Гішпанская Мова

Гішпа́нская (español) ці касты́льская (castellano) мова належыць да ібэра-раманскай падгрупы раманскіх моваў індаэўрапейскай моўнай сям’і.

Чацьвертая па колькасьці карыстальнікаў мова сьвету.

Гішпанская
español, castellano
Гішпанская Мова
Гішпанская Мова
Ужываецца ў Аргентына, Балівія, Вэнэсуэла, Гандурас, Гватэмала, Гішпанія, Дамініканская Рэспубліка, Заходняя Сахара, Калюмбія, Коста-Рыка, Куба, Мэксыка, Нікарагуа, ЗША, Панама, Парагвай, Пуэрта-Рыка, Пэру, Сальвадор, Уругвай, Чылі, Эквадор, Экватарыяльная Гвінэя
Рэгіён Паўднёвая (акрамя Бразыліі, Сурынама і Францускай Гвіяны) і Цэнтральная Амэрыка; Мэксыка і значныя меншасьці ў іншых частках Паўночнай Амэрыкі і Карыбскага рэгіёну; Ібэрыйскі паўвостраў; анклавы і групы імігрантаў на ўсіх кантынэнтах
Колькасьць карыстальнікаў 330 мільёнаў (417 мільёнаў, для якіх гішпанская — другая мова)
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Раманская
  Ібэра-раманская
   Заходнеібэрыйская
    Гішпанская

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Аргентына, Балівія, Вэнэсуэла, Гандурас, Гватэмала, Гішпанія, Дамініканская Рэспубліка, Заходняя Сахара, Калюмбія, Коста-Рыка, Куба, Мэксыка, Нікарагуа, Нью-Мэксыка (ЗША), Панама, Парагвай, Пуэрта-Рыка, Пэру, Сальвадор, Уругвай, Чылі, Эквадор, Экватарыяльная Гвінэя і Эўразьвяз
Рэгулюецца
Статус: 1 дзяржаўная[d]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 es
ISO 639-2(Б) spa
ISO 639-2(Т) spa
ISO 639-3 spa
SIL SPA

Па розных ацэнках, ва ўсім сьвеце на гішпанскай мове гавораць ад 450 да 500 мільёнаў чалавек (у тым ліку тых людзей, для якіх гішпанская зьяўляецца другой мовай).

Геаграфічнае распаўсюджваньне

Краіны са значным гішпанскамоўным насельніцтвам
Колькасьць гішпанагаворачых
  1. Гішпанская Мова  Мэксыка (106255000)
  2. Гішпанская Мова  Калюмбія (45.600.000)
  3. Гішпанская Мова  Гішпанія (44 400 000)
  4. Гішпанская Мова  Аргентына (41.248.000)
  5. Гішпанская Мова  ЗША (41.000.000)
  6. Гішпанская Мова  Пэру (26.152.265)
  7. Гішпанская Мова  Вэнэсуэла (26.021.000)
  8. Гішпанская Мова  Чылі (15.795.000)
  9. Гішпанская Мова  Куба (11.285.000)
  10. Гішпанская Мова  Эквадор (10.946.000)
  11. Гішпанская Мова  Дамініканская Рэспубліка (9650000)
  12. Гішпанская Мова  Гватэмала (8163000)
  13. Гішпанская Мова  Гандурас (7267000)
  14. Гішпанская Мова  Балівія (7010000)
  15. Гішпанская Мова  Сальвадор (6859000)
  16. Гішпанская Мова  Нікарагуа (5503000)
  17. Гішпанская Мова  Парагвай (4737000)
  18. Гішпанская Мова  Коста-Рыка (4220000)
  19. Гішпанская Мова  Пуэрта-Рыка (4017000)
  20. Гішпанская Мова  Уругвай (3442000)
  21. Гішпанская Мова  Панама (3108000)
  22. Гішпанская Мова  Філіпіны (2900000)
  23. Гішпанская Мова  Францыя (2100000)
  24. Гішпанская Мова  Партугалія (1 750 000)
  25. Гішпанская Мова  Гаіці (1650000)
  26. Гішпанская Мова  Марока (960 706)
  27. Гішпанская Мова  Вялікабрытанія (900 000)
  28. Гішпанская Мова  Японія (500 000)
  29. Гішпанская Мова  Італія (455 000)
  30. Гішпанская Мова  Экватарыяльная Гвінэя (447000)
  31. Гішпанская Мова  Нямеччына (410 000)
  32. Гішпанская Мова  Заходняя Сахара (341 000)
  33. Гішпанская Мова  Канада (272 000)
  34. Гішпанская Мова  Кітай (250 000)
  35. Гішпанская Мова  Гаяна (198 000)
  36. Гішпанская Мова  Швайцарыя (172 000)
  37. Гішпанская Мова  Ізраіль (160 000)
  38. Гішпанская Мова  Аўстралія (150 000)
  39. Гішпанская Мова  Бэліз (130 000)
  40. Кюрасао (112 450)
  41. Гішпанская Мова  Расея (111 900)
  42. Гішпанская Мова  Аруба (105 000)
  43. Гішпанская Мова  Рэспубліка Карэя (90 000)
  44. Гішпанская Мова  Андора (40 000)
  45. Гішпанская Мова  Швэцыя (39 700)
  46. Гішпанская Мова  Трынідад і Табага (32 200)
  47. Гішпанская Мова  Турэччына (29 500)
  48. Гішпанская Мова  Новая Зэляндыя (26 100)
  49. Гішпанская Мова  Нідэрлянды (17 600)
  50. Гішпанская Мова  Фінляндыя (17 200)
  51. Гішпанская Мова  (13 000)
  52. Гішпанская Мова  Румынія (7000)
  53. Банэйр (5700)
  54. Віргінскія выспы (3980)
  55. Гішпанская Мова  Ліван (2300)
  56. Гішпанская Мова  Аўстрыя (1970)
  57. Гішпанская Мова  Кувэйт (1700)
-

На гішпанскай мове гавораць 34 500 000 чалавек у ЗША, у Пуэрта-Рыка яна, разам з ангельскай, прызнана дзяржаўнай. У штаце Нью-Мэксыка яна фактычна мае афіцыйны статус, заканадаўства штата не прадугледжвае статус афіцыйнай мовы, але кажа аб абавязковасьці або магчымасьці выкарыстаньня гішпанскай мовы ў афіцыйных дакумэнтах разам з ангельскай.

Акрамя таго, некалькі мільёнаў носьбітаў гішпанскае мовы пражываюць у штатах Каліфорнія, Флярыда, Тэхас і Нью-Ёрк. Таксама на гішпанскай мове гавораць 15% насельніцтва Амэрыканскіх Віргінскіх выспаў.

Гішпанскай мовай валодае вялікая частка насельніцтва брытанскай тэрыторыі Гібральтару, хоць дзяржаўнай на ёй зьяўляецца ангельская. Таксама там выкарыстоўваецца сумесь гішпанскай і ангельскай, так званая Яніт.

Гішпанская мова шырока выкарыстоўваецца ў Андоры і Бэлізе (60%), на Аруба (85%) і Кюрасао (65%). Таксама на ёй гавораць на Банайрэ (35%), у Бразыліі, Трынідадзе і Табага, Заходняй Сахары (на тэрыторыі, кантраляванай Фронтам Палісарыя), на Філіпінах (па розных дадзеных на гішпанскай маюць зносіны ад 0,01% насельніцтва ці 2658 чалавек да 2% або 2900000 ) і ў грамадах сефардаў ў Марока, Сэрбіі, Чарнагорыі, Турэччыны і Ізраілі.

У Бразыліі, дзе насельніцтва гаворыць на партугальскай мове, за гішпанскай замацаваўся статус другой мовы сярод студэнтаў і дыплямаваных спэцыялістаў. Па меры паслабленьня залежнасьці эканомікі краіны ад гандлёвых апэрацыяў з ЗША і Эўропай і павелічэньня гандлёвага абароту з суседнімі гішпанскамоўнымі краінамі (якія асабліва ўваходзяць у блёк МЭРКАСУР), больш увагі стала надавацца білінгвізму і ведам гішпанскай мовы. 7 ліпеня 2005 Нацыянальны Кангрэс Бразыліі ухваліў закон, які замацаваў за гішпанскай статус другой мовы ў дзяржаўных і прыватных школах краіны . Папулярнасьць гішпанскай мовы ў Бразыліі павялічвае тое, што яна вельмі падобная на партугальскую і амаль ва ўсіх суседніх краінах зьяўляецца афіцыйный. У прыгранічных гарадах Бразыліі (асабліва, на бразыльска-ўругвайскай мяжы) таксама гавораць на сумесі гішпанскай і партугальскай пад назвай партуньёл.

Беларусь

За 2019 год у Беларусі выдалі 26 найменьняў брашураў і кніг па-гішпанску.

Крыніцы

Tags:

Індаэўрапейскія мовыРаманскія мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВільняМэксыкаАляксандар МарозФэеноорд Ратэрдам1988Алесь КажадубФранцішак ПяткевічАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўНу, пачакай!Людміла СільноваАпавядальны сказMemento moriЛатаваЖанчына зьверхуНясьвіжЗямля пад белымі крыламіСкрыпкаГомасэксуальнасьцьЗіновій ПрыгодзічШвайцарыяКалі-югаАдвечным шляхамБеларуская мінуўшчына (часопіс)Праваслаўная царкваСоня садоваяЗыгмунт ЛазінскіМаксім ТанкДрама (аповесьць)Беларускі клясычны правапісЛацінская моваУсяслаў Чарадзей14 красавікаДзеньЯўген ПанасенкаўПарнаграфія ў ЗШАІван ЧыгрынаўФінская моваЛос-АнджэлесВілятСтаніслаў ВалодзькаУкраінаКаскадныя табліцы стыляўІнтымная лірыкаГенадзь КарпенкаАўтарскае праваСтанкевіцаСэкс па тэлефонеХартумЧорная РусьТаварны знакМарыя МартысевічРэжым Лукашэнкі1530Парнаграфія ў Бразыліі1629ДэтройтМасачусэцкі тэхналягічны інстытутГабрэіРусіфікацыя БеларусіГрэнобльПабуджальны сказКандрат КрапіваРасейская моваДругая сусьветная вайнаВікіПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі🡆 More