Луіс Пара

Луіс Эдуарда Пара Рывера (ісп.: Luis Eduardo Parra Rivero; нар.

7 ліпеня 1978) — венесуэльскі палітык, старшыня Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы2020 па 2021).

Луіс Пара
Луіс Пара
President of the National Assembly of Venezuela[d]
5 студзеня 2020 — 5 студзеня 2021
Нараджэнне 7 ліпеня 1978(1978-07-07) (45 гадоў)
Імя пры нараджэнні ісп.: Luis Eduardo Parra Rivero
Партыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З-за палітычнага крызісу ў Венесуэле і двоеўладдзя, Пара знаходзіцца ў канфлікце з Хуанам Гуайдо з нагоды таго, хто з’яўляўся старшынёй парламента Венесуэлы на аснове галасавання 5 студзеня 2020 года.

Палітычная кар’ера

Пара быў дэпутатам ад партыі «За справядлівасць».

У снежні 2019 года ён стаў фігурантам карупцыйнага скандалу ў праграме мясцовых камітэтаў па забеспячэнні і вытворчасці (CLAP) пры ўрадзе Нікаласа Мадура. Пара адхіліў абвінавачванні. Пасля таго, як расследаванне было апублікавана, ён, Хасэ Брыта, Конрад Перэс і Хасэ Грэгорыа Нар’ега былі пазбаўленыя дэпутацкіх месцаў і выключаны са сваіх партый.

5 студзеня 2020 года адбыліся выбары дэпутатаў венесуэльскай Нацыянальнай асамблеі. Падчас гэтага таксама вызначаўся старшыня асамблеі.

Пару, якому раней быў забаронены доступ у заканадаўчыя палаты, быў прадастаўлены дазвол абірацца, у той час як іншыя прадстаўнікі апазіцыі былі пазбаўлены права балатавацца. Да Пары далучыліся дэпутаты Нацыянальнай асамблеі, верныя Мадура. Было праведзена паспешлівае галасаванне, і ён быў абвешчаны старшынёй парламента. Апазіцыя паведаміла, што кворум не быў дасягнуты і галасы не былі падлічаныя. Паліцэйскія сілы заблакавалі доступ да парламента апазіцыянерам і СМІ. Асобнае пасяджэнне было праведзена за межамі будынка Нацыянальнай асамблеі, дзе 100 з 167 дэпутатаў пераабралі Хуана Гуайдо кіраўніком парламента.

Урад Нікаласа Мадура паведаміў, што 140 з 167 дэпутатаў Нацыянальнай асамблеі прагаласавалі за Пару. У публічным выступе Мадура абвясціў, што Пара быў прызначаны новым старшынёй Нацыянальнай асамблеі і што парламент падтрымаў гэтае рашэнне. Адносна незадаволенасці апазіцыі, якая спрабавала ўвайсці ў федэральны заканадаўчы орган, Мадура сказаў, што «калі Гуайдо не захацеў увайсці ў яго, гэта таму, што ў яго не было галасоў», адзначыўшы, што самаабвешчанаму лідару Венесуэлы і яго прыхільнікам было забаронена вылучацца ў дэпутаты. Калі рэпарцёры пыталі Пару аб афіцыйным падліку галасоў, ён сказаў, што інфармацыя па ім «недаступная» і не абвешчаная дата яго апублікавання.

Заўвагі

Tags:

1978202020217 ліпеняІспанская моваВенесуэлаНацыянальная асамблея Венесуэлы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Яўхім Фёдаравіч КарскіПолымя (часопіс)Беларуская энцыклапедыяЛітаратурныя жанрыНароўляЯн БаршчэўскіГарады БеларусіМагілёўПрыслоўеЮн Сок ЁльБлогМіхась ПазнякоўДаламедэс шлячкастыБілінгвізмЛірыкаЯзэп Юр’евіч ЛёсікАжынаPawaЛонданGoogle ChromeМы, беларусыАлесь СавіцкіМінскТалкачоўВінцэнт Дунін-МарцінкевічРэмАленіЖывёлыПадвойнае пранікненнеНовасібірскі заапаркІрландскае мораНёман (часопіс)ЗычныяМінетВалянцін Андрэевіч Зуб2024Васіль БыкаўДзеепрыметнікWi-FiСвірыдаўскія азёрыЕфрасіння ПолацкаяЗмітрок БядуляПапараць-кветкаБеларускі нацыянальны касцюмЗаяльцоўскія могілкіЮраўскі карагодВуліца Лабанка (Мінск)Алесь Аркуш22 красавікаЛеанід Дранько-МайсюкПарк Перамогі (Мінск)Савецкія ваенныя спецыялісты за мяжойМаўнцін-В’ю (Каліфорнія)Вайна ў КарэіЛютаўская рэвалюцыя28 красавікаАцтэкіСаюз беларускіх пісьменнікаўГісторыяПадбелПлошчы МінскаПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)ПарнаграфіяАповесцьВайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667)Старабеларуская моваФільмСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаАлена Рыгораўна Кобец-ФілімонаваКалыханка (тэлеперадача)Паўстанне 1863—1864 гадоўСССРСымон-музыка🡆 More