Нгоё

Нго́ё (Ngoyo) — гістарычная дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы ў XVI — XIX стст.

на тэрыторыі сучасных Рэспублікі Конга і ангольскай правінцыі Кабінда.

Гістарычная дзяржава
Нгоё
Ngoyo
Нгоё і суседнія дзяржавы каля 1648 г.
Нгоё і суседнія дзяржавы каля 1648 г.
Нгоё >
Нгоё >

Сталіца Мбанза-Нгоё
Рэлігія каталіцызм, мясцовыя культы
Форма кіравання Манархія

Заснаванне

Дзяржава Нгоё склалася на землях народа ваё, які да XV ст. мігрыраваў ад парогаў ракі Конга да берага Атлантычнага акіяна каля яе вусця. У Нгоё існавалі 2 супрацьлеглыя традыцыі тлумачэння пачатку дзяржаўнасці. Першая абапіралася на агульныя легенды Каконга і Лаонга. Другая лічыла, што род заснавальнікаў Нгоё паходзіў па матчынай лініі з дзяржавы Конга. Першыя пісьмовыя ўзгадкі пра каралеўства Нгой або Ангой з'явіліся ў другой палове XVI ст. У канцы XVI ст. яно ўсё яшчэ залежала ад Лаонга, але ў 1612 г., калі яго наведала галандскае пасольства, фактычна было незалежным.

Гісторыя

Відавочна, першая дынастыя манархаў Нгоё паходзіла з дзяржавы Лаонга. Яе ўзвышэнне можна патлумачыць захопам кантролю над радовішчамі солі, якая з'яўлялася важным таварам ва ўнутраным афрыканскім гандлі і вывозілася еўрапейскімі гандлярамі. Акрамя таго, тэрыторыя Нгоё была важным транзітным цэнтрам гандлю медзю, слановай косцю, пальмавымі арэхамі, тканінамі і рабамі, што дастаўляліся з унутраных раёнаў Афрыкі і абменьваліся на каланіяльныя тавары ў бухце на месцы сучаснага порта Кабінда.

Галоўным канкурэнтам у міжнародным гандлі з'яўлялася суседняя дзяржава Каконга. У 1631 г. кароль Каконга выкарыстаў перыяд міжуладдзя, што склаўся пасля смерці манарха, і акупаваў Нгоё. Частка правадыроў звярнулася за дапамогай да суседняга Каралеўства Конга. Адтуль рушыла войска на чале з графам Сан'ё, падданым каралёў Конга. Кароль Каконга і яго прыхільнікі былі вымушаны адступіць. Граф Сан'ё ажаніў свайго сына на прадстаўніцы манархічнага рода Нгоё. Іх нашчадкі склалі новую валадарскую дынастыю.

У 1783 г. манархі Нгоё і Каконга аб'ядналіся з французамі для выгнання партугальцаў з Кабінды, але не мелі поспеху. Захоп Кабінды партугальцамі фактычна прывёў да манапалізацыі гандлю прадстаўнікамі адной еўрапейскай дзяржавы ў вусці Конга. Вываз солі і іншых афрыканскіх тавараў значна скараціўся. Галоўным гандлёвым таварам сталі рабы. Іх захоп і продаж кантралявалі мясцовыя правадыры, таму ўлада адзінага манарха саслабілася.

У 1830 г. смерць чарговага валадара прывяла да раз'яднання і раздробленасці. У 1885 г. прадстаўнікі Нгоё падпісалі з партугальцамі дагавор Сімуламбука, паводле якога быў усталяваны партугальскі пратэктарат.

Унутраны лад

Асноўнымі заняткамі жыхароў Нгоё былі рыбалоўства, здабыча солі, выраб тканін, гандаль. Яны таксама займаліся ручным земляробствам, трымалі свінняў. У XVIIIXIX стст., калі асновай эканомікі стаў гандаль рабамі, ствараліся ўзброеныя родавыя гандлёвыя аб'яднанні, што займаліся захопам рабоў ва ўнутраных раёнах Афрыкі і іх транзітам да ўзбярэжжа. Гандляры рабамі ахвотна выконвалі ролю наймітаў еўрапейцаў, рабілі напады на тэрыторыі суседніх дзяржаў. У якасці грошай выкарыстоўвалі ракавіны марскіх малюскаў і кавалкі тканін.

Традыцыйна адлік сваяцтва вёўся па бацькоўскай і матчынай лініям, але роды вуму звычайна фарміраваліся па матчынай лініі. Вуму не мелі канкрэтных тэрыторый і дысперсна распаўсюджваліся па краіне. На чале іх стаялі старэйшыны нхазі. Яны мелі права прымаць удзел у выбарах чарговага манарха з ліку мужчын валадарскага вуму. На месцах прадстаўнікі вуму стваралі родавы адзел бінгу на чале з правадыром фуму каанда. Ён кантраляваў скарб бінгу, здзяйсняў арганізацыйныя, судовыя і рэлігійныя функцыі. Узвышэнне роду манархаў стала магчымым дзякуючы захопу саляных радовішчаў і патрэбе ў захаванні парытэту паміж рознымі фуму каанда. Падтрымкай адзінай улады былі мужчынскія асацыяцыі, што фарміраваліся незалежна ад родавага паходжання.

Сталіцай цэнтралізаванай дзяржавы ў XVI ст. стала паселішча Мбанза-Нгоё на ўмацаваным пагорку ва ўнутраным раёне. Менавіта назва сталіцы вызначыла назву дзяржавы. Манарх меў тытул мангоё. Еўрапейцы называлі валадароў Нгоё каралямі. Чальцы каралеўскага вума мелі прывілеяванае становішча. З іх ліку прызначаліся прыдворныя і прадстаўнікі манарха. Жанчыны валадарскага роду мелі права свабоднага выбару мужа з любога пласта грамадства. Іх дзеці ўваходзілі ў склад каралеўскага вуму і ўмоўна маглі прэтэндаваць на манархічны тытул у выніку выбараў пасля смерці чарговага валадара.

Пасля 1631 г. мангаё фармальна спавядалі каталіцызм. На самой справе яны працягвалі выконваць традыцыйныя рэлігійныя абавязкі і мець шмат жонак. Лічылася, што манархі маглі дотыкам лекаваць падданых, выклікаць дождж. Згодна з народнымі вераваннямі, магічнымі функцыямі таксама валодала старэйшая жонка караля нкукунюнгу. Яна заўсёды была сваячкай мужа па жаночай лініі. Традыцыйная рэлігія Нгоё засноўвалася на шанаванні духаў зямлі бакісі басі. Прыхільнасць нгоёнцаў да паганскіх звычаяў адзначалі многія еўрапейцы.

Спасылкі

Tags:

Нгоё ЗаснаваннеНгоё ГісторыяНгоё Унутраны ладНгоё СпасылкіНгоё16 стагоддзе19 стагоддзеАнголаДзяржаваКабінда (правінцыя)Рэспубліка КонгаЦэнтральная Афрыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Wayback MachineПершага маяДзень ПерамогіЛізавета IIКаласы пад сярпом тваімДаламедэс шлячкастыКветкавыяПрыназоўнікЕва ВежнавецСайтМалінаРадзівілыБрэстЖыве Беларусь!Спіс беларускіх імёнВялікдзеньАлтыніўкаРыгор Барадулін1519Onliner.byЛеапольд ДэльпацэЖураўліны крыкХто смяецца апошнім (п’еса)Часціца (часціна мовы)Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратурыПраспект Пераможцаў (Мінск)Данута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваISO 4217КалінаДранікіАмонімAv.byАлесь ГарунГарбузЛіпаНацыянальная бібліятэка БеларусіАлаіза ПашкевічФК Інтэрнацыянале МіланУладзімір Уладзіміравіч ПуцінБеларусыВольха шэраяОскарХатыньПрамысловасцьЛарыса ГеніюшНарысАрцём Яўгенавіч АрашонакМаксім ГарэцкіПВК «Вагнер»Кіеўская РусьЗвонкі велярны выбухны зычныОрдэн Дружбы народаў (СССР)МоваЖабкынэГарады БеларусіГрунвальдская бітваСяргей Іванавіч ГрахоўскіПаэзіяДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Нацыянальная акадэмія навук БеларусіІталіяУладзімір Міхайлавіч ПракулевічКапялюшКарлес ПучдэмонПарк Перамогі (Мінск)Чабор звычайныІспана-амерыканская вайнаВіктар Міхайлавіч АнішчыкАўген КалубовічВольга Славаміраўна БондараваАдрынаЯнка Купала🡆 More