Клівы: вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Клівы́ (трансліт.: Klivy, руск.: Кливы) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці.

Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавета.

Вёска
Клівы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1560 год
Ранейшыя назвы
Клевцы, Клевы
Насельніцтва
  • 102 чал. (2021)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2346
Паштовыя індэксы
247625
Аўтамабільны код
3
СААТА
3254824046
Клівы на карце Беларусі ±
Клівы (Беларусь)
Клівы
Клівы (Гомельская вобласць)
Клівы

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У рэвізіі Мазырскага староства 1560 года мяжа сяла Загалля і Клевоў вызначана наступна: «ад мяжы Алексіцкай ад рэчкі Рабца балотам Чарнышоўскім (Чорнаўшчынскім?) да мосту Каравога, ад мосту ў Мутніцы да мяжы Нямірчай, вострава Супорнага, ад Супорнага да селішча Настолля, ад таго селішча да Гала Калінкі [Галынкі], ад Калінкі (Галынкі) да балота Сновага [Цесновага], тым балотам у рэчку Рабец... Шырыня грунту ад рэчкі Рабец да селішча Настолля ўздоўж на паўтрэці мілі, а ўпоперак да Каменкі да Прозічы на мілю». Засведчана, што ловаў звярыных, акрамя асобных пераходаў, няма. І што падданыя тых сёл супольна з баярынам Стафанам маюць астравы Ляды, Сычоў і Вастровіч з бортнымі дрэвамі, з якіх даніну плацяць. Тое, відавочна, і было найранейшай згадкай пра Клівы (Клевы) ў пісьмовых крыніцах. Жніўнем 1563 года датаваны рэестр раздачы каралём Жыгімонтам Аўгустам маёнткаў шляхце, якая пазбавілася сваіх уладанняў у Полацкім ваяводстве, акупаваным войскамі цара Івана Грознага. У ім сказана: «Павлу а Давыду Есманомъ у волости Мозырскои — село Загале, Клевцы».

Клівы: Гісторыя, Насельніцтва, Асобы 
Загальскае староства ў канцы XVIII ст.

Надалей у прывілеі Давыду Есману, датаваным 25 днём лютага 1585 года, кароль Стэфан Баторый, зважаючы на тое, што пан Давыд «на служъбахъ господаръскихъ… под Полоцкомъ, под Луками и под Псковом з нелитованьемъ здоровъя своего, не жалуючы утраты маетъности своее противъ непрыятелю нашому великому князю московскому статечъне и мужъне застановялъсе», падараваў шляхцічу «до жывота его», акрамя іншых добраў, «село Клевы, которое в першой данине отъ насъ г(о)с(по)д(а)ра маетъ, в немъ дымовъ двадцать шест» «у волости старостъва Мозырского, пры селе Загальи».

Да Люблінскай уніі 1569 года Клівы адміністрацыйна належалі да Мазырскага павета Кіеўскага ваяводста, пасля — да Мазырскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У XVII—XVIII стагоддзях вёска ўваходзіла ў Загальскае староства. Паводле рэвізіі 1716 года wieś Klewy складалі шэсць дымоў: гаспадары Іван Скопіч, Кірыла Малыш, Сцяпан Гладчанка, Антон Чэркас, Гаўрыла Бачэнка, Апанас Лук’яненка плацілі старосце князю Дамініку Яну Шуйскаму, акрамя дзякла, чыншу 7 злотых, 15 грошаў, даніны мядовай 14 бельцаў.

Расійская імперыя

Клівы: Гісторыя, Насельніцтва, Асобы 
Вёска Клевы, мястэчка і двор Загалле на схематычным плане Рэчыцкага павета 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Клівы апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года — у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі. На 1795 год вёска Клевы, як і 12 іншых паселішчаў Загальскага староства, належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але была ў арэндзе ў суддзі Вінцэнція Жука. Тады ў ёй налічвалася 19 двароў, 51 жыхар мужчынскага і 42 жаночага полу.

Клівы: Гісторыя, Насельніцтва, Асобы 
Клівы, Гноеў, Барысаўшчына на карце Ф. Ф. Шуберта. 1850 г.

Як вынікае з матэрыялаў шляхецкай рэвізіі 1811 года, дыспанентам Загальскага казённага маёнтка на той час выступаў абшарнік Тадэвуш Солтан. У ходзе рэформы П. Д. Кісялёва ў межах названага маёнтка, да якога належалі і Клівы, была ўтворана воласць з управай, згаданая ў 1848 годзе. На 1850 год у вёсцы 20 двароў, 136 жыхароў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 129 жыхароў вёскі Клівы абодвух полаў былі прыхаджанамі Загальскай Свята-Троіцкай царквы, а 33 жыхары з'яўляліся парафіянамі Юравіцкага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.

У парэформенны перыяд Клівы адміністрацыйна належалі да Хойніцкай воласці. На пачатак 1870 года тут — 63 мужчынскія душы з былых дзяржаўных сялян, прыпісаных да Кліўскога сельскага таварыства. Згодна са звесткамі на 1876 і 1879 гады, Клівы большай часткай жыхароў заставаліся ў прыходзе Загальскай царквы.

Паводле перапісу 1897 года — 58 двароў, 298 жыхароў. На 1909 год у Клівах налічваўся 61 двор з 362 жыхарамі.

Найноўшы час

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Клівы ў складзе Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага.

1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі пад назвай «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда» на 15 красавіка 1921 года ў Клівах працавала школа першай ступені (пачатковая) з 54 вучнямі.

Клівы: Гісторыя, Насельніцтва, Асобы 
Вёска Клівы на карце 1924 г.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Клівы — цэнтр сельсавета ў Хойніцкім раёне Рэчыцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 года — у складзе Гомельскай акругі. На 1930 год у вёсцы было 103 двары з 543 жыхарамі. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Баявік», працавалі торфараспрацоўчая арцель (з 1926) і кузня. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паташынскага нацыянальнага польскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Загалле, сельсавет перайменаваны ў Загальскі. З 20 лютага 1938 года — у Палескай вобласці.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах загінулі і прапалі без вестак 84 вяскоўцы. Відавочцамі засведчаныя расстрэлы і вываз у Германію дзесяткаў жыхароў Клівоў, што апынуліся пад акупацыяй.

З 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года Загальскі сельсавет быў скасаваны, а тэрыторыя далучана да Барысаўшчынскага сельсавета. Паводле перапісу 1959 года ў Клівах налічвалася 600 жыхароў. У складзе саўгаса «Хойніцкі» з цэнтрам у вёсцы Казялужжа.

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Казялужскага сельсавета.

Насельніцтва

  • 2021 год — 55 двароў, 102 жыхары

Асобы

Заўвагі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Клівы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Клівы ГісторыяКлівы НасельніцтваКлівы АсобыКлівы ЗаўвагіКлівы ЛітаратураКлівы СпасылкіКлівыІнструкцыя па транслітарацыіВёскаГомельская вобласцьРуская моваСудкоўскі сельсаветХойніцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Іван НавуменкаЗнак бядыВелікамучанікКандрат КрапіваULISКоміВянок (зборнік)Брэст1432Славянскі Базар у ВіцебскуАвантуры Пранціша ВырвічаГербы гарадоў БеларусіЛюдзі на балоце (раман)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБеларуская Народная РэспублікаЛадЮрась ШамецькаУладзімір Ільіч ЛенінАлег Леанідавіч ГрушэцкіСвідрыгайлаДожджБелсатФілапеменЯ нарадзіўся тутВайна Ізраіля з ХАМАСУотэрлоаЖанчына зверхуВінцэнт Дунін-МарцінкевічNGC 465Сяргей Яўгенавіч ПукстАндрэй МакаёнакБеларуская міфалогіяСумленнеСпіс беларускіх імёнАгрэстПрыметнікЭдзі АгняцветСаюз пісьменнікаў Беларусі (2005)Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Магіла льва (паэма)Міхась ЧаротУотэрлоўскі ўніверсітэтApraxiaГлыбокаеДзікае паляванне караля СтахаM8L8THСцяг КітаяГрамадскі набытакАдам ГлобусКітабыЯнка МаўрСвабодныя матэрыялыШанхайЭхо МосквыМазырПалескія рабінзоны (аповесць)Рутка 2ДзеяслоўАповесцьПячэннеСуверэнітэтТаварыства філаматаўFrankfurter RundschauБарысаглебская царква (Гродна)Гісторыя АлбанііСтары СветPornhubПінскі раёнНарматыўны кантрольНіна Іосіфаўна МацяшЯўхім Фёдаравіч КарскіІмшаЛявон ВольскіРысь звычайная ў Беларусі🡆 More