Паўночнакітайская Мова

Паўночнакітайская мова («паўночныя дыялекты кітайскай мовы», таксама бэйфанхуа (кіт.

трад. 北方話, спр. 北方话, піньінь Běifānghuà, літаральна: «паўночныя дыялекты») або гуаньхуа (кіт. трад. 官話, спр. 官话, піньінь Guānhuà, літаральна: «афіцыйная гаворка») — найбуйнейшая кітайская мова або асноўная дыялектная група кітайскай мовы (у залежнасці ад вызначэнні статусу кітайскіх ідыёмаў), якая аб'ядноўвае блізкія адзін да аднаго кітайскія дыялекты, распаўсюджаныя на большай частцы паўночнага і паўднёва-заходняга Кітая.

Паўночнакітайская мова
Паўночнакітайская Мова
Саманазва 官話/官话 Guānhuà
Краіны КНР і кітайская дыяспара ў іншых краінах
Рэгіёны КНР: уся поўнач, захад і паўднёвы захад
Афіцыйны статус КНР, КР
Агульная колькасць носьбітаў 845 мільёнаў (2000, перапіс)
Рэйтынг 1
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Сіна-тыбецкая сям'я

Пісьменнасць кітайская пісьменнасць, лацініца
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 hak
WALS kug і mnd
Ethnologue cmn
Linguasphere 79-AAA-b
ABS ASCL 7104
IETF cmn
Glottolog mand1415

На аснове пекінскага дыялекту гэтай групы стварылі ў 50-60 гг. ХХ ст. маўленчы стандарт путунхуа, які стаў афіцыйнай вуснай мовай краіны. Уключае ў тым ліку дунганскую мову, якая вылучаеццы выключна этна-сацыялінгвістычна.

У заходняй літаратуры паўночнакітайскую мову звычайна завуць мандарынскай, або мандарынскай кітайскай (англ.: Mandarin Chinese). Назва ўзнікла як калька c кіт. гуаньхуа (літар. — афіцыйная гаворка), ад заходняй назвы вышэйшых кітайскіх чыноўнікаў (гуань) — мандарынаў.

Пад кітайскай мовай, як правіла, маюць на ўвазе менавіта яе паўночную разнавіднасць або стандартную форму — путунхуа.

Дыялекты

Паўночнакітайская Мова 
Распаўсюджванне васьмі асноўных паўночнакітайскіх дыялектных падгруп у КНР

Асноўныя дыялектныя групы паўночнакітайскай:
东北 = Паўночна-усходняя галіна
北京 = Пекінская галіна
冀鲁 = Галіна Цзі-Лу (хэбэйска-шаньдунская галіна)
胶辽 = Галіна Цзяа-ляа (ляадунска-шаньдунская галіна)
中原 = Чжун'юаньская галіна (раёны раўніны Чжун'юань: Сюйчжоу — Чжэнчжоу — Сіянь — Сінін і паўднёвыя раёны Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна)
兰银 = Галіна Лань-інь (раёны Ланьчжоу — Іньчуань і ўсходнія раёны Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна)
江淮 = Цзянхуайская галіна (левабярэжнае нізоўе ракі Янцзы: Ухань — Хэфэй — Тайчжоу — Яньчэн)
西南 = Паўднёва-заходняя галіна

Часам у склад паўночнакітайскай уключаюць таксама цзіньскую мову (цзінь; 45 млн чал.), распаўсюджаную ў правінцыі Шаньсі, на поўначы правінцый Шэньсі і Хэбэй, і ў часткі аўтаномнага раёна Унутраная Манголія.

Зноскі

Літаратура

  • Завьялова О. И. Диалекты китайского языка. М., 1996.
  • Коряков Ю. Б. Китайские языки // Большая российская энциклопедия. Том. XIV. М.: Изд-во БРЭ, 2009.
  • Language atlas of China / Ed. Wurm S.A. etc. Hong Kong, 1988.
  • Yan M.M. Introduction to Chinese Dialectology. Munich, 2006.

Спасылкі

Паўночнакітайская Мова 
Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў гуаньхуа змяшчаецца ў катэгорыі «Гуаньхуа»

Tags:

Паўночнакітайская Мова ДыялектыПаўночнакітайская Мова ЛітаратураПаўночнакітайская Мова СпасылкіПаўночнакітайская МоваКітайКітайская моваКітайская пісьменнасцьКітайскія мовыПіньіньСпрошчаная кітайская

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларускі нацыянальны касцюмТрансплантацыяЧэмпіянат свету па снукеры 2013Зборная Нарвегіі па хакеі з шайбайСловазлучэннеАнглійская моваМаянэзТочка BYІнданезіяУдзел замежных краін у грамадзянскай вайне ў СірыіГрызуныВаджэнне і пахаванне стралыЛіс Мікіта (мультсерыял)МалюнакAgapanthia violaceaAP$ENTАтлант (прадпрыемства)Стыль (мова)Беларуская Народная РэспублікаБерасцейская уніяПапараць-кветкаМармарайАлесь КажадубБессмяротны полкОлівер СтоўнВытворчасць цукровых буракоў у БеларусіЮрась СвіркаRammsteinУвасабленнеПалесцінаУННВСяргей БульбаЭнцыклапедыяЕўрапейскі СаюзМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіАлесь ДударГаспадарчыя заняткі беларусаўСексуальнасць чалавекаКірыла ТураўскіБрэсцкі мірCeltic FrostТлумачальны слоўнік беларускай мовыАўрамій СмаленскіАндрэй Сцяпанавіч ДзягілеўВасіль ЗуёнакБеларуская энцыклапедыяСпакойнага шчасця не зычу нікомуМарына Вітальеўна ВасілеўскаяМагіла льва (паэма)Старабеларуская моваВялікае Княства ЛітоўскаеПубліцыстычны стыльПаца-ВацаШыітыГісторыя беларускай мовыБрэсцкая крэпасцьІван ЧыгрынаўЗаходняя БеларусьOnliner.byЛічэбнікПастава на каленяхЛюцыферСпіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міруСяргей Яўгенавіч ПукстАдам Ягоравіч БагдановічСурэйскі ўніверсітэтВасіль ЦяпінскіБеларусам замежжаWorld Wide WebГэй, саколыPayPal🡆 More