнання Венгрыяй (1164) і Сербіяй (1172) сябе васаламі Візантыі. Пацярпеў паразу ад сельджукаў пры Мірыакефалоне (17.9.1176) у Малой Азіі, вымушаны быў саступіць ім крэпасці Дарылей і Сублей.

Вялікую цікаўнасць Мануіл I меў да прадказанняў будучыні, нават напісаў трактат у абарону астралогіі, любіў застоллі і забавы на заходні манер. Улюблёнымі забавамі пры яго двары былі рыцарскія турніры, паляванне і гульня ў пола.

У асабістым жыцці Мануіл I быў жанчыналюбам, але да сваёй першай жонкі Ірыны (Берты) быў абыякавы. Другім шлюбам пабраўся з Марыяй-Ксеніяй Антыёхійскай. Пры гэтым ён падтрымліваў інтымныя адносіны са сваёй пляменніцай Феадорай, якая нарадзіла ад яго сына, меў мноства раманаў з дамамі свайго двара.

Зноскі

  • http://depts.washington.edu/cartah/text_archive/miller/m3_c1.html
  • http://www.san.beck.org/AB18-Crusaders.html
  • http://www.maneyonline.com/doi/pdfplus/10.1179/byz.1991.15.1.269
  • Kindred Britain
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Мануіл I Камнін, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    1123118024 верасня5.41143Іаан II КамнінКанстанцінопаль

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Леанід Пятровіч ДанеліяПлошча Парыжскай Камуны (Мінск)Браніслаў Адамавіч ТарашкевічВітаўтГісторыяПартызанская мадонна (Мінская)Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьНароўляКамунальнік-ГрДУСвірыдаўскія азёрыНаваельняСайтЧарвяга кольчатаяІмшаХведар Хведаравіч ГурыновічВалерый Станіслававіч МянжынскіПрыметнікАлена Рыгораўна Кобец-ФілімонаваАдэсаАперацыя «Баграціён»Міхась ДаніленкаГарады КыргызстанаСпакойнага шчасця не зычу нікомуКураслеп лясныАмонімЛос-АнджэлесDolomedes fimbriatusВенгрыяМалінаДом урада (Мінск)Ордэн БазыльянМіхась ЗарэцкіГарадзенская ратушаКампазіцыя (літаратуразнаўства)Януш КорчакАдраджэннеДубовычыВінцэнт Дунін-МарцінкевічАнджэй СапкоўскіСнегДзікае паляванне караля СтахаPorsche 912Дацкая моваПершы Усебеларускі з’ездБеларусыПтушкіЗмітрок Змітравіч Марозаў1926Тамборская моваАлесь БачылаДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваФК Інтэрнацыянале МіланАдыёзныя лікіІранЯнка МаўрГеоргій Барысавіч ТалстарожаўДабротавэФінгерынгНарысПрамысловасцьСалігорскВоўкКаўбасынэТрасцянецАдрынаГаліна Анатолеўна КаржанеўскаяНаціскЧасціца (часціна мовы)🡆 More