Луганская Народная Рэспубліка

Луганская Народная Рэспубліка (руск.: Луганская Народная Республика, укр.: Луганська Народна Республіка) скарочана ЛНР — гістарычная часткова прызнаная дзяржава ў межах Луганскай вобласці Украіны, з 5 кастрычніка 2022 года ў складзе Расійскай Федэрацыі.

Луганская Народная Рэспубліка
руск.: Луганская Народная Республика
укр.: Луганська Народна Республіка
Луганская Народная Рэспубліка Герб Луганскай Народнай Рэспублікі
Сцяг Луганскай Народнай Рэспублікі Герб Луганскай Народнай Рэспублікі
Луганская Народная Рэспубліка
Заяўленая тэрыторыя ЛНР
Дзяржаўны гімн Луганскай Народнай Рэспублікі
Заснавана 28 красавіка 2014
Абвяшчэнне незалежнасці 12 мая 2014 (ад Украіны)
Дыпламатычнае прызнанне
члены ААН:

Луганская Народная Рэспубліка Расія
Луганская Народная Рэспубліка Сірыя
Луганская Народная Рэспубліка КНДР
часткова прызнаны: Луганская Народная Рэспубліка Паўднёвая Асеція
Луганская Народная Рэспубліка Абхазія
Луганская Народная Рэспубліка ДНР

Афіцыйныя мовы руская
Сталіца Луганск
Найбуйнейшыя гарады Луганск, Алчэўск
Форма кіравання
Кіраўнік
Прэм’ер-міністр
Леанід Пасечнік
Сяргей Казлоў
Валюта
Тэлефонны код +380 72
Часавыя паясы UTC+3

Паводле Канстытуцыі Украіны, тэрыторыя, на якую прэтэндуе ЛНР, з’яўляецца неад’емнай часткай Украіны, часова акупаванай расійскімі ўзброенымі сіламі.

Гісторыя

  • Стварэнне ЛНР абвясцілі прыхільнікі федэралізацыі Украіны ў красавіку 2014 года. Прычынай такога кроку яны назвалі адсутнасць канструктыўнага дыялогу з цэнтральнымі ўладамі Украіны, якія быццам ігнаруюць патрэбы і чаканні рэгіёну.
  • 12 мая 2014 года пасля рэферэндуму аб самавызначэнні Луганскай Народнай Рэспублікі ўлады ЛНР абвясцілі суверэнітэт і выказалі жаданне ўступіць у склад Расіі, а таксама аб’яднацца з Данецкай Народнай Рэспублікай у Наваросію.
  • 11 чэрвеня 2014 года Кіраўніцтва ЛНР звярнулася да Расійскай Федэрацыі, а таксама да 14 іншых дзяржаў з просьбай аб прызнанні яе незалежнасці.
  • Пачалася вайна на ўсходзе Украіны.
  • 24 лютага 2022 гола пачалося ўварванне Расіі ва Украіну.
  • 3 ліпеня 2022 года абвешчана пра поўны кантроль ЛНР над тэрыторыяй Луганскай вобласці. Фактычна гэта адбылося, магчыма, толькі на пачатку жніўня 2022 года, але ў хуткім часе некаторыя тэрыторыі ізноў былі страчаны.

Ацэнкі

Урад Украіны ўспрымае людзей, якія абвясцілі ЛНР, як сепаратыстаў і тэрарыстаў. У маі 2014 года дэпутаты аблсавета Луганскай вобласці заявілі, што варта паважаць волю грамадзян, выказаную на рэферэндуме ЛНР, яго старшыня В. Галенка ахарактарызаваў сілавую аперацыю Украіны як «антытэрарыстычную па назве, а па сутнасці тэрарыстычную і скіраваную супраць свайго народа».

Генеральная пракуратура Украіны 17 мая 2014 года абвясціла ЛНР тэрарыстычнай арганізацыяй. Ведамства патлумачыла, што гэтая структура мае ўсе адпаведныя прыкметы: выразную іерархію, каналы фінансавання і паставак зброі. Па фактах дзейнасці кіраўніцтва т. зв. «рэспублік» заведзены крымінальныя справы.

У сваю чаргу, кіраўніцтва ЛНР заяўляе, што лічыць цэнтральны ўрад «кіеўскай хунтай», які здзяйсняе злачынствы супраць насельніцтва рэспублікі.

Палітычны статус

  • 27 чэрвеня 2014 года незалежнасць ЛНР прызнала Паўднёвая Асеція.
  • 21 лютага 2022 года незалежнасць ЛНР прызнала Расія.
  • 25 лютага 2022 года Прэзідэнт Абхазіі падпісаў указ пра прызнанне незалежнасці ЛНР.
  • 29 чэрвеня 2022 года Сірыя прызнала ЛНР.
  • 13 ліпеня 2022 года КНДР прызнала ЛНР.

Насельніцтва

Доля ўкраінскага і рускага насельніцтва тэрыторыі (у межах вобласці па дадзеных перапісу 2001) складае каля 58 % і 39 % адпаведна, доля рускай мовы як роднай — каля 69 %, украінскай — 30 %.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Луганская Народная Рэспубліка ГісторыяЛуганская Народная Рэспубліка АцэнкіЛуганская Народная Рэспубліка Палітычны статусЛуганская Народная Рэспубліка НасельніцтваЛуганская Народная Рэспубліка Гл. таксамаЛуганская Народная Рэспубліка СпасылкіЛуганская Народная РэспублікаЛуганская вобласцьРасійская ФедэрацыяРуская моваУкраінаУкраінская моваЧасткова прызнаная дзяржава

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Андрэ ЖыдГрузінская Дэмакратычная РэспублікаАзонавы слойХасан РуханіГлінішчаМот (рэпер)РускіяКампазіцыя (літаратуразнаўства)Знак бядыГеаграфічныя каардынатыМіхась СтральцоўРакаўНів КэмпбелРыгор БарадулінСпіс беларускіх імён27 сакавікаМесны склонФормула ГеронаDC ComicsIva SativaРадыёНовая зямля (паэма)Віктар МарціновічНіндзяНазоўнікХакей на летніх Алімпійскіх гульнях 1920Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-АнджэлесаШыяЯн БаршчэўскіБеларуская ВікіпедыяМікалай Васільевіч НеўраўЧабор звычайныAgrius cingulataПріорбанкБрэсцкая вобласцьМікола МятліцкіБу ВідэрбергПалітычныя партыі БеларусіМіхась ЗарэцкіМасавае забойства ў АрландаРасійская імперыяБеларускі полк «Пагоня»КсенафобіяВенанцы БутрымКанзаскі ўніверсітэтАвіньёнскі ўніверсітэтНобелеўская прэмія па хімііСеск ФабрэгасАндрусь ТакіндангNetflixПрэзідэнт АрменііДаніэль АберІталіяБеларуская сацыялістычная грамадаДыялекты беларускай мовыParisМаксім БагдановічАрменіяТайлер (Тэхас)Ева ВежнавецАлаіза ПашкевічУладзімір Уладзіміравіч ПуцінЭнрыке ІглесіясДэмакратыяНямецкамоўная супольнасць БельгііВікіманіяБеларускі арабскі алфавітНацысцкае прывітаннеСесар АспілікуэтаЗброяДжынджэр РоджэрсГоман (часопіс, 1884)Камп’ютарная гульня🡆 More