Тры Карчмы

Тры Карчмы́ — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы горада, паміж рэйкамі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі і лукавінай Свіслачы.

Тры Карчмы
ТЭЦ-2, збудаваная ў 1934 г.

На захадзе ад Трох Корчмаў месціцца прадмесце Серабранскія Млыны, на паўночным захадзе — Ляхаўка, на поўначы — Кашары, на паўночным усходзе — Архірэйская Слабодка і Антонаўка.

Гісторыя

Тры Карчмы 
Фабрыка «Камунарка», 1930-я гг.
Тры Карчмы 
Свята 1 мая на фабрыцы «Камунарка», 1930-я гг.

Урочышча Тры Карчмы ўзнікла на ростанях шляхоў з Ляхаўкі, Архірэйскай Слабады і Антонаўкі (цяпер Партызанскі праспект у раёне кінатэатра «Ракета»). Калісьці з левага боку былога шляху на Магілёў, існавалі тры карчмы, ад якіх пайшла назва мясціны.

У пачатку XX стагоддзя прадмесце Тры Карчмы ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада. У 1920-я ў раёне прадмесця быў пабудаваны рабочы пасёлак «Камінтэрн». У 1930 годзе ва ўрочышчы Тры Карчмы былі ўведзены 27 гектараў палёў фільтрацыі, што паклала пачатак каналізаванню горада. Таго ж года «Саюзаўтарамонт» арганізаваў у прадмесці станцыю тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў «Форд» і ГАЗ-АА. У далейшым на базе гэтага прадпрыемства быў створаны Менскі аўтарамонтны завод — галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання «Аўтарамонт». 2 траўня 1931 года ў Трох Корчмах адбылося ўрачыстае адкрыццё фабрыкі цукерак «Камунарка».

Ад пачатку 1940-х годоў тапонім «Тры Карчмы» знік з афіцыйнага ўжытку.

Сучаснасць

У цяперашні час тапонім ніяк не пазначаны на карце Мінска.

Зноскі

Літаратура

  • Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Куркоў І.М. Мінск незнаёмы. 1920—1940., Мн.: Ураджай, 2002. ISBN 985-04-0535-X

Tags:

Тры Карчмы ГісторыяТры Карчмы ЗноскіТры Карчмы ЛітаратураТры КарчмыМаскоўска-Брэсцкая чыгункаМінскСвіслач (прыток Бярэзіны)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Чэмпіянат свету па футболе 1930Спаса-Ефрасіннеўскі манастырНацыянальная Асамблея БенінаБабёр еўрапейскіГенрых Вацлававіч ДалідовічЛюдзі на балоце (раман)Сымон-музыкаNode.jsРысь звычайная1946Літаратурныя жанрыДзікае паляванне караля СтахаЖураўліны крыкУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)ПарнаграфіяНаша Ніва (1906)18 красавікаВікіпедыяАляксандр Міхайлавіч ЛасякінДыялекты беларускай мовыСпіс членаў Саюза беларускіх пісьменнікаўСінільная кіслатаСэндайскі скверТаварыства філаматаўГанараткаСафлор фарбавальныПадарожжа з ЖыгамонтамФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіДзева МарыяНюшаПаўстанне 1830—1831 гадоўАляксандр Валер’евіч ХаджаеўЭфект ПокельсаБеларуская мінуўшчынаМацоніNürnbergМастурбацыяАлена Сямёнаўна ВасілевічКапялюшПолацкае княстваНасця РыбкаРасіяЧарнобыльская катастрофаIva SativaЧалавек, які вынайшаў КалядыЗавушніцыАнілінгусMetro-Goldwyn-MayerНью-ЁркКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўДаніяКот свойскіПатрыятызмПалятуха звычайнаяСэрца на далоніГенадзь БураўкінРасійская імперыяЗямля (значэнні)Саюз беларускіх пісьменнікаўВасіль Іванавіч ІгнаценкаАдвакатІгар Васілевіч ТалакнінРучная стымуляцыя пенісаВясёлка (часопіс)Эдуард Віктаравіч ТуманаўМанаграфіяЯндэксВашынгтонКітайЗлучаныя Штаты АмерыкіБеларуская Народная РэспублікаБэзУвасабленнеВысакародны алень у БеларусіБеларускі партрэт XII―XVIII стагоддзяўРыдлёўка🡆 More