Каралеўства Усходняя Англія

Каралеўства Усходняй Англіі ці Каралеўства ўсходніх англаў (ст.-англ Ēast Engla rice) — адно са старажытных англасаксонскіх каралеўстваў.

Спачатку складалася з Норфалка і Сафалка. Пасля шлюбу ўсходнеанглійскай каралеўны Этэлдрэды востраў Ілі быў таксама далучаны да каралеўства.

Незалежная дзяржава
Васал Мерсіі (654–655, 794–796, 798–825)
Васал данаў (869–918)
Каралеўства ўсходніх англаў
стар.-англ.: Ēast Engla Rīce
лац.: Regnum Orientalium Anglorum
Усходняя Англія ў ранні саксонскі перыяд
Усходняя Англія ў ранні саксонскі перыяд
Каралеўства Усходняя Англія >
VI стагоддзе — 918

Сталіца Рэндлшэм, Домак
Мова(ы) старажытнаанглійская, лацінская
Афіцыйная мова старажытнаанглійская мова
Рэлігія англасаксонскае язычніцтва, хрысціянства
Кароль
 • ? Веха (легендарны першы)
 • 902-918 Гутрум II (апошні)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Каралеўства ўсходніх англаў было ўтворана каля 520 г. шляхам аб’яднання паўночнага і паўднёвага Фолкаў (дзе жылі англы, якія засялілі былыя землі іцэнаў на працягу мінулага стагоддзя) і з’яўлялася адным з каралеўстваў англасаксонскай Гептархіі. На некаторы час пасля перамогі ў 616 г. над варожым каралеўствам Нартумбрыі Усходняя Англія становіцца самым магутным з англасаксонскіх каралеўстваў, а тамтэйшы кароль Рэдвальд атрымлівае тытул брэтвальда (валадара англасаксонскіх каралеўстваў). На працягу наступных 40 год Усходняя Англія была двойчы пераможана Мерсіяй і потым працягвала паступова слабець адносна іншых каралеўстваў. У 794 г. кароль Мерсіі Офа забівае караля Усходняй Англіі Этэльберта і пачынае валадарыць самастойна.

Незалежнасць усходніх англаў была адноўлена паспяховым паўстаннем супраць Мерсіі (825—827), у выніку якога былі забіты два мерсійскія каралі, якія супрацьстаялі паўстанню. 20 лістапада 870 даны забіваюць апошняга караля Усходняй Англіі Эдмунда і захопліваюць каралеўства. Саксы вярнулі гэтыя абшары ў 920 г., але зноў згубілі ў 10151017 гг., калі яны былі заваяваныя Кнутам Вялікім. Пасля яны былі адданы Торкелю Высокаму ў якасці феода.

Tags:

ГептархіяНорфалк (графства)СафалкСтаражытнаанглійская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Узвышша (літаратурнае аб’яднанне)ЗайменнікМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Аляксандр Мікалаевіч КосінецУкраінаСаюз беларускіх пісьменнікаўЗабіць прэзідэнтаМаркемХартыя'97Вялікае Княства ЛітоўскаеГутарка старога дзедаХутка-смачнаКіеўская РусьБеларускія ручнікіПубліцыстычны стыльГрамадскае харчаваннеНідэрландская моваСвятлана Аляксандраўна АлексіевічБеларуская цэнтральная радаЧэмпіянат свету па футболе 1930ПаддзягцярняЮлій ТаўбінКалінаўка (Блужскі сельсавет)Сілабічнае вершаскладаннеМужыцкая праўдаБеларуская ВікіпедыяРодны склонКлаўдзіа МантэвердзіЛекавыя расліныАлесь ПісьмянкоўRenault 16ІліядаСяргей Паўлавіч АбламейкаПінская шляхта (п’еса)Белавежская пушча100 найвялікшых беларускіх песеньЯн Павел IЯноўка (Пухавіцкі раён)Вянок (зборнік)Курган ДружбыІаган РэгіямантанПаскаМалітва ГасподняяБанкруцтваСемятычыКвэньяІгнат Габрыэлевіч БулгакВялікія ШвакштыНараўлянскі раёнГенадзь БураўкінЗоркаМезонЛучана ПавароціТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмБеларускі нацыянальны касцюмСтудзеньЛімінгтан (Англія)Знак бядыПолацкТэквандоБелы легіёнСяргей Васілевіч БесарабЮрый Васілевіч ЯкаўлеўРапуха чаротаваяЯн ЧачотЁУладзімір Мінавіч МазгоЛоўрэнс Аравійскі (фільм)Уладзімір Несцеравіч ДражынКрасны ПасёлакВялікая хартыя вольнасцейГражданская оборонаHTMLДаследаванне🡆 More