Незалежная Дзяржава Харватыя (харв.: Nezavisna Država Hrvatska) — дзяржава-сатэліт нацысцкай Германіі, абвешчаная ўсташамі 10 красавіка 1941 г.
пры ваеннай і палітычнай падтрымцы краін восі і іх саюзнікаў. У 1941 годзе насельніцтва 6640000 чалавек, плошча 102,7 тыс. км². У склад новай дзяржавы ўвайшла частка сучаснай Харватыі без Істрыі і большай часткі Далмацыі, а таксама ўся сучасная Боснія і Герцагавіна, некаторыя раёны Славеніі і Срэм. Уся Істрыя і вялікая частка Далмацыі (з гарадамі Шыбенік і Спліт) па Рымскіх пагадненнях былі ўключаныя ў склад фашысцкай Італіі. НДХ межавала на захадзе і паўднёвым усходзе з Італіяй, на поўначы — з Германіяй і Венгрыяй, на ўсходзе з Сербіяй (Урад нацыянальнага выратавання) і Чарнагорыяй, якая з’яўлялася італьянскім пратэктаратам.
дэ-юрэ пратэктарат Італіі (1941—1943)
| |||||
Незалежная Дзяржава Харватыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
Nezavisna Država Hrvatska | |||||
| |||||
Гімн: Lijepa naša domovino | |||||
| |||||
1941 — 1945 | |||||
Сталіца | Заграб | ||||
Мова(ы) | харвацкая | ||||
Афіцыйная мова | харвацкая мова | ||||
Рэлігія | Каталіцызм, лютэранства, іслам | ||||
Грашовая адзінка | Куна Незалежнай дзяржавы Харватыя | ||||
Плошча | 102,7 тыс. км² | ||||
Насельніцтва | 6,64 млн чал. (60,5 чал/км²) | ||||
Форма кіравання | Фашысцкая аднапартыйная дыктатура (1941—1945) Канстытуцыйная манархія (1941—1943) | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Кароль | |||||
• 1941 – 1943 | Таміслаў II | ||||
Паглаўнік | |||||
• 1941 – 1945 | Антэ Павеліч | ||||
Прэм'ер-міністр | |||||
• 1941 – 1943 | Антэ Павеліч | ||||
• 1943 – 1945 | Нікола Мандзіч | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля капітуляцыі Італіі нямецкі ўрад аб’явіў Рымскія пагадненні несапраўднымі і далучыў Далмацыю да Харватыі. Аднак Істрыя, а таксама далмацінскі горад Задар, які ў міжваенны перыяд з’яўляўся італьянскім анклавам, былі акупаваныя Нямеччынай і не ўваходзілі ў НДХ. У краіне разгарнуўся тэрор, накіраваны галоўным чынам супраць праваслаўных сербаў, а таксама яўрэяў і цыган. У выніку масавага знішчэння (на тэрыторыі НДХ існавалі канцлагеры) падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі НДХ загінула, паводле розных ацэнак, ад 330 000 да 1,2 млн сербаў. У кнізе Браніміра Станаевіча «Усташскі міністр смерці» гаворыцца, што ў НДХ у 1941—1945 гадах загінула 800 тысяч чалавек.
Спроба фізічнага знішчэння сербаў вылілася ва ўзброены супраціў. У выніку ўрад Незалежнай дзяржавы Харватыя фактычна ніколі не кантраляваў значную частку ўласнай тэрыторыі; увесь перыяд яго існавання ў краіне ішла грамадзянская вайна з партызанскімі фарміраваннямі камуністаў і чэтнікаў з аднаго боку, і фарміраваннямі НДХ і нямецка-італьянскімі войскамі — з другога. У канцы 1944 года пад кантролем НДХ і нямецкіх войск знаходзіўся толькі шэраг буйных гарадоў, а таксама найбольш важныя аўтамабільныя дарогі і невялікія ўчасткі тэрыторыі ўздоўж іх.
Харвацкія войскі бралі ўдзел у баявых дзеяннях на Усходнім фронце на баку нацысцкай Германіі. У 1943 г. з паланёных пад Сталінградам харватаў былі сфарміраваны прасавецкія часткі. У ліпені-жніўні 1944 г. узнікла змова Ларковіча-Вокіча, падчас якой шэраг вышэйшых саноўнікаў распачалі спробу сфарміраваць кааліцыйны ўрад на чале з Аўгустам Кошуцічам, намеснікам лідара папулярнай да вайны Сялянскай партыі В. Мачака, які б разарваў саюз з Германіяй і выйшаў з вайны. Яшчэ да пачатку актыўных дзеянняў з боку змоўшчыкаў усе яны былі арыштаваныя, а ў траўні 1945 г. частка іх была пакараная. 6 траўня 1945 гады, калі германскае войска амаль цалкам адступіла з Балкан, харвацкі ўрад пакінуў Заграб. У гэтым жа месяцы Народна-вызваленчая армія Югаславіі пад камандаваннем Іосіпа Броз Ціта цалкам устанавіла кантроль над тэрыторыяй НДХ.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Незалежная Дзяржава Харватыя, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.