Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія

Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Федэраты́ўная Югасла́вія (сербахарв.: Демократска Република Федеративна Југославија, Demokratska Republika Federativna Jugoslavija) — дзяржава на Балканскім паўвостраве, што існавала ў 1945 годзе.

Лічыцца правапераемніцай Каралеўства Югаславія і папярэднікам Федэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславія.

Саюзная дзяржаваманархія
Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія
Демократска Федеративна Југославија
Demokratska Federativna Jugoslavija
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Гэй
Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія
< Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія
Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія
< Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія
< Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія
< Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія
Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія >
Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія >
Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія >
Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія >
Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія >

Сталіца Бялград
Афіцыйная мова Сербскахарвацкая мова
Рэлігія праваслаўе, каталіцызм, іслам
Грашовая адзінка Югаслаўскі дынар[d]
Форма кіравання Часовы ўрад
Дынастыя Карагеоргіевічы
Кіраўнікі дзяржавы
Кароль Югаславіі
 • 19431945 Пётр II
Рэгент
 • 19431945 Іосіп Броз Ціта
Гісторыя
 • 29 лістапада 1943 Абвяшчэнне дзяржавы
 • 7 сакавіка 1945 Прызнанне дзяржавы
 • 29 лістапада 1945 Пераўтварэнне ў Федэратыўную Народную Рэспубліку Югаславія

Назва

Афіцыйнае выкарыстанне назвы Дэмакратычная федэратыўная Югаславія (ДФЮ) было пачата толькі з 10 жніўня 1945 года, пры гэтым да гэтага было два этапы выкарыстання гэтай назвы:

  1. перыяд з двума югаслаўскімі ўрадамі (29 лістапада 1943 года — 7 сакавіка 1945 года), калі існавалі раўналежна каралеўскі югаслаўскі ўрад у выгнанні (у Лондане) і Нацыянальны камітэт па вызваленні Югаславіі ў краіне (абодва ўрады лічылі сябе адзінымі легітымнымі). У гэты перыяд НКВЮ ўжываў ДФЮ як назву краіны.
  2. пераходны перыяд, на працягу якога з 7 сакавіка па 29 лістапада 1945 года на паперы існаваў аб’яднаны каралеўскі ўрад НКВЮ. У гэты перыяд назва ДФЮ была прынята абодвума бакамі, і таму ў гэты перыяд ДФЮ можна лічыць апошняй фазай каралеўства і першай фазай сацыялістычнай Югаславіі. Федэратыўная народная рэспубліка Югаславія была абвешчана 29 лістапада 1945 года, і ў той жа дзень была скасавана манархія.

Гісторыя

Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія 
Факсіміле рашэння АВНВЮ ад 29 лістапада 1943 аб стварэнні федэратыўнай Югаславіі
  • 29 лістапада 1943 года ў горадзе Яйцэ (Боснія) на другой сесіі Антыфашысцкага веча народнага вызвалення Югаславіі прынята рашэнне аб будаўніцтве пасля сканчэння Другой сусветнай вайны дэмакратычнай федэратыўнай дзяржавы югаслаўскіх народаў пад кіраўніцтвам КПЮ. Былі закладзеныя асновы федэратыўнага ладу краіны з 6 рэспублік: Сербія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Славенія, Македонія і Чарнагорыя. Каралю Пятру II Карагеоргіевічу забаронена вяртацца ў краіну, а лонданскі эмігранцкі ўрад пазбаўлены ўсіх правоў законнага ўрада Югаславіі.
  • 7 сакавіка 1945 года ў Бялградзе сфарміраваны ўрад Дэмакратычнай Федэратыўнай Югаславіі на чале з Іосіпам Броз Ціта. Новы ўрад прызналі СССР, Вялікабрытанія, ЗША і іншыя саюзныя дзяржавы.
  • Пасля ўтварэння агульнаюгаслаўскага ўрада пачалося фармаванне ўрадаў рэспублік: 9 красавіка — Сербіі, 14 красавіка — Харватыі, 16 красавіка — Македоніі, 17 красавіка — Чарнагорыі, 27 красавіка — Босніі і Герцагавіны, 5 мая — Славеніі.
  • 7 жніўня 1945 года ў Бялградзе адбылася трэцяя сесія Антыфашысцкага веча народнага вызвалення Югаславіі, якая была пашырана 36 дэпутатамі апошняга югаслаўскага парламента 1938 года, не меўшымі адносін з нямецкімі акупантамі. Пашыранае Антыфашысцкае веча было названа Часовай Народнай скупшчынай Югаславіі, якое прыняло першыя законы новай Югаславіі.
  • лістапад 1945 — выбары ва Устаноўчую скупшчыну, на якіх 96 % галасоў атрымаў Адзіны народна-вызваленчы фронт Югаславіі.
  • 29 лістапада 1945 — Устаноўчая скупшчына канчаткова ліквідуе манархію і абвяшчае Федэратыўную Народную Рэспубліку Югаславія.

Адміністрацыйны падзел

У Дэмакратычнай Федэратыўнай Югаславіі былі створаны шэсць федэральных дзяржаў:

  • Федэральная Дзяржава Боснія і Герцагавіна
  • Федэральная Рэспубліка Дзяржава Боснія і Герцагавіна
  • Федэральная Дзяржава Славенія
  • Федэральная Дзяржава Сербія
  • Федэральная Дзяржава Харватыя
  • Федэральная Рэспубліка Дзяржава Харватыя
  • Федэральная Дзяржава Чарнагорыя
  • Дэмакратычная Федэральная Македонія

Зноскі

Спасылкі

  • Dimić, Ljubodrag (2011). "Yugoslav-Soviet Relations: The View of the Western Diplomats (1944—1946)". The Balkans in the Cold War: Balkan Federations, Cominform, Yugoslav-Soviet Conflict. Beograd: Institute for Balkan Studies. pp. 109–140.

Tags:

Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія НазваДэмакратычная Федэратыўная Югаславія ГісторыяДэмакратычная Федэратыўная Югаславія Адміністрацыйны падзелДэмакратычная Федэратыўная Югаславія СпасылкіДэмакратычная Федэратыўная ЮгаславіяКаралеўства ЮгаславіяСацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка ЮгаславіяСербахарвацкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Міхась ЛынькоўВейшнорыяІрына Эрнстаўна БагдановічВалерый Станіслававіч МянжынскіМар’ян ДуксаПітэр ХігсСпіс памерлых у 2024 годзеДНюшаМужыцкая праўда2008 год у гісторыі камп’ютарных гульняўНачніца сажалкаваяБеларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаўДжон КларкМарская міляГерб СлуцкаВіцебская вобласцьЛічэбнікЗлучнікФонд ВікімедыяКрэўскі замакАпавяданнеЮрый Васілевіч ЯкаўлеўЖалейка (зборнік)Плошча Якуба КоласаКалядыЗнакі прыпынкуСям’яБалтыйскае мораЛюдзі на балоце (раман)КахановаPornhubSnatch Land RoverСакавікМіхаіл Андрэевіч СавіцкіВысакародны алень у БеларусіГутарка Данілы са СцяпанамРыгор БарадулінТлумачальны слоўнік беларускай мовыПравы ЛГБТ у ЛітвеБеларуская Энцыклапедыя імя Петруся БроўкіЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Пятрусь БроўкаГерб АстраўцаТочка BYМікола МаляўкаПрыродны газПралескаВіліяBingXІдэяВітаўтДаніяПАС на летніх Алімпійскіх гульнях 1912Беларускі лацінскі алфавітБрэстРака Уса, прыток Нёмана, Уздзенскі раёнЛебядовыя (сямейства)Саўка ды ГрышкаЛітаратурны інстытут імя А. М. ГоркагаПрыметнікГісторыя беларускай мовыФераёлаКоммерсантъХакаіндэ ХічылемаЗмітрок БядуляДзеяслоўДынама (стадыён, Мінск)Зубр у БеларусіМочапалавая сістэмаБеларускі ПЭН-цэнтрПарыжскі політэхнічны інстытутЗінаіда Аляксандраўна БандарынаПрэмія імя СахараваАляксей Віктаравіч Рудзянок🡆 More