Канстанцін Браніслававіч Каліноўскі: савецкі ваенны дзеяч

Канстанцін Браніслававіч Каліноўскі (1 (13) кастрычніка 1897, Смаленск — 12 ліпеня 1931, Маскоўская вобласць) — савецкі ваенны дзеяч.

Канстанцін Браніслававіч Каліноўскі
Канстанцін Браніслававіч Каліноўскі: Біяграфія, Узнагароды, Літаратура
Дата нараджэння 1 (13) кастрычніка 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 1931(1931-07-12) (33 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і афіцэра Рускай імператарскай арміі, выхоўваўся ў сваякоў у Маскве. Скончыў 2-ю Маскоўскую гімназію. Падчас Першай сусветнай вайны служыў добраахвотнікам як вальнапісаны ў 4-м артылерыйскім дывізіёне.

У чэрвені 1918 года ў складзе дывізіёна перайшоў на бок бальшавікоў. У студзені 1919 года вызначыўся ў баях пад Шэнкурскам[ru]. Летам 1919 года адкамандзіраваны ў Вышэйшую аўтабранявую школу ў Маскву, скончыў яе 17.11.1919 года, прызначаны камандзірам бронецягніка № 8. Член РКП(б) з 1920 года. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым фронце. Вызначыўся ў польска-савецкай вайне — баях пад Зябкамі, Гайнаўкай, у час адступлення ад Варшавы. Пэўны час служыў на Паўночным Каўказе, з зімы 1921 да 1922 года — інспектар Упраўлення бронечасцей Каўказскай арміі. У 1925 годзе скончыў Ваенную акадэмію РСЧА. У 1926—1927 гадах, пад псеўданімам Кардэ, ваенны саветнік Калганскай групы па бронецягніках у Кітаі. З 1929 года інспектар бранясіл і намеснік начальніка Упраўлення механізацыі і матарызацыі РСЧА, з 2-й паловы 1929 да мая 1930 — камандзір зводнага вопытнага механізаванага палка (вылучаны з 3-га атп) Маскоўскай ваеннай акругі, з мая 1930 — камандзір вопытнай асобнай механізаванай брыгады, з лютага 1931 — начальнік Упраўлення механізацыі і матарызацыі.

Ведаў тры еўрапейскія мовы, сачыў за сусветнымі ваенна-тэхнічнымі дасягненнямі. Аўтар кнігі «Танкі» (1924) і шэрагу артыкулаў, якімі заклаў асновы тэорыі арганізацыі і баявога прымянення савецкіх бранятанкавых войскаў. Член рэдкалегіі часопіса «Тэхніка і забеспячэнне Чырвонай Арміі». Разам з намеснікам начальніка Штаба РСЧА Уладзімірам Трыандафілавым распрацаваў тэорыю наступлення сучасных армій у сучаснай вайне[ru]. Апошняя праца К. Б. Каліноўскага — Інструкцыя па баявым прымяненні танкаў, на аснове якой планавалася распрацаваць Статуты бранятанкавых войскаў РСЧА, засталася няскончанай.

Загінуў у авіяцыйнай катастрофе пад Нара-Фамінскам[ru] 12 ліпеня 1931 года.

У маі 1932 года на аснове вопытнай асобнай механізаванай брыгады сфарміравана 1-я механізаваная брыгада імя таварыша Каліноўскага, звернутая ў маі 1934 года на фарміраванне 5-га механізаванага корпуса імя К. Б. Каліноўскага, які існаваў да ператварэнняў структуры мехкарпусоў РСЧА ў жніўні 1938 года.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Канстанцін Браніслававіч Каліноўскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Канстанцін Браніслававіч Каліноўскі БіяграфіяКанстанцін Браніслававіч Каліноўскі УзнагародыКанстанцін Браніслававіч Каліноўскі ЛітаратураКанстанцін Браніслававіч Каліноўскі12 ліпеня13 кастрычніка18971931Маскоўская вобласцьСмаленск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Пятрусь БроўкаСафійскі сабор (Полацк)Іван Якаўлевіч ЧумачэнкаАперацыя «Баграціён»Валавы ўнутраны прадуктНавуковы стыльТалмудЯсень (гміна)Чорны замак АльшанскіЗавушніцыМоваФК Інтэрнацыянале МіланБелы буселРыгор БарадулінПеніс чалавекаМаксім БагдановічГрыбыСнегУніяцтваМаўленнеM8L8THПраспект Пераможцаў (Мінск)ПтушкіЯнуш КорчакСацыяльная сеткаМірскі замакВіктар КарамазаўДацкая моваЧорная РусьПаўночна-Заходні крайДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьФрэдэрык КукНюша1200НідэрландыВалянціна Міхайлаўна КоўтунСтамбул6 верасняПерабудоваРаіса Андрэеўна БаравіковаMozilla FirefoxРаскіданае гняздо (п’еса)ЛіпаАлесь Мікалаевіч КарлюкевічРасліныПлошча Якуба КоласаDolomedes fimbriatus29 кастрычнікаСтокватэрны домАмерыкаВялікая Айчынная вайнаДзеепрыслоўеІспанская моваВайна ў КарэіКарусь КаганецГродзенская вобласцьХрыстос прызямліўся ў ГародніДом урада (Мінск)ТрасцянецЯнка МаўрГамеланАлесь ЖукНапалеон ОрдаПомнік Якубу Коласу (Мінск)АўстраліяФранцысканцыЖодзінаПадбелУладзімір Іванавіч ЯгоўдзікІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіПартызанскі праспект (Мінск)Паўстанне 1863—1864 гадоўПаўстанне 1830—1831 гадоў🡆 More