Андора: краіна ў Заходняй Еўропе

Андо́ра (катал.: Andorra), Кня́ства Андо́ра (катал.: Principat d'Andorra) — краіна ў Заходняй Еўропе.

Мяжуе з Францыяй і Іспаніяй. Адна з самых маленькіх краін Еўропы: плошча — 468 км², насельніцтва — 84 тыс. чалавек (2009). Яе сталіца — Андора-ла-Велья — самая высакагорная сталіца ў Еўропе (1023 м). Афіцыйная мова — каталонская.

Княства Андора
катал.: Principat d'Andorra
Андора: Гісторыя, Палітычная структура, Адміністрацыйны падзел Герб Андоры
Сцяг Андоры Герб Андоры
Андора: Гісторыя, Палітычная структура, Адміністрацыйны падзел
Дэвіз: «Virtvs Vnita Fortior
(Латынь: Адзінства дае сілу)»
Гімн: «El Gran Carlemany»
Заснавана 1278
Афіцыйная мова каталонская
Сталіца Горад Андора-ла-Велья
Найбуйнейшыя гарады Горад Андора-ла-Велья
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія пад сумесным пратэктаратам Францыі і Урхельскага біскупа
Сукнязі

Кіраўнік урада
Нікаля Сарказі
Жаан Энрык Вівес-і-Сісіліа
Антані Марці Пеціт
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
178-я ў свеце
468 км²
0,26 (121,4 га)
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

91 023 чал. (194-я)
180 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2009)
  • На душу насельніцтва

$4,90 млрд  (177-ы)
$44 623
Валюта Еўра (€) (прынята ў аднабаковым парадку, не ўваходзіць у Еўразону)
Інтэрнэт-дамен .ad
Код ISO (Alpha-2) AD
Код ISO (Alpha-3) AND
Код МАК AND
Тэлефонны код +376
Часавыя паясы +1
Андора: Гісторыя, Палітычная структура, Адміністрацыйны падзел
Карта

Княства ўтворана ў 1278. Ролю манарха сумесна выконваюць два ўладары — прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Каталонія, Іспанія).

Андора — дастаткова багатая краіна, дзякуючы статусу «падатковай гавані» і турызму, у значнай ступені выкліканаму гэтым (каля 10 млн наведвальнікаў штогод). Яна не з’яўляецца членам Еўрапейскага Саюза, хаця еўра — фактычная валюта гэтай краіны. Андора займае другое месца ў свеце па чаканай працягласці жыцця сваіх грамадзян — 82 гады пры нараджэнні.

Гісторыя

Старажытная гісторыя і сярэднявечча

Самыя раннія археалагічныя знаходкі, якія сведчаць аб існаванні чалавека ў Андоры, датуюцца часам першага ледніковага перыяду. Керамічныя вырабы, ланцугі і іншыя прылады сведчаць аб засяленні рэгіёну яшчэ да пачатку бронзавага веку. Іншыя археалагічныя знаходкі — гэта каменныя гравюры каля Ардына (Ordino), пячорны жывапіс у Ла Рока дэ лес Брукс (La Roca de les Bruixes). Згадкі пра насельнікаў далін упершыню з’явіліся ў тэксце грэчаскага гісторыка Палібія ў II ст. да н.э. Палібій апісаў пераправу Ганібала праз Пірэнеі і ў сувязі з гэтым гістарычным выпадкам нагадаў пра плямёны андазінаў. Княства Андора, пад падвойным, супольным кіраваннем Францыі і епіскапа Урхельскага, існавала з 1278.

Новы час

XX стагоддзе

Андора абвясціла вайну Германіі падчас Першай сусветнай вайны, але ў ваенных дзеяннях удзелу не прымала.

У 1933 акупіраваная Францыяй для падаўлення грамадскіх беспарадкаў перад выбарамі. Да 1940 Францыя трымала ў Андоры гарнізон, каб пазбегнуць перакідвання грамадзянскай вайны з Іспаніі. Падчас Другой сусветнай вайны Андора заставалася нейтральнай і служыла важным каналам для кантрабанднага гандлю паміж вішысцкай Францыяй і франкісцкай Іспаніяй.

Пасля вайны знаходзілася ў адноснай ізаляцыі ад агульнаеўрапейскіх працэсаў. Паступова стала заўважным гандлёвым і турыстычным пунктам прызначэння. У 1993 у Андоры адбылася мадэрнізацыя палітычнай сістэмы пасля ўступлення краіны ў ААН і Савет Еўропы — 14 сакавіка 1993 года выбаршчыкі пастанавілі змяніць феадальную палітычную сістэму на парламенцкую.

Палітычная структура

Андора — «парламенцкае княства». Паводле традыцыі, якая караніцца на Парэажы (катал.: Pareatge d'Andorra de 1278 — дагавор пра падвойны сюзерэнітэт над Андорай), суправіцелі, то-бок кіраўнікі дзяржавы -- Прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Сеа-дэ-Урхель, Іспанія). Таму краіну нельга назваць паўнавартаснай манархіяй, гэта хутчэй даніна традыцыі.

Заканадаўчая ўлада ажыццяўляецца супольна парламентам і ўрадам. Парламент Андоры — Генеральны Савет — складаецца з 28—42 дэпутатаў, якія выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Кіраўнік урада выбіраецца абсалютнай большасцю дэпутатаў парламента.

Адміністрацыйны падзел

Андора у адміністрацыйным дачыненні падзеленая на 7 парокій (катал.: parroquies):

  • Андора-ла-Велья (Andorra la Vella),
  • Канільё (Canillo),
  • Ла-Масана (La Massana),
  • Ардына (Ordino),
  • Сант-Жулія-дэ-Лорыя (Sant Julia de Loria),
  • Энкамп (Encamp),
  • Эскальдэс-Энгардань (Escaldes-Engordany).


Эканоміка

80 % ВУП краіны дае турыстычная галіна. Андору штогод наведваюць да 9 млн турыстаў. Дзяржава прымае мінімальны ўдзел у кіраванні эканомікай, і прадпрымальніцтва дзейнічае амаль без абмежаванняў. Вялікую ролю ў эканоміцы адыгрывае банкаўскі сектар, які карыстаецца існымі ў краіне падатковымі палёгкамі.

Развіццё сельскай гаспадаркі ў Андоры абмежавана тым, што толькі 2 % земляў прыдатныя для апрацоўкі. У гэтай галіне занята меней за 1 % насельніцтва. Вырошчваецца бульба і тытунь, у невялікай колькасці — ячмень і жыта.

Маюцца запасы жалезных руд, свінцу, гідраэнергетычных рэсурсаў, мінеральнай вады і лясоў.

Насельніцтва

Насельніцтва Андоры складае каля 85 тысяч чалавек (2023). Насельніцтва сталіцы — каля 23 тысяч чалавек (2015).

Культура

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя зносіны паміж Княствам Андора і Рэспублікай Беларусь былі ўсталяваныя 27 верасня 2011 падчас 66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Андора ГісторыяАндора Палітычная структураАндора Адміністрацыйны падзелАндора ЭканомікаАндора НасельніцтваАндора КультураАндора Дачыненні з БеларуссюАндора СпасылкіАндораІспаніяАндора-ла-ВельяЗаходняя ЕўропаКаталанская моваФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Людміла РублеўскаяІранГенадзь Пятровіч ПашкоўГеоргій МарчукФілалагічны факультэт БДУМарк ШагалДар’я Уладзіміраўна ДомрачаваВінцэнт Дунін-МарцінкевічБукакэЗлыя лікіПаштальёнНацыянальная акадэмія навук БеларусіМінетЕва ВежнавецЛірыкаДругая сусветная вайнаЛарыса ГеніюшDiaea dorsataЯнка КупалаДругая кангалезская вайнаЗнакі прыпынкуТалмудБаладаВольха шэраяБыкІталіяМаніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада БеларусіPorsche 912Бабёр еўрапейскіВітаўтБеларуская літаратураБеларуская дзіцячая літаратураУладзімір Пятровіч БутрамееўMozilla FirefoxДзікБела-чырвона-белы сцягBingX1944Алег Уладзіміравіч СалтукКапялюшПарк Перамогі (Мінск)ПатрыятызмІспана-амерыканская вайнаГядзімінас КіркіласСымон-музыкаРасійская імперыяПошукавая аптымізацыяРасліныОрдэн Дружбы народаў (СССР)Манфрэд фон РыхтгофенНацыянальны інстытут адукацыіБраўзерРымСказНацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)Іван ПташнікаўКветкавыяКалабарацыянізмСССРАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаЯпоніяБеларусь 1Фані КапланМіхаіл Андрэевіч СавіцкіФК Інтэрнацыянале МіланАфіцыйна-дзелавы стыльІсламская дзяржаваЛосьСтоўбцыНью-ЁркМіхалка ПетрукоўГродзенская вобласцьДацкая моваСлавакія🡆 More