Міфалогія Фенікс: міфалогія

Фе́нікс (грэч.

Φοῖνιξ, перс.: ققنوس, лац.: phoenix; магчыма ад грэч. φοίνιξ, «пурпурны, барвяны») — міфалагічная птушка, якая валодае здольнасцю спальваць сябе, а затым адраджацца. Вядомая ў міфалогіях розных культур, часта звязваецца з сонечным культам. Лічылася, што фенікс мае знешні выгляд, падобны на арла з ярка-чырвоным або залаціста-чырвоным апярэннем. Прадбачачы смерць, спальвае сябе ва ўласным гняздзе, а з попелу з’яўляецца птушаня. Па іншых версіях міфа, з попелу адраджаецца сам Фенікс. Звычайна лічылася, што Фенікс — адзіная, унікальная асобіна свайго віду. У метафарычным тлумачэнні фенікс — сімвал вечнага абнаўлення, неўміручасці.

Фенікс
грэч. φοῖνιξ
Міфалогія Фенікс: Міфалогія, У геральдыцы, У мастацкіх творах
У іншых культурах хол[d] і fenghuang[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міфалогія

Міфалогія Фенікс: Міфалогія, У геральдыцы, У мастацкіх творах 
Смерць фенікса, згараючага ў полымі, Абердзінскі бестыярыюм

Першае пісьмовае згадванне міфа пра Фенікса сустракаецца ў Герадота (V стагоддзе да н. э.). Ён паведамляе, што гэта птушка з Аравіі, жыве 500 гадоў разам са сваім бацькам, а калі той памірае, прылятае ў храм бога Сонца ў егіпецкім горадзе Геліопалі і там хавае цела аднаго з бацькоў. Аб самаспаленні Фенікса і далейшым адраджэнні Герадот не згадвае, а сам міф характарызуе як непраўдападобны. Тацыт таксама лічыць легенду ў цэлым выдумкай, аднак піша, што ў консульства Паўла Фабія і Луцыя Вітэлія (каля 35 года н. э.) у Егіпце бачылі прылёт Фенікса. У пераказванні Тацыта Фенікс раз у 500 гадоў нараджае птушаня, пасля чаго памірае. Легенда згадваецца і іншымі антычнымі аўтарамі, большасць якіх ужо ўключае ў выклад акт самаспалення Фенікса.

  • Лактанцый, паэма «Птушка Фенікс».
  • Авідзій. Метамарфозы XV 392—407; Любоўныя элегіі II 6, 54.
  • Нон Панапалітанскі. Дзеі Дыяніса XL 406.
  • Клаўдзій Клаўдзіян Паэма «Фенікс».
  • Гай Юлій Салін 33, 12.

Паводле Плінія, Фенікс жыве «платонаў», або «вялікі год» (Пліній, «Натуральная гісторыя», Х, 2), час, за якое Сонца, Месяц і пяць планет вяртаюцца ў першапачатковае становішча (25 920 гадоў). Клаўдзіян (канец IV ст. н. э.) ужо апісвае ў вершах несмяротную птушку, якая адраджаецца з попелу, спадчынніцу самой сябе і сведку многіх стагоддзяў.

У хрысціянскім свеце фенікс азначае трыумф вечнага жыцця, уваскрашэнне, веру, сталасць; гэта сімвал Хрыста. У раннім хрысціянстве Фенікс пастаянна сустракаецца на пахавальных плітах: тут яго значэнне — перамога над смерцю, уваскрашэнне з мёртвых. На Русі ў Фенікса былі аналагі: Жар-птушка і Фініст.

У іўдзейскай кабале ёсць некаторыя тлумачэння падзей, якія адбыліся ў Ган Эдэн (Райскім Садзе), дзе гаворыцца, што Хава (Ева) накарміла плёнам ад Дрэва спазнанняў дабра і зла мужа Адама і ўсіх жывёл і птушак і звяроў. Не паддалася спакусе толькі птушка Фенікс, якая захавала пасля з-за гэтага сваю адносную неўміручасць. Гэтая птушка жыве вечна, праз кожныя тысячу гадоў згараючы ў полымі, якое выходзіць з яе гнязда, і зноў адраджаецца з попелу. Тут жа згадваецца і аб гіганцкай птушцы Зіз, якая адным сваім крылом здольная закрыць усе сонца. Абедзве гэтыя птушкі, паводле паданняў, былі насельнікамі Ган Эдэна (Райскага Саду) у часы знаходжання там Адама і Евы (Хавы).

Існуе і іншае паданне аб несмяротнай птушцы. Падчас 12-месячнага знаходжання праведнага Ноя ў Каўчэгу падчас патопу ён карміў жывёл, якія там знаходзіліся. З усіх насельнікаў каўчэга толькі фенікс ляжаў, сціпла прыкарнуўшы ў кутку, і на пытанне Ноя: «Чаго ты не патрабуеш сабе ежы?» — адказваў: «— Я бачыў, як шмат у цябе клопатаў з іншымі, і не адважыўся турбаваць цябе.» — Крануты гэтымі словамі, Ной сказаў: «—Ты пашкадаваў маёй працы, спачуваючы маім засмучэнням. Ды пашле табе Усявышні жыццё вечнае!»

Варта адзначыць, што разам з феніксам дадзеная птушка ў некаторых месцах згадваецца як «Холь» — назва фенікса на іўрыце — «Афхоль» (עופחול) (з іўрыту — «оф» עוף — «птушка» і «холь» חול- пясок, пыл, попел) і Аршына.

У геральдыцы

У геральдыцы фенікса заўсёды малююць такім, што падымаецца з полымя; як Лізавета I, так і Марыя, каралева шатландцаў, выбралі фенікса ў якасці сваёй эмблемы.

У мастацкіх творах

  • У рамане Рэя Брэдберы «451 градус па Фарэнгейце» (апошняя глава) адзін з галоўных герояў звяртаецца да легенды пра Фенікса, параўноўваючы з ім людзей.
  • У зборніку ўсходне-славянскіх народных духоўных вершаў канца XV — пачатку XVI стагоддзя «Галубіная кніга» фенікс прыводзіцца ў якасці маці ўсіх птушак.
  • У цыкле Ю. Брайдэра і Н. Чадовіча «Сцежка» несмяротныя Феніксы (Спрадвечныя) — уладары часу, адны са стваральнікаў чалавека. Супрацьпастаўляюцца Нябачным (Інасучым) валадарам прасторы.
  • У трактаце «Гоетыя» 37-ы дух апраметнай, маркіз Фенекс, з’яўляецца перад заклікацелем у выглядзе птушкі Фенікс з чорным пер’ем.

У сучасным мастацтве

Кіно

  • Клан феніксаў з’яўляецца ў 3-м сезоне мультсерыяла «Легенды Чымы».
  • У карэйскай дараме «Легенда аб чатырох вартавых» нябеснага Уладара.
  • У тэлесерыяле «Звышнатуральнае» (6-ы сезон 18-я серыя «Заходняя зямля») фенікс Элай Фінч можа спальваць дакрананнем. Яго попел — адзінае, што можа забіць Маці ўсіх монстраў.
  • У мультсерыяле «Сяброўства — гэта цуд» (1-ы сезон 22-я серыя «Птушка Фенікс») фенікс Філаміна — гадаванец прынцэсы Селеста, які прыкідваўся хворым. У цмока Спайка быў гадаванец-фенікс Піві (2-й сезон 21-я серыя «Пошукі цмока»).
  • У мультсерыяле «Клуб Вінкс — Школа Чараўніц» (2 сезон) галоўны вораг шасці фей Лорд Даркар — цёмны фенікс, паўсталы пасля доўгага сну з мэтай завалодаць абсалютнай сілай і адпомсціць за паражэнне 16-гадовай даўніны.
  • У тэлесерыяле «Грым» (4-ы сезон, 13 серыя «Выпрабаванне агнём») істота-фенікс з’яўляецца адмоўным персанажам. Здольнасць да гарэння тлумачыцца выпрацоўкай у вялікай канцэнтрацыі белага фосфару.
  • У «Людзях Ікс» Джына Грэй мае псіянічную форму Фенікса.

Галерэя

Гл. таксама

Заўвагі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Фенікс (міфалогія), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Міфалогія Фенікс МіфалогіяМіфалогія Фенікс У геральдыцыМіфалогія Фенікс У мастацкіх творахМіфалогія Фенікс ГалерэяМіфалогія Фенікс Гл. таксамаМіфалогія Фенікс ЗаўвагіМіфалогія Фенікс ЛітаратураМіфалогія Фенікс СпасылкіМіфалогія ФеніксГрэчаская моваЛацінская моваМетафараМіфалогіяПерсідская моваПтушкіСімвал

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларускі лацінскі алфавітРадзіма мая дарагая28 лютагаДзеяслоў1959ЗКарына Алегаўна ТарандаДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыАсманская імперыя ў Першай сусветнай вайнеЗямляБатлейкаНапалеон ОрдаУвага! У горадзе чараўнік!Беларускі арабскі алфавітМарк ШагалБанк ДабрабытМаладзечнаНасельніцтва БеларусіДзяніс КоршукЛеаніды не вернуцца да ЗямліМы, беларусыЯўхім Фёдаравіч КарскіДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьБеларуска-кітайскія адносіныЗнакі прыпынкуПімен ПанчанкаГанаровы Залаты мядзведзьВітаўтАдам Глобус1981 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтваАперацыя «Баграціён»Дзве душыСяргей Аляксандравіч КалендаБелсатДыларом Файзулаеўна КамбараваПакінутыя (фільм, 2023)Пятрусь БроўкаАндрэй МакаёнакСайтЛеанід Дранько-МайсюкБулычоўБілінгвізмСвабодныя матэрыялыКеліхГлускСлавамір АдамовічФразеалагізмСугваздыМесны склонКанстанцін (Булычоў)Дзень абаронцы АйчыныКіеўская РусьІгар Пятровіч СергеенкаПрэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША (2024)Спадчына (верш).tgПрацяжнікСамсон Германавіч ПалякоўАсветніцтва на БеларусіЧорны замак АльшанскіПагром у ЯдвабнэНацыянальная бібліятэка БеларусіНарвасадатаАляксандр Рыгоравіч ЧарвякоўГербы гарадоў БеларусіМайАповесцьГрамадзянінКафляВершаваны памерАльгердКлод Ланцман🡆 More