Кінатэатры Віцебска: спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Кінатэатры ў Віцебску існуюць з 1905 года.

На 2022 год у Віцебску працуе 2 кінатэатра, абодва падкантрольныя дзяржаўнай структуры УП «Кінавідэапракат» Віцебскага аблвыканкама.

Гісторыя

Колькасць
кінатэатраў
па гадах:

1917 6
1924 3
1940 3
2021 2

Першы кінасеанс у Віцебску адбыўся ў 1898 годзе. Першы кінатэатр адкрыўся ў 1905 годзе («Рэкорд», цяпер — «Дом кіно»).

У 1910-х гадах у Віцебску працавала 6 кінатэатраў – «Рэкорд», «Адэон», «Кіно-Арс», «Ілюзіён», «Гігант» і «Мастацкі». Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўсе кінатэатры былі нацыяналізаваны.

У кастрычніку 1921 года «Рэкорд» быў перайменаваны ў «Спартак».

На базе кінатэатра «Ілюзіён» у 1923 годзе быў адкрыты кінатэатр «Пралеткіно». У 1924 годзе ў рэспубліканскі трэст «Белдзяржкіно» перададзеныя кінатэатры «Пралеткіно» і «Мастацкі». Пры гэтым кінатэатр «Спартак» падпарадкоўваўся іншай арганізацыі - «Савкіно».

З 1927 года ў кінатэатрах Віцебска пачалі нумараваць месцы для гледачоў.

У 1930 годзе ў Віцебску ў будынку «Пралеткіно» адкрыўся першы Дзіцячы кінатэатр імя Макса Гельца. Пад рознымі назвамі ён праіснаваў да 1941 года.

У красавіку 1932 года ў «Мастацкім» (пазней у гэтым жа годзе ён быў перайменаваны ў «Першае мая») адбыўся першы кінасеанс з гукам.

Некаторы час у будынку былой сінагогі на вул. Валадарскага (цяпер - вул. Суворава) ў Віцебску працаваў чырвонаармейскі кінатэатр.

У 1940 годзе у горадзе працавала 3 кінатэатра: «Спартак», «Пралеткіно» і «Першае мая». А пасля завяршэння Другой сусветнай вайны ў Віцебску працаваў толькі 1 кінатэатр – «Спартак».

У 1948 годзе адкрыты кінатэатр «Зара», а ў 1958 — «Дружба», «Зеніт», «Кастрычнік» (будаўніцтва вялося з 1954 года) і летні кінатэатр «1 Мая».

У 1961 годзе адкрыўся кінатэатр «Усход», у ліпені 1961 адбыўся першы сеанс у кінатэатры «Мір».

У 1960—1970-я гады ў Віцебску працаваў перасоўны кінатэатр «Малютка».

Кінатэатры Віцебска: Гісторыя, Спіс кінатэатраў Віцебска, Спасылкі 
Кінатэатр «Беларусь»

У 1972 годзе адкрыўся кінатэатр «Беларусь». У 1989 у ім упершыню ў Віцебску быў паказаны стэрыафільм.

У чэрвені 1983 года ў спісаным самалёце Ту-134 быў адкрыты дзіцячы кінатэатр «Палёт» (каля Тэхналагічнага універсітэта). Самалёт з рэгістрацыйным нумарам СССР-65639, з якога быў зроблены кінатэатр, у 1977 годзе быў скрадзены на маршруце Петразаводск-Ленінград. Кінатэатр працаваў да 1988 года. У 1992 годзе самалёт падпалілі і неўзабаве яго дэмантавалі і ўтылізавалі.

У 1985 годзе праведзена рэканструкцыя кінатэатра «Спартак». У 2006 годзе пасля чарговай рэканструкцыі кінатэатр быў перайменаваны ў «Дом кіно».

У 1988 годзе адкрыты кінатэатр «Брыганціна». У 2008 годзе ён быў зачынены на капітальны рамонт, але з-за недахопу фінансавання работы не былі завершаныя.

З мая 2013 года лічбавым стаў «Дом кіно», а з ліпеня 2013 — «Мір».

Спіс кінатэатраў Віцебска

У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Віцебска. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.

Табліца:

  • Назва — назва кінатэатра;
  • Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра;
  • Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў;
  • Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў;
  • Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр;
  • Нататкі — дадатковыя тлумачэнні;
  • Спасылкі — крыніцы;

Існуючыя

Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры

Назва Адкрыты Архітэктары Адрас Выява Нататкі Спасылкі
Дом кіно 1905 вул. Леніна, 40 Кіназала на 517 месц з экранам 11,2 на 4,7 метраў. Старэйшы кінатэатр Беларусі. Да 1921 года — «Рэкорд», з 1921 па 2006 — «Спартак». Будынак, у якім размешчаны кінатэатр, з'яўляецца помнікам архітэктуры канца 19 пачатку 20 стагоддзяў.
Мір 1961 вул. Чэхава, 3 2 залы на 186 і 157 месц.

Закрытыя

Назва Адкрыты Закрыты Архітэктары Адрас Нататкі Спасылкі
3Dзевятае царства 2011 2011 вул. Горкага, 120 Першы 3D-кінатэатр Віцебска ў КДЦ «Першамайскі», працаваў да красавіка 2011.
1 Мая 1958 1977 Л. Якушаў прасп. Фрунзэ Летні кінатэатр на 200 гледачоў.
Адэон 1910 Н/Д
Аўтакінатэатр Driver 2014 2016 прасп. Маскоўскі Аўтакінатэатр размяшчаўся на аўтадроме каля запраўкі Газпрамнафта на Маскоўскім праспекце. Гук ішоў праз FM-перадатчык.
Беларусь 1972 2000-я Ю. В. Шпіт вул. Генерала Белабародава, 3 Зала на 1215 гледачоў. Сёння ў будынку размяшчаецца гандлёвы цэнтр «Беларусь».
Брыганціна 1988 2008 В. Бабашкін прасп. Будаўнікоў, 9 2 залы на 400 і 200 гледачоў. Зачынены на капітальны рамонт, з-за недахопу фінансавання работы не вядуцца.
Гігант Н/Д Н/Д
Дружба 1958 Н/Д вул. Зеленагурская, 14 Кіназала на 220 гледачоў. Цяпер у будынку па тыпавому праекту размяшчаецца бібліятэка імя М. Лынькова.
Зара 1948 1969 пл. Перамогі
Зеніт 1958 1990-я вул. Ленінградская, 34 Кіназала на 220 гледачоў. Аднапавярховы будынак па тыпавому праекту захаваўся, выкарыстоўваецца ў якасці гандлёвага цэнтра.
Ілюзіён 1910 1941 З 1923 года — «Пралеткіно».
Кастрычнік 1958 1997 вул. Касманаўтаў, 2 Шырокаэкранны кінатэатр з залай на 560 гледачоў. Цяпер – Палац творчасці дзяцей і моладзі.
Кіно-Арс 1910 Н/Д
Малютка Н/Д Н/Д Перасоўны кінатэатр.
Мастацкі 1910 1941 вул. Кірава З 1932 — «Першае мая».
Палёт 1983 1988 прасп. Маскоўскі Дзіцячы кінатэатр, знаходзіўся ў спісаным самалёце Ту-134.
Усход 1961 1990-я вул. 1-я Пралетарская, 6 Кіназала на 279 гледачоў у двухпавярховым будынку па тыпавому праекту.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Кінатэатры Віцебска ГісторыяКінатэатры Віцебска Спіс кінатэатраў ВіцебскаКінатэатры Віцебска СпасылкіКінатэатры Віцебска19052022Віцебск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Белавежская пушчаТамерлан і АлёнаДзень маціПаўстанне 1863—1864 гадоўПётр Ільіч КлімукАлесь РазанаўЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьВуліца НямігаДобрушскі раёнАкупацыя Ірака (2003—2011)Іван МележБеларускія татарыТураўскае ЕвангеллеЯн ЧыквінЛорд-канцлерВільнюсЛявона ПаповічЛюдміла РублеўскаяМагілёўскі завод штучнага валакнаУладзімір Фаміч ЕрмалаеўЛеанід Дранько-МайсюкТалібан21 красавікаАнхела Эспіноса Руіс1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь»Раёны БеларусіКарла ТальявініБелы буселАляксандр Канстанцінавіч КраўцэвічАпавяданнеПалац Тышкевічаў (Валожын)Злыя лікіАбаронцы Брэсцкай крэпасці (карціна Івана Ахрэмчыка)Беларускі партрэт XII―XVIII стагоддзяўВіленскі вакзал (Мінск)Інструкцыя па транслітарацыіЯнка КупалаПольская моваБеларуская міфалогіяЗміцер ЖылуновічРыгор БарадулінІмшаАперацыя «Баграціён»Уладзімір Іванавіч КарызнаБеластокВарварызмПінскМінская ратушаНіл ГілевічІнданезіяПурпурны колерРубіконМаксім ЛужанінБеларуская літаратураСяргей Іванавіч ГрахоўскіАлесь БажкоАдам ГлобусМіхась СтральцоўПомстаРэч ПаспалітаяНацыянальная бібліятэка БеларусіАляксандр БаршчэўскіЧас UnixБрэсцкая вобласцьВінцэнт ГадлеўскіKufar.byАстравецМіхал Апанасавіч Вітушка🡆 More